Пахавалі немаўлятка, якога забіла расійская ракета ў радзільным аддзяленні на Запарожжы

У Вальнянску Запарожскай вобласці пахавалі нованароджанага хлопчыка, забітага ў выніку пападання расійскай ракеты ў радзільнае аддзяленне бальніцы. Пра гэты вусцішны выпадак ваеннага злачынства пісалі Магілёў.media.

Хлопчыку па імені Сяргей было ўсяго два дні. Маці толькі што скончыла яго карміць і паклала спаць у ложачак побач з сабой, калі ракета ўрэзалася ў лякарню. 

Фота: Хэйдзі Левін

Расійскія войскі абстралялі радзільню на Запарожжы, загінуў нованароджаны хлопчык

У радзільным аддзяленні ў паселішчы Вальнянск Запарожскай вобласці ўсяго знаходзіліся тры чалавекі – доктар, маці і немаўля, народжаны два дні таму. Хлопчык загінуў у выніку абстрэлу Вальнянска расійскімі ракетамі – паведамляе намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка. Мужчына і жанчына засталіся жывымі, іх вызвалілі з-пад завалаў ратавальнікі.