Выкінуў сімку, закапаў у лесе – магілёўскі таксіст спрабаваў завалодаць тэлефонам пасажыра

 П’яны пасажыр забыў свой айфон за 2000 рублёў у салоне таксі ў Магілёве – распавядае прэс-служба абласнога упраўлення ўнутраных спраў. Тым вечарам 20-гадовы магілёвец адпачываў у бары разам з дзяўчынай, а каб дабрацца дахаты пара выклікала таксі. У машыне хлопец забыўся свой гаджэт і звярнуўся з заявай у аддзел міліцыі. Як высветлілася, тэлефон забраў кіроўца таксі. Ён выкінуў сім-карту хлопца, а сам айфон закапаў у лесапаласе. Пазней таксіст планаваў прадаць тэлефон на запчасткі. Узбуджана крымінальная справа за крадзёж.

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама, скрыншот

У Бабруйску таксі сутыкнулася з трактарам

У пятніцу, 8 снежня, у Бабруйску адбылося дарожна-транспартнае здарэнне – сутыкнуліся таксі Renault Logan і трактар з маніпулятарам.

Аварыя здарылася а другой гадзіне дня на вуліцы Якуба Коласа. У выніку сутыкнення аўтамабіль атрымаў сур’ёзныя механічныя пашкоджанні памята правае задняе крыло, дэфармаваны дзверы і вечка багажніка. Па папярэдніх дадзеных, людзі не пацярпелі.

Фота: komkur info

Дзяўчына ў Магілёве забыла навушнікі ў таксі, і кіроўца іх прапіў

20-гадовая жыхарка Магілёва падчас паездкі ў таксі забыла свае дарагія навушнікі  салоне і звярнулася ў міліцыю. Як высветлілі праваахоўнікі, вадзіцель таксі, раней судзімы магілёвец, атрымаў гэтыя навушнікі ад наступных пасажыраў і схаваў у бардачок. Праз некаторы час, калі яму не хапіла грошай на выпіўку, ён прадаў навушнікі. Цяпер супраць кіроўцы ўзбуджана крымінальная справа – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.

Фота ілюстрацыйнае

Магілёўская служба таксі раздрабнілася на шэсць фірм, каб зменшыць падаткі

Дэпартамент фінансавых расследаванняў дзяржкантроля выявіў парушэнне падатковага заканадаўства службай “TAXI” ў Магілёве. Бізнэс па прадстаўленні паслуг перавозчыкаў быў штучна раздраблёны паміж шасцю фірмамі, каб трапляць пад спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Гэта дазволіла службе таксі за два гады пазбегнуць выплаты падаткаў у бюджэт на агульную суму звыш 186 тысяч рублёў. У схеме па ўхіленні ад падаткаў удзельнічалі чатыры чалавекі, супраць іх узбуджаная крымінальная справа, двое ўзятыя пад варту – пішуць “Магілёўскія ведамасці”.

 Фота ілюстрацыйнае.