Восеньскія кірмашы запрацавалі ва ўсіх буйных мікрараёнах Магілёва і Бабруйска

Пераважна прадаецца бульба і саджанцы самых розных гатункаў. Іншай садавіны і гародніны значна менш. 

Бульбы шмат. Фермеры прадаюць яе вялікімі сеткамі. Кошт за кіло вагаецца ад 80 капеек да 1 рубля ў залежнасці ад памераў і гатунку. Сетка бульбы важыць каля 30 кіло. Дастаўку да дому, як правіла, абяцаюць. 

Найбольш жа прапануюць саджанцаў усяго, што расце ў садах і на градах беларускіх дач. Што патрэбна любому дачніку і што зусім непатрэбна, але вельмі заманліва выглядае. Тутака галоўнае мець цвярозую галаву на плячах і падумаць. Выбар дакладна ёсць.