Пасля сонечнага зацмення чакаюцца перамены. Нагадаем, што ў 1917 годзе ў гэты дзень адбыўся бальшавіцкі пераварот у Расіі.
25 кастрычніка 2022 года жыхары Беларусі змогуць убачыць частковыя фазы сонечнага зацьмення, паведамляе рэсурс astrobel.ru.
У гэтым годзе цень Месяца пройдзе па сонечным дыску ўжо другі раз – упершыню гэта здарылася 30 красавіка і зацьменне таксама было частковым.
У Хоцімску месяц схавае сонца на 65%
Частковае зацьменне Сонца змогуць назіраць жыхары большай часткі Еўропы, Паўночнай Афрыкі, Блізкага Усходу і заходняй часткі Азіі. Яно пачнецца з усходам сонца на тэрыторыі Ісландыі, а завершыцца з заходам сонца ў раёне Аравійскага мора. Найбольшая фаза сонечнага зацьмення складзе 0,863 і будзе назірацца ў Расійскай Федэрацыі ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе – Югра. Тут Месяц схавае Сонца больш, чым на 86%.
Пры ўмове добрага надвор’я і яснага неба беларусы змогуць мілавацца зацьменнем таксама. Па разліках астраномаў, у Беларусі Сонца схаваецца за ценем Месяца прыкладна на 60%.
На тэрыторыі Беларусі найбліжэйшым горадам з бачнасцю максімальнай фазы стане горад Хоцімск. Тут Месяц схавае Сонца больш, чым на 65%.
Солнечнае зацьменне 25 кастрычніка па мінскім часе пачнецца ў 12 гадзін 17 хвілін. Яго пік, паводле разлікаў, павінен прыйсціся на 13 гадзін 29 хвілін. Сонца закрыецца па вобласці ў сярэднім на 60%, што будзе з’яўляцца максімальнай фазай. А завершыцца праходжанне ценю Месяца па сонечным дыску ў 14 гадзін 41 хвіліну. Час зацьмення ў сярэднем складзе 2 гадзіны 24 хвіліны.
Сонца з’яўляецца небяспечна яркай крыніцай святла.
Трэба памятаць, што нават часткова закрытае соца небяспечна. Таму назіраць зацьменне катэгарычна нельга праз біноклі ці тэлескопы, а таксама сонцаахоўныя акуляры, палярызацыйныя святлафільтры ці фотастужку. Дактары перасцерагаюць ад выкарыстання і народнага метаду назіранняў праз закуранае шкло. Усе гэтыя прадметы прапускаюць ультрафіялетавыя і інфрачырвоныя прамяні, якія шкодныя для вачэй самі па сабе.
Можна назіраць сонечнае зацьменне праз:
- спецыяльныя сонечныя фільтры для тэлескопаў і бінокляў, якія можна набыць у профільнай краме;
- маскі для зваркі з ахоўным адценнем не менш за 14;
- спецыяльныя акуляры для назірання сонечнага зацьмення, іх можна вырабіць самастойна з плёнкі AstroSolar – яе выкарыстоўваюць у сонечных фільтрах.
Чаго нельга рабіць
З сонечнымі зацьменнямі таксама звязаны шэраг забарон, бо людзі здаўна надавалі такім з’явам вялікае значэнне. У прыватнасці, у гэты час не раяць:
- пачынаць вялікія справы ў любых сфэрах;
- прымаць важныя рашэнні;
- перагружаць сябе фізічна ці эмацыйна;
- падвяргаць сваё жыццё і здароўе рызыцы;
- купляць новыя рэчы;
- падпісваць дакументы;
- сварыцца.
Дзень зацьмення раяць прысвяціць заспакаенню і рэлаксу – прыняць ванну, памедытаваць, прагуляцца на свежым паветры.
Астролагі абяцаюць, што з гэтага зацьмення ў краінах, дзе яно будзе бачным, пачнуцца вялікія перамены. Таму перад імі варта набрацца сіл.