Заўтра перакрыюць рух на выездзе з Магілёва па Першамайскай

Зноў рамонт – у чарговы раз за зіму 25 студзеня перакрываюць рух па вуліцы Першамайскай на чыгуначным пераездзе – паведамляе прэс-служба абласнога УУС. З 9:00 да 16:00 тут будуць праводзіцца рамонтныя работы. Аб’ехаць гэты ўчастак дарогі можна будзе па Дачным пасёлку або па вуліцы Крупскай.

Фота ілюстрацыйнае.