Паводле інфармацыі абласнога асвода, за апошні час у Магілёўскай вобласці зафіксаваны чатыры выпадкі гібелі людзей на вадаёмах.
У Бабруйску на Бярэзіне быў знойдзены малады мужчына 1994 года нараджэння, які сышоў з дому яшчэ ў студзені гэтага года. У Магілёве на Дняпры было знойдзена цела мужчыны 1942 года нараджэння, а ў Глускім раёне ў сажалцы ўтапіўся мужчына 1963 года.
Аднак самы загадкавы інцыдэнт адбыўся ў Магілёве, дзе першага траўня ў закапанай у зямлю двухсотлітровай бочцы была знойдзена жанчына 1959 года нараджэння. — паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”.
Адзначым, што ўсе тапельцы былі знойдзены ў адзенні. На дадзены момант абставіны гібелі людзей высвятляюцца.
Фота ілюстрацыйнае