Паліва ў Беларусі таннее яшчэ на капейку

14 сакавіка другі раз за месяц і другі раз за бягучы год мяняецца рознічны кошт на аўтамабільнае паліва на аўтазапраўках краіны. Паліва таннее на 1 капейку – паведамляе “Белнафтахім”. Кошт аўтамабільнага бензіну складзе: АІ-92-К5-Еўра – 2,34 рублі, АІ-95-К5-Еўра – 2,44, АІ-98-К5-Еўра – 2,66, дызельнае паліва  2,44 рублі.

Перад гэтым паліва таннела 7 сакавіка.

Фота мае ілюстрацыйны характар