Кавуны чыстыя, дыні з нітратамі – санслужба правяла праверку

Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя правёў праверку ўмоваў рэалізацыі кавуноў і дынь на Магілёўшчыне. Пачынаючы з траўня па жнівень 2023 года было даследавана 56 проб бахчавых культур, з іх 30 проб дынь і 26 проб кавуноў. 

Усе даследаваныя пробы кавуноў адпавядалі ўстноўленым патрабаванням па ўтрыманні нітратаў, а ў шасці пробах дынь (20%) выяўлена перавышэнне нарматыўнага значэння па паказчыку «нітраты» – паведамляе прэс-служба ведамства.

Наогул з мая па жнівень былі абследаваны 234 аб’екты гандлю, якія прадавалі кавуны і дыні. Парушэнні ўстаноўленых патрабаванняў зафіксаваны амаль у палове выпадкаў.

Фота з адкрытых крыніц

Санслужба выявіла небяспечныя цукеркі

Санітарна-эпідэміялагічная служба выявіла наяўнасць сарбінавай кіслаты ў турэцкіх цукерках “Coco” вытворчасці турэцкай кампаніі “Antat” – паведамляе Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Цукеркі – з какосавай стружкі, пакрытыя шакаладнай глазурру. Сарбінавая кіслата, што ўваходзіць у склад прадукта, не была пазначаная на этыкетцы.

Фота ілюстрацыйнае.

З пачатку года санслужба выявіла няякасную прадукцыю на 75% аб’ектаў з тых, якія правярала

Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя падсумаваў вынікі праверак на прадпрыемствах гандлю і грамадскага харчавання па ўсім рэгіёне.

З 578 арганізацый, якія трапілі пад праверку, парушэнні былі выяўленыя ў 340 – што складае 58% ад агульнай колькасці. З 1 263 абследаваных аб’ектаў парушэнні правіл гандлю знайшліся на 944-х, а гэта 74,7% ад усіх.

У структуры выяўленых парушэнняў часцей за ўсё траплялася рэалізацыя тавараў без маркіроўкі або з неадпаведнай інфармацыяй на маркіроўцы – 213 выпадкаў. Таксама была выяўлена рэалізацыя прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці або захоўвання – 163 выпадкі, парушэнне ўмоў захоўвання харчовай прадукцыі – 153 выпадкі, рэалізацыя без дакументаў, якія сведчаць пра якасць і бяспеку – 36 выпадкаў.

Фота ілюстрацыйнае

Магілёўскаму раёну не хапае сметнікаў. Адкіды з вёсак не паспяваюць вывозіць

Санітары занепакоены, каб не было ўспышкі інфекцыйных паразітарных захворванняў.

Камунальнікі праблемы з вывазам смецця называюць тэхнічнымі. Паводле іх, па закрыцці 5 міні-палігонаў для цвёрдых бытавых адыходаў, адлегласць да тых, што засталіся, павялічылася. Таму, не хапае тэхнікі, сродкаў і людзей.

Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі канстатуе: у вёсках раёну кантэйнеры перапоўненыя смеццем. Спецыялісты службы занепакоеныя, што не своечасовы яго вываз можа выклікаць успышку інфекцыйных паразітарных захворванняў сярод жывёл і людзей.

Камунальнае прадпрыемства «Жылкамгас» неаднаразова прыцягвала да адміністрацыйнай адказнасці, але праблема не вырашаецца.

«На жаль, вырашыць праблему аднымі штрафамі не ўдаецца, неабходныя больш кардынальныя меры. Так, прапрацоўваецца пытанне аб выбары іншага пастаўшчыка паслуг», – адзначае прадстаўнік санітарнай службы.

Як піша магілёўская раёнка «Прыдняпроўская Ніва» ужо абвясцілі тэндар на выбар арганізацыі, якая гатовая вывозіць смецце з вёсак своечасова.

Паводле санітарнай службы за 8 сёлетніх месяцаў яе супрацоўнікі абследавалі больш за 400 аб’ектаў, якія абслугоўваюць камунальныя прадпрыемствы, і парушэнні выяўленыя на кожным пятым абʼекце.

«На сённяшні дзень ёсць праблемы тэхнічнага парадку. З 2022 года ў нас закрыта 5 міні-палігонаў, на якія раней мы вывозілі цвёрдыя камунальныя адходы, – апраўдваюцца ў Жылкамгасе. – Калі раней смеццявоз мог за дзень падняць 200 кантэйнераў, то цяпер удвая менш. Павялічылася адлегласць перавозкі смецця, таму не хапае тэхнікі, сродкаў і людзей у тым ліку».

фота: pniva.by