Генеральная асамблея Еўрапейскага гімнастычнага саюза (European Gymnastics) прагаласавала супраць вяртання спартсменаў і афіцыйных асоб з Расіі і Беларусі на афіцыйныя еўрапейскія спаборніцтвы па гімнастыцы з 1 студзеня 2024 года, паведамляе European Gymnastics у сацсетцы Х (Twitter). Галасаванне адбылося на паседжанні арганізацыі ў балгарскай Сафіі.
Раней Міжнародная федэрацыя гімнастыкі аб’явіла аб допуску спартсменаў з РФ і Беларусі да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе з 1 студзеня 2024 года. Пазней, у лістападзе, федэрацыя на сваім афіцыйным сайце апублікавала крытэрыі такога допуску. Згодна з імі, акрамя гімнастаў, допуск змогуць атрымаць толькі кіраўнік дэлегацыі, трэнер, урач і фізіятэрапеўт. Афіцыйныя асобы не будуць запрашацца на турніры пад эгідай Міжнароднай федэрацыі. Таксама спартсмены не змогуць прымаць удзел у камандных дысцыплінах.
Такім чынам, Еўрапейскі гімнастычны саюз не паследаваў рашэнню Міжнароднай федэрацыі.
Сусветны дзень кітоў і дэльфінаў (World Whale and Dolphin Day, з 1986 года).
Міжнародная кітабойная камісія, пасля 200 гадоў бязлітаснага знішчэння кітоў, увяла забарону на іх промысел, гандаль кітовым мясам.
Забарона дзейнічае і дагэтуль і азначае, што ва ўсім свеце паляванне на кітоў, а таксама гандаль кітовым мясам забаронены.
Аднак, кітовы промысел – не адзіная пагроза для дадзеных жывёл. Яшчэ адзін з галоўных фактараў знікнення кітоў, дэльфінаў і іншых марскіх млекакормячых – гэта іх адлоў для дэльфінарыяў, акіянарыумаў і цыркаў.
Штогод у гэты дзень розныя прыродаахоўныя групы і арганізацыі праводзяць акцыі і дэманстрацыі ў абарону кітоў і іншых марскіх млекакормячых.
1148 год. Крыжакі падышлі да Дамаска.
На наступны дзень пачалася яго аблога. Адбывалася падчас Другога крыжовага пахода (1147-1149) у адказ на захоп мусульманамі Эдэскага графства.
4-х дзённая аблога Дамаска была безвыніковай. Дамаскам правіў візір Муйнадзін Унар, які прыняў рашэнне абараняць горад ад крыжакоў. Ён адправіў паслоў у Сірыю за дапамогай.
Аблога Дамаска скончылася 28 ліпеня адступленнем крыжацкага войска.
Восенню 1148 года войска крыжакоў пакінула тэрыторыю Святой Зямлі, морам адправіўшыся назад у Еўропу. Гэта ў канчатковым выніку прывяло да падзення Іерусаліма і пачатку трэцяга крыжовага паходу.
1610 год. У Магілёве на Ільінскай гары на Папенцы пакараны завадатары бунту супраць гарадскога магістрата.
Падчас новага буйнога выступлення гарадскія нізы імкнуліся падняць узброенае паўстанне, але яно было падаўлена войскамі, а пяць кіраўнікоў паўстання былі прыгавораны на смерць.
На гэтым скончылася першае гарадское паўстанне ў Магілёве (1606-1610), якое спачатку ўзначаліў Стахор Міткавіч.
1633 год. Па прывілею караля Жыгімонта ІІІ жыхарам Магілёва, усім яўрэям, што пасяліліся на гарадской гандлёвай плошчы, было загадана выселіцца за гарадскі вал.
1867 год. У Расійскай імперыі створана Туркестанскае генерал-губернатарства на чале з выхадцам з Кругляншчыны, выхаванцам Магілёўскай гімназіі Міхаілам Чарняевым (1828-1898).
Знакаміты і як галоўнакамандуючы сербскай арміяй (1876), і як выдавец пецярбургскай газеты “Русский мир” (1873-1878).
1881 год. У бельгійскім Льежы заснавана Міжнародная федэрацыя гімнастыкі, FIG (Federation Internationale de Gymnastique).
Найстарэйшая ў свеце спартовая арганізацыя.
Толькі праз 11 гадоў былі створаны яшчэ два міжнародныя аб’яднанні – Саюз канькабежцаў і Федэрацыя веславання, яшчэ годам пазней – Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), а ўсе астатнія аб’яднанні спартсменаў – стварэнні XX стагоддзя. Спачатку ў гэтую арганізацыю ўваходзілі ўсяго тры дзяржавы: Бельгія, Нідэрланды і Францыя.
Да 1897 года ў ёй налічвалася ўжо 17 еўрапейскіх краін. Зараз у федэрацыі 130 краін свету.
1888 год. У Кіеве на Сафійскай плошчы адкрыты помнік гетману Багдану Хмяльніцкаму.
Выраблены па малюнку мастака і архітэктара-беларуса МіхалаМікешына (1835–1896). Постаць гетмана вырабіў скульптар П. Велёнскі, а каня – А. Обер (ён жа аўтар помніка з арлом у в. Лясная, у гонар бітвы пад Лясной).
1918 год. У Савецкай Расіі ўступіла ў сілу “Часовая інструкцыя аб пазбаўленні волі”.
Першы савецкі дакумент, які вызначаў парадак утрымання зняволеных.
Месцы пазбаўлення волі падзяляліся на мужчынскія і жаночыя, а па прызначэнні – на турмы, рэфарматорыі, земляробчыя калоніі, выпрабавальныя ўстановы, карна-лячэбныя ўстановы для арыштантаў з выяўленымі псіхічнымі дэфектамі і турэмныя бальніцы.
Існавалі таксама арыштныя дамы – для перасылкі і кароткатэрміновага ўтрымання затрыманых.
1922 год. Стварэнне аўтаномнай беларускай мітраполіі.
У мінскім кафедральным праваслаўным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла адбыўся царкоўны сінод, які абвясціў аб стварэнні аўтаномнай беларускай мітраполіі і выбраў мінскага біскупа Мелхіседэка (Паеўскага) Беларускім і Мінскім мітрапалітам. Патрыярх Ціхан прыняў яго ў Маскоўскі патрыярхат, але тытул не прызнаў.
1964 год. Нарадзіўся Ігар Сідарук.
Беларускі празаік-фантасмагорык, драматург-сюррэаліст, выказнік маргінальнай свядомасці, майстар чорнага бурлеску.
Аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў, кніг “Квадратная варона”, “Выкраданьне вепрука”, п’ес.
Найбольш вядомая п’еса “Галава” ставілася на сцэне Тэатра нацыянальнай драматургіі “Вольная сцэна” ў пастаноўцы Валерыя Мазынскага.
1983 год. Анекдатычная сітуацыя ледзь не прывяла да трагедыі з “Боінг-767”.
Пасажырскі самалёт “Боінг-767” авіякампаніі “Эйр Канада” прызямліўся з выключанымі рухавікамі на былой ваеннай базе.
На вышыні 40 000 футаў (12 000 м) спыніліся абодва рухавіка, і самалёт змушаны быў планаваць, для таго каб здзейсніць незапланаваную пасадку на былой ваеннай авіябазы Гілмі ў правінцыі Манітоба, бо на паўдарогі ў самалёта скончылася паліва.
Гэты канадскі лайнер быў першым самалётам, на якім выкарыстоўваліся абазначэнні паліва ў кілаграмах, але пілот і штурман па звычцы палічылі запраўку ў фунтах. У выніку няправільнага пераліку на борце самалёта аказалася замест разлічаных 20 400 кг усяго 9 144 кг авіягазы.
1995 год. У аўтакатастрофе загінуў Алесь Ставер (1929-1995).
Беларускі паэт, празаік, драматург.
Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, песень, раманаў.
Вядомы песні на яго вершы: “Песня пра Якуба Коласа”, “Жураўлі на Палессе ляцяць”, “Беларусачка” і шматлікія іншыя.
Міжнародны дзень почырку. Дзень ручнога ліста (International Handwriting Day. Handwriting Day).
У гэты дзень нарадзіўся адзін з вядомых амерыканскіх дзяржаўных дзеячаў – Джон Хэнкок, які першым паставіў свой подпіс пад Дэкларацыяй Незалежнасці ЗША (1774). Подпіс Хэнкока быў буйным і размашыстым, што і дадало аўтарытэту яе аўтару.
Папулярнасць кампутараў, электроннай пошты, СМС і іншых сродкаў хуткіх зносін паступова адводзяць сучаснага чалавека ад магчымасці выказаць свае думкі, напісаўшы іх уласнаручна. І, магчыма, у недалёкай будучыні ліст ці паштоўка, напісаныя “ад рукі”, стануць жаданым набыццём.
Мастацтва ручнога ліста актыўна развівалася на працягу тысяч гадоў. Аб сувязі почырку з духоўным светам і характарам чалавека выказваўся яшчэ Арыстоцель.
У 1875 годзе французскі абат Жан Іпаліт Мішанер ужыў тэрмін “графалогія”, які пазначае вобласць ведаў аб почырку і метадах яго даследавання ў сувязі з псіхічным станам асобы. Па ручным пісьме можна вызначыць індывідуальныя здольнасці чалавека, характар асобы, яе моцныя і слабыя бакі, настрой, стаўленне да наваколля і шмат іншага.
Почырк кожнага чалавека непаўторны. Ён не паддаецца імітацыі. Ад рукі пры напісанні нічога не залежыць, яна толькі прылада мозгу. Таму ў век шаблонных SMS і камп’ютарных сродкаў зносін рукапісны тэкст – гэта напамін пра ўнікальнасць кожнага з нас.
403год. Згодна з легендай скончаны першы адрэзак Вялікай Кітайскай Сцяны.
Наступнай раніцай на ёй з’явіліся непрыстойныя словы.
Чангхенг, літаральна “Доўгая сцяна”, або «Доўгая сцяна ў 10 000 лі» – раздзяляльная сцяна даўжынёй амаль 9000 км (поўная даўжыня – 21200 км) пры вышыні 5-8 метраў, пабудаваная ў старажытным Кітаі з вапняку.
Найбуйнейшы помнік сусветнай архітэктуры. Згадваецца ў Дзяржаўным гімне КНР. Будавалася з ІІІ стагоддзя да нашай эры да 1644 года, потым неаднаразова дабудоўвалася, рэканструявалася.
Помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, адно з сучасных цудаў свету.
1710год. Курфюрст саксонскі, польскі кароль, вялікі князь ВКЛ Аўгуст Моцны выдаў дэкрэт аб заснаванні славутай цяпер парцалянавай (фарфоравай) мануфактуры ў горадзе Мейсене на Эльбе.
Поспех перасягнуў усялякія чаканні: еўрапейцы здолелі дакапацца да патаемнага кітайскага сакрэту і з 1720-х гадоў пачалася эпоха мейсенскага фарфору, які адразу стаў для свецкай Еўропы сімвалам раскошы і вытанчанасці.
На Нёмане, каля Свержаня ёсць да гэтай пары Фарфурніцкі брод на коласаўскай сцяжыне (хадзіў тут Якуб Колас). Гэта напамін пра фаянсавую мануфактуру, якую тут заснаваў у XVIII стагоддзі Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька. Фаянсавы посуд так жа выпускалі ў Цяляханах, Гродна.
Сёння ў краіне фаянсам на прамысловай аснове ніхто не займаецца. Адзіны парцалянавы завод працуе ў Добрушы. Быў яшчэ мінскі, але яго ў 2009 годзе зачынілі.
Беларуская фалькларыстка.Сімвал паўстання 1830-1831 гадоў.
Збірала і апрацоўвала беларускія народныя песні, выконвала на фартэпіяна народныя мелодыі, захаплялася беларускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы. Спрабавала пісаць беларускія вершы.
Шмат вандравала па гістарычных мясцінах Інфлянтаў, Літвы, Беларусі і Польшчы.
Падчас паўстання 1830-1831 гадоў стварыла і ўзначала атрад з 280 пехацінцаў, 60 конных воінаў і некалькіх соцень касінераў. Удзельнічала ў некалькіх баях. Была прызначана камандзірам роты 25-га пяхотнага палка, атрымала званне капітана.
Пад канец паўстання яна захварэла і памерла 23 снежня 1831 года.
Стала адным з сімвалаў паўстання. А. Міцкевіч увекавечыў Эмілію ў сваім вершы «Смерць палкоўніка», свае творы ёй прысвяцілі многія паэты, пісьменнікі, мастакі.
У час Другой сусветнай вайны быў створаны Першы асобны жаночы батальён імя Эміліі Плятэр.
1916 год. Самае рэзкае пахаладанне ў свеце, якое адбылося на працягу сутак, было зарэгістравана ў амерыканскім штаце Мантана.
Яно склала 56°С: з +7 да -49°С.
Таксама, з рэзкім пахаладаннем звязана іншае назіранне: у 1911 годзе 10 студзеня ў Рапід-Сіці, у штаце Паўднёвая Дакота, ЗША. Цягам 15 хвілін тэмпература апусцілася на 26 °С.
Надвор’е дае нам такія хітрыкі не толькі з рэзкім пахаладаннем, але і з рэзкім пацяпленнем.
Самае рэзкае зафіксаванае пацяпленне было 22 студзеня 1943 года ў амерыканскім мястэчку Спірфіш у Паўднёвай Дакоце. Усяго за 2 хвіліны, з 7:30 да 7:32 тэмпература паветра павысілася на фенаменальныя 27 градусаў, ад -20 да +7°С.
Даволі цікавым фактам з’яўляецца тое, што большасць такіх рэзкіх скокаў тэмператур была зафіксаваная на тэрыторыі Злучаных Штатаў. На пытанне, чым гэта можа быць выклікана, у вучоных і метэаролагаў няма дакладнага адказу. Па адной з тэорый такое ашаламляльнае ваганне тэмпературы можна растлумачыць тым, што ЗША знаходзіцца паміж двума найбуйнымі акіянамі, а таксама высокай “кантраснасцю” рэльефу.
Беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар. Нарадзілася ў сям’і інжынера Барыса Ладыгіна і Арыядны Александроўскай – сястры беларускай спявачкі Ларысы Александроўскай
Працавала архітэктарам, галоўным архітэктарам Белдзяржпраекта, у Белдзяржпраекце, Дзяржбудзе, старшынёй праўлення Саюза архітэктараў БССР (1961-1965). Удзельнік кангрэсаў Міжнароднага саюза архітэктараў у Гаване, Мадрыдзе), Міжнароднага кангрэса жанчын (Масква).
Аўтар праектаў Мінскай абласной бальніцы ў Бараўлянах, галоўнага корпуса Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта, вадаскідных збудаванняў і ГЭС на Заслаўскім вадасховішчы, Кіраўскага моста у Віцебску, жылых дамоў па шматлікіх мінскіх вуліцах, праспектах, многіх адміністрацыйна-вытворчых будынкаў, Палаца воднага спорту і іншых, а таксама моста праз р. Дняпро (1955) і Палаца культуры вобласці (1976) у Магілёве.
Пісьменнік-сімваліст, паэт, музыкант, вядомы ў свеце эсперантыст. Літаратурныя творы пісаў на эсперанта і японскай мове.
Страціў зрок у дзяцінстве. Вывучэнне міжнароднай мовы эсперанта дала яму штуршок да творчасці. Вучыўся ва ўстановах для сляпых у Маскве, Лондане, Токіа. У Японіі, Кітаі меў шматлікіх знаёмых сярод вядомых літаратараў, журналістаў. На японскай мове публікаваў свае казкі і нарысы.
Працаваў таксама ў Сіаме, Бірме (Мьянма), Індыі, Кітаі, Германіі. Выкладаў эсперанта ў Пекінскім універсітэце. Па прыездзе ў СССР, у 1924 годзе, жыў у Маскве, падарожнічаў па Чукотцы, працаваў у Ніжнім Ноўгарадзе, заснаваў першую ў Туркменістане школу для сляпых, настаўнічаў у Маскоўскай школе для сляпых дзяцей, у Ташкенце.
Творы Ерашэнкі, створаныя ў Японіі і Кітаі, якія зрабілі яго вядомым у гэтых краінах, у СССР не перакладалі да 1962 года. З вялікай колькасці яго твораў, 24 вышлі на японскай, 15 – на рускай, 2 – на ўкраінскай, па адной на кітайскай.
1952год. Нарадзіўся Аляксандр Сомаў.
Магілёўскі фатограф, мастак, падпалкоўнік, грамадскі актывіст, актывіст веларуху.
Чалавек нераўнадушны, няпросты, суровы, прамы, прынцыповы і надзейны – сапраўдны вайсковец і афіцэр. Але сярод дысцыпліны, руціны і прадвызначасці армейскага жыцця, было нешта такое, што непакоіла яго, выходзіла за рамкі уставаў, службовай іерархіі ды казённага патрыятызму. Нейкая частка душы цягнулася да шырокага свету, да новых даляглядаў і адкрыццяў і проста да прыгажосці, мастацтва.
Скончыў вышэйшую артылерыйскую вучэльню, служыў у Магілёве. Прайшоў шлях ад інжынера рамонтнага цэха да намесніка камандзіра часці па якасці, ад лейтэнанта да падпалкоўніка.
Пачаў фатаграфаваць з канца 1970-х гадоў, з 1980-х уваходзіў у склад народнага фотаклуба “Вясёлка”.
Пасля выхаду ў адстаўку заняўся жывапісам, захапляўся гісторыяй, удзельнічаў у шматлікіх праектах мясцовай яўрэйскай абшчыны па пошуках месцаў знішчэння яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны, у веласіпедным руху Магілёва.
Працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, Дзяржаўным выдавецтве ў Ленінградзе і ў Ленінградскім тэатральным інстытуце, у Інстытуце рускай літаратуры, у педагагічных і настаўніцкіх інстытутах Даўгаўпілса, Ленінграда, Выбарга, Жытоміра.
Аўтар кніг «Янка Купала: Крытычны нарыс» (1932), «Андрэй Александровіч» (1932), шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій у перыядычным друку. Склаў шэраг чытанак, хрэстаматый па беларускай літаратуры для школ.
Фота: Платон Галавач і Лукаш Бэндэ сярод слухачоў менскай партшколы. Галавач другі справа ў верхнім шэрагу, Бэндэ крайні справа ў другім шэрагу
1969 год. Напярэдадні Новага 1970 года, да 100-годдзя з дня нараджэння У. Леніна ўведзены ў дзеянне 1-ы энергаблок Лукомскай ДРЭС.
Гэтая дзяржаўная раённая (старая назва з часоў рэалізацыі плана ГОЭЛРО 1920-х гадоў) цеплавая электрастанцыя размешчана ў горадзе Новалукомль Чашніцкага раёна.
Самая магутная ў краіне – 2890 МВт (8 энергаблокаў па 300 МВт кожны). Выпрацоўка электраэнергіі, без уліку БелАЭС, складае 60% у летні перыяд і 40 % у зімовы ад ўсёй энергасістэмы Беларусі.
Працуе з выкарыстаннем мазута і прыроднага газа.
Будаўніцтва станцыі было пачата ў 1964 годзе. Апошні блок здадзены ў эксплуатацыю ў 1974 годзе.
Пры будаўніцтве ДРЭС каля Лукомльскага возера на р. Лукомка сфарміраваўся горад Новалукомль (узнік у 1964 годзе як п. Піянерны). На прадпрыемстве працуюць каля 1900 чалавек.
Беларуская гімнастка. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Трэнер.
Чэмпіёнка Беларусі, Прызёр Кубку свету па мастацкай гімнастыцы (2011 год, 1 золата, 2 срэбра, 2 бронзы), Прызёр Еўропы, Бронзавая прызёрка на Летніх алімпійскіх гульнях у Лондане.
На прэзідэнтскіх выбарах 2015 года з’яўлялася даверанай асобай Лукашэнкі.