Узровень кішачнай палачкі на магілёўскім пляжы ў 24 разы перавысіў норму

У Магілёве і Бабруйску ўводзяць новыя абмежаванні на купанне, а ў Кадзіне, Клімавічах і Леніно наадварот, адкрываюць пляжы для ўсіх ахвотных.

Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі расказаў аб выніках лабараторных даследаванняў проб вады з зон рэкрэацый Магілёва і Магілёўскага раёна – піша выданне Mogilev.in.

Дапушчальны індыкатар паказчыка кішачнай палачкі Е.соli складае не больш за 100 СЁЕ/100 см³. На Дняпры ў раёне гарадскога пляжу абласнога цэнтра ён перавышае норму ў 24 разы, а ў заліве ракі на Фаціна – у 6,2 разы.

На сённяшні дзень у Магілёве закрытыя тры афіцыйныя пляжы на Дняпры – гарадскі, на Фаціна і ў Палыкавічах. Аднак, купацца можна ў Пячэрскім водасховішчы (тут, дарэчы, самая чыстая вада ў горадзе) і на Святым возеры. На Святым возеры, праўда, рэкамендуецца не пускаць у ваду дзяцей.

Магілёўскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі паведамляе, што ўсяго па вобласці было ўзята 68 проб вады на 14 жніўня 2024 года. У 17 выпадках нарматывы былі перавышаныя. У выніку цэнтр рэкамендаваў абмежаваць купанне на гарадскіх пляжах №1 і №2 у Бабруйску.

Адначасова, абласныя гігіеністы рэкамендавалі зняць абмежаванні з пляжаў:

  • каля аграгарадка Кадзіна на возеры Гусіным;
  • на рацэ Асцёр у Клімавічах;
  • на сажалцы ў пасёлку Леніно Горацкага раёна.

Поўную інтэрактыўную мапу забарон на купанне па Магілёўскай вобласці можна знайсці тут.

Фота: mogilev.media

Два магілёўскія пляжы застаюцца чыстымі, яшчэ пяць санслужба забракавала

Праверка якасці вады на вадаёмах Магілёва і бліжэйшых населеных пунктаў, праведзеная санітарна-эпідэміялагічнай службай, паказала, што толькі на двух пляжах абласнога цэнтра вада адпавядае гігіентічным напрматывам на сённяшні дзень. Гэта пляж у Пячэрскім лесапарку, а таксама на Фацінскай затоцы на Дняпры.

На астатніх зонах рэкрэацыі стан вады не адпавядае стандартам па мікрабіялагічных паказальніках. Пагэтаму санслужба выдала хадайніцтва раённым уладам аб забароне купання на пяці пляжах у Магілёве і навокал абласнога цэнтра.

Пад забарону трапілі пляжы ў пасёлку Брады, гарадскія пляжы на Дняпры і Святым возеры, а таксама зоны рэкрэацыі ў Вільчыцах і Палыкавічах. 

Фота ілюстрацыйнае.

На васьмі пляжах Магілёўшчыны абмежавалі купанне – вось на якіх

Беларуская Санэпідэмслужба з наступленнем спёкі абнавіла спіс пляжаў па Беларусі, на якіх забаронена купацца, альбо ўведзеныя абмежаванні для наведвальнікаў. У Магілёўскім рэгіёне пад такія абмежаванні патрапілі восем пляжаў, на трох з іх купацца забаронена ўвогуле.

Так, забаронена купацца на вадасховішчы ў пасёлку Брады ў Магілёве, на пляжы ў Палыкавічах і на рацэ Проня ў Дрыбіне каля аўтамабільнага маста.

Магчымасць купацца на пляжы Святога возера ў Магілёве прыпыненая.

Таксама абмежавана купанне дзяцей на гарадскім пляжы Магілёва на рацэ Дняпро, у зонах рэкрэацыі Вільчыцкага вадасховішча ў аграгарадку Вільчыцы Магілёўскага раёна, на вадасховішчы Рудэя ў раёне аграгарадка Гарбавічы Чавускага раёна, у месцы адпачынку на рацэ Осліўка каля базы адпачынку «Глухарыны ток» Бялыніцкага раёна.

Фота: mogilev.media 

 

Да пачатку новага купальнага сезона ў Магілёве рыхтуюць 110 таблічак “Купанне забаронена”

Магілёўскі “Зелянбуд” распавёў пра падрыхтоўку да новага купальнага сезона – рамантуюць скамейкі і навесы на пяці гарадскіх пляжах, а таксама рыхтуюць лежакі, распранальні, біятуалеты і таблічкі на забарону купання.

Continue reading “Да пачатку новага купальнага сезона ў Магілёве рыхтуюць 110 таблічак “Купанне забаронена””

На Магілёўшчыне першая забарона на купанне – у Горацкім раёне

Толькі на мінулым тыдні ў Магілёўскай вобласці былі вызначаны больш за 60 месцаў, дзе дазволена купацца – пісалі mogilev.media. А ўжо на гэтым тыдні ў адным з вадаёмаў Горацкага раёна выявілі кішэчную палачку.

Супрацоўнікі Горацкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўзялі пробы вады ў адведзеных для купання вадаёмах раёна. Аказалася, што ў адным з азёр купанне трэба абмежаваць.

Вынікі даследаванняў паказалі, што індыкатарны мікрабіялагічны паказчык на кішачную палачку (E.coli) перавышае нарміруючыя значэнні ў вадаёме базы адпачынку “Мерэя” прадпрыемства “Праметэй” у аграгарадку Леніно – паведамляюць horki.info. 

Фота: mogilev.media