У Беларусі плануецца збіраць яшчэ адну марку кітайскага аўто

У Беларусі плануецца збіраць яшчэ адну марку кітайскага аўто – цяпер люксавую

Беларускае прадпрыемства “Юнісон” плануе выпуск кітайскіх аўтамабіляў Hongqi. Першыя 36 машынакамплектаў ужо знаходзяцца на заводзе, а да канца года мяркуецца сабраць тысячу аўтамашын кітайскага брэнда – паведамляе БелТА.

Hongqi – гэта кітайская марка аўтамабіляў класа люкс аўтавытворцы FAW Group. Некаторыя мадэлі гэтага брэнда выпускаюцца выключна для вышэйшага кітайскага чынавенства і не паступаюць у вольны продаж.

Фота з адкрытых крыніц