Пайшоў на абгон – пад Бабруйскам у аварыі загінулі двое

Два пасажыры аўтамабіля Ford, якім кіраваў 25-гадовы мужчына, загінулі ў аварыі. Кіроўца пайшоў на абгон на трасе Бабруйск-Мазыр увечары 27 студзеня, і сутыкнуўся з аўтамабілем Peugeot. Сам вадзіцель і яшчэ адзін пасажыр атрымалі траўмы. Ахвярамі лабавога сутыкнення сталі 56-гадовая жанчына і 35-гадовы мужчына. Кіроўца і пасажыр Peugeot таксама атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС

Тры дзяўчыны загінулі ў жахлівай аварыі пад Чавусамі

Машыну выкінула ў кювет, дзе яна разбілася аб дрэва і загарэлася. Дааццаціпяцігадовая кіроўца Audiі дзве яе пасажыркі 19 і 24 гадоў узростам загінулі на месцы – перадае Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. Яшчэ адну 22-гадовую пасажырку выкінула з машыны падчас аварыі. Яна выжыла і знаходзіцца ў лякарні.

Трагедыя адбылася а трэцяй гадзіне ночы 29 лістапада. Яе прычынай стала тое, што вадзіцель не справілася з кіраваннем на фоне цяжкага надвор’я і дрэннай дарогі – мяркуюць следчыя. Узбуджана крымінальная справа.

Фота: ДАІ

 

Пьяны бяспраўнік разбіўся ў Чавускім раёне, пасажыр загінуў

Каля вёскі Пуцькі Чавускага раёна жыхар раённага цэнтра на аўтамабілі Mazda з’ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў дрэва. 44-гадовы пасажыр машыны не быў прышпілены і сканаў ад атрыманых траўмаў. Трагедыя адбылася 12 кастрычніка каля 16.30.

Экспертыза паказала 1,3 праміле алкаголю ў крыві кіроўцы. Ім быў 31-гадовы жыхар Чавус, які не меў і ніколі не атрымліваў правоў на ваджэнне – паведамляе Тэлеграм-канал абласнога УУС.

Пажылую жанчыну ў Магілёве збіў МАЗ і пераехаў, не заўважыўшы

Жанчына сканала на месцы. 

Трагедыя здарылася сёння каля 13.00 – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. 34-гадовы кіроўца МАЗа выяжджаў ад прадуктовай крамы на вуліцы Народнага апалчэння. Не заўважыўшы 82-гадовую жанчыну перад аўтамабілем, кіроўца збіў яе і пераехаў. Ад атрыманых ран жанчына сканала на месцы здарэння.

Два чалавекі загінулі пры аварыі ў Магілёўскім раёне

Трагедыя адбылася каля 15:00 паблізу вёскі Сянькова. Паводле папярэдняй інфармацыі, на закругленні дарогі налева, вадзіцель Subaru не справіўся з кіраваннем. Адбыўся занос аўтамабіля, у выніку якога ён перакуліўся на дах.

Побач з транспартным сродкам знойдзены целы дваіх мужчын. Адзін з іх 48-гадовы мясцовы жыхар. Асоба другога ўстанаўліваецца.

 

Пешахода збілі насмерць у Бабруйскім раёне ноччу – ён стаяў на дарозе без флікера

Надзвычайнае здарэнне адбылося паблізу вёскі Ясны Лес 29 верасня каля 23:30 – паведамляе Тэлеграм-канал абласнога УУС. 

54-гадовы кіроўца  мікрааўтобуса Mercedes, рухаючыся па аўтадарозе “Магілёў-Бабруйск”,  здзейсніў наезд на мужчыну, які стаяў на праезнай частцы дарогі без святлоадбіўных элементаў.

На фота відаць, што ўдар прыйшоўся ў левае крыло аўтамабіля – з боку кіроўцы. Гэта можа сведчыць пра тое, што пешаход знаходзіўся блізка да цэнтра дарогі.