Дзень у гісторыі. У 1863 годзе пакараныя смерцю кіраўнікі Магілёўскага паўстанцкага атраду. Нарадзіўся Міхаіл Валовіч, павешаны за ўдзел у паўстанні 1833 году. На свет з’явіўся філосаф Валянцін Акудовіч

18 чэрвеня 1586 году Нясвіжу дараваны герб.

Упершыню з летапісах горад згадваецца ў 1223 годзе. Вядомы сваімі замкам, паркамі, архітэктурай, навучальнымі ўстановамі. Цэнтр культуры, тэатральнага жыцця, кнігадрукавання, кальвінізму.

У Нясвіжы жылі: Сымон Будны, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Саламон Рысінскі, Даніэл Набароўскі.

wikimedia.org


18 чэрвеня 1806 года нарадзіўся Міхаіл Валовіч (1806-1833).

Філарэт, філамат, удзельнік паўстання 1830–1831 гадоў.

Валовіч крытычна ацэньваў вопыт паўстання 1830-31 гадоў, якое, на яго погляд, не мела «агульначалавечай мэты», паколькі адпавядала інтарэсам шляхты. 

Ён лічыў, што ў вызваленчай барацьбе асноўнай сілай павінны быць народныя масы, сялянства. Выступаў за адмену прыгоннага права, за права кожнага народу на самастойнае развіццё.

Павешаны на загад расійскіх уладаў у Гродне. Цела ўначы перавезлі ў закінуты вапнавы кар’ер. Закапалі, каб не было як адшукаць магілы.

У вёсцы Парэчча, побач з уніяцкай царквой, якую збудавалі Валовічы, стаяў крыж у гонар Валовіча і 12 паўстанцаў, якія загінулі ў барацьбе супраць расійскага імперыялізму. У 2003 святар Маскоўскага патрыярхату, які прыехаў у прыход з Прыднястроўя, загадаў выкапаць крыж. Пазней крыж адшукалі побач са Шчарай і паставілі на могілках.

wikimedia.org


18 чэрвеня 1858 года нарадзіўся Лявонцій Галынец (1858-1896).

Беларускі вайсковы ўрач, доктар медыцыны, першы прыват-дацэнт медыцынскай статыстыкі і геаграфіі кафедры гігіены Імператарскай медыка-хірургічнай акадэміі.

Даследчык санітарнага стану, насельніцтва Магілёва, умоў жыцця, асаблівасцяў фізічнага развіцця сацыяльных груп гараджан.

Паходзіў з вёскі Галоўчын, якая цяпер у Бялыніцкім раёне.

mogilew.by


18 чэрвеня 1863 пакараныя смерцю кіраўнікі Чарнаруцкага (Магілёўскага) паўстанцкага атраду браты Манцэвічы, В. Корсак, а таксама камандзір Быхаўскага атраду І. Анцыпа. (імёны не вядомыя).

Смерць прынялі ў Магілёве.

Чарнаруцкі атрад быў сфармаваны 20 красавіка і меў да 40-50 чалавек з афіцэраў, дробных чыноўнікаў, студэнтаў, дваровых людзей.

Актыўна дзейнічаў 3-9 мая 1863 году, але быў разбіты расійскім войскам.

Збіраліся далучыцца да паўстанцаў і 24 гімназісты Магілёўскай мужчынскай гімназіі, у якіх была зброя.


18 чэрвеня 1889 года нарадзіўся Уладзімір Каліноўскі (1889-1940).

Беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Пасол Сейму Другой Польскай Рэспублікі, публіцыст, гісторык.

Быў кіраўніком справамі і юрысконсультам Беларускага сельскагаспадарчага інстытуту, дацэнтам кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэту БДУ.

Супрацоўнічаў з часопісамі «Полымя», «Савецкае будаўніцтва», газетамі «Савецкая Беларусь», «Звязда».

Рэпрэсаваны. Захаваліся, нібыта, зьвесткі, што быў расстраляны ў 1940 годзе в Старабельску.


18 чэрвеня 1911 года нарадзіўся Аляксандр Шыдлоўскі (1911-2002).

Беларускі культурны дзеяч, кампазітар, педагог.

Заслужаны дзеяч культуры БССР.

Удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, сустваральнік Беларускага культурнага таварыства ў Варшаве.

Артыст хору Р. Шырмы, аўтар вядомых песень «Ой, ты, Нёман родны», «Песня пра Гродна», «Колькі ў небе зор».

bis.nlb.by


18 чэрвеня 1950 года нарадзіўся Валянцін Акудовіч.

Беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык, спецыяліст па турызму.

Працаваў у штотыднёвіках «Культура», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Крыніца», «Фрагменты», «Перекрёстки», «Паміж». Аўтар шэрагу кніг. «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека», «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці».

wikimedia.org

 


18 чэрвеня 1957 года памёр Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Найбуйнейшы беларускі жывапісец-пейзажыст, акадэмік жывапісу, АН БССР, Акадэміі мастацтваў СССР, Народны мастак БССР.

У Беларусі захоўваюцца 444 ягоныя карціны. У Магілёве працуе мастацкі музей імя В. Бялыніцкага-Бірулі. Яго імем названа і вуліца ў абласным цэнтры.

Нарадзіўся ў 1872 годзе ў фальварку Крынкі, цяпер у Бялыніцкім раёне.

wikimedia.org


У публікацыі выкарыстаныя матэрыялы з інфармацыйнага рэсурсу “Вікіпедыя”

Дзень у гісторыі. Статую Свабоды даставілі ў Нью-Ёрк. Акупацыя краін Балтыі. Расстраляны географ Аркадзь Смоліч

17 чэрвеня – Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай. Адзначаецца ад 1995 году.

Пагроза апустыньвання закранае больш за 250 млн чалавек. Пагражае здароўю і крыніцам сродкаў да суіснавання больш за 1 мільярд людзей у 100 краінах. Кожны год апустыньванне і засуха прыводзяць да страт сельскагаспадарчай прадукцыі прыкладна на 42 млрд долараў ЗША.

Працэсы апустыньвання назіраюцца і на Палессі.

planetabelarus.by


17 чэрвеня 1855 года ў Нью-Ёрк даставілі Статую Свабоды – падарунак французскага народу Злучаным Штатам Амерыкі.

Сімвал дэмакратычных каштоўнасцяў, свабод.

Нацыянальны помнік ЗША. З 1984 году ў спісе Сусветнага спадчыны UNESCO.

28 кастрычніка 1986 году нацыянальны помнік Статуя Свабоды афіцыйна адзначыла стагоддзе.

cdnuploads.aa.com.tr


17 чэрвеня 1940 года савецкія войскі ўвайшлі ў Латвію і Эстонію. Да гэтага, 15 чэрвеня, у Літву.

Акупацыя балтыйскіх краін была прадугледжаная сакрэтным планам дамовы між Нацысцкай Нямеччынай і Савецкім Саюзам, у ў гісторыі вядомы, як «Пакт Молатава-Рыбентропа». Існаванне гэтага дакументу адмаўлялася. Яго адшукалі ў 1992 годзе і апублікавалі толькі ў 2019 годзе.

Акупацыя трох балтыйскіх краін трывала да распаду Савецкага Саюзу ў 1991 году.

wikimedia.org


17 чэрвеня 1882 года нарадзіўся Павел Вент (1880-1971).

Беларускі і чэхаславацкі вайсковы дзеяч.

Быў начальнікам штабу арміі Беларускай Народнай Рэспублікі, займаўся фармаваннем ва Украіне беларускай дывізіі, 1-й беларускай брыгады, саветнік місіі БНР у Парыжы, Эстоніі і Латвіі.

У 1921-1935 гг. служыў у арміі Чэхаславакіі.

wikimedia.org


17 чэрвеня 1882 года нарадзіўся Ігар Стравінскі (1882-1971).

Кампазітар, дырыжор, піяніст – адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў сусветнай музычнай культуры XX стагоддзя.

Этнічны беларус. Выхадзец з беларускай шляхты герба «Суліма».

Грамадзянін Францыі і ЗША. Актыўна гастраляваў у Еўропе і ЗША.

Сусветную вядомасць яму прынеслі балеты «Жар-птушка», «Пятрушка» і «Вясна святая», оперы «Салавей» і «Гісторыя салдата».

wikimedia.org


17 чэрвеня 1696 года памёр Ян Сабескі (1629-1696).

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1674 – 1696). Палкаводзец, мецэнат, апякун навукі і мастацтва ў Рэчы Паспалітай.

Ваяваў супраць казакоў Багдана Хмяльніцкага, шведаў у Паўночнай вайне 1655-1660 гадах, Маскоўскай дзяржавы ў 1654–1667, Асманскай імперыі.

12 верасня 1683 г. выратаваў Еўропу ад асманаў у бітве пад Венай.

wikimedia.org


17 чэрвеня 1848 года памёр Максімільян Станіслаў Рыла. Нарадзіўся ў 1802 годзе.

Філосаф, археолаг, арыенталіст, падарожнік, каталіцкі місіянер на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.

Выхаванец Полацкай езуіцкай акадэміі, Віленскага і Рымскага ўніверсітэтаў. Даследчык руінаў Вавілона.

У Бэйруце адкрыў Каталіцкую акадэмію (цяпер – універсітэт), рэктар Рымскага калегіума, апостальскі вікарый Цэнтральнай Афрыкі ў Хартуме.

wikimedia.org


17 чэрвеня 1938 года расстраляны Аркадзь Смоліч. 

Беларускі палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў БНР.

Народны камісар асветы, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, геаграфіі, першы прафесар геаграфіі, аўтар першага падручніка па геаграфіі Беларусі, член Прэзідыума Беларускай акадэміі навук.

Органамі НКУС арыштоўваўся ў 1930 і 1937 году. Быў сасланы на 5 гадоў на Урал і Сібір. Расстраляны ў Омскай турме.

Нарадзіўся ў 1891 годзе ў вёсцы Бацэвічы, што ў Клічаўскім раёне.

wikimedia.org


17 чэрвеня 1954 года памёр Барыс Мікуліч. 

Беларускі пісьменнік, празаік, крытык. Нарадзіўся ў 1912 годзе ў Бабруйску.

Член бабруйскага філіі«Маладняка», адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва». Творы Б. Мікуліча вылучаюцца псіхалагізмам, глыбінёй пранікнення ў чалавечыя характары, жывой выразнай мовай.

Рэпрэсаваны ў 1937 годзе.

У 1947-1949 гадах працаваў у бабруйскай бібліятэцы, напісаў аповесць пра Максіма Багдановіча.

Зноў арыштаваны ў 1949 годзе і высланы ў Сібір на вечнае пасяленне, дзе і памёр.

by.openlist.wiki


17 чэрвеня 2020 года пайшоў з жыцця Віталь Мядзведзеў. 

Беларускі географ, эканаміст, член-карэспандэнт НАНБ, доктар эканамічных навук, прафесар. Займаўся мадэляваннем і прагназаваннем развіцця рэгіянальных эканамічных сістэм, вырашэннем канкрэтных эканамічных праблем доўгатэрміновага і сярэдне тэрміновага развіцця Беларусі.

Аўтар мадэлі міжнародных эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь з сусветнай супольнасцю.

Нарадзіўся ў 1928 годзе ў вёсцы Ўгольшчына Бялыніцкага раёну.

economics.basnet.by


У публікацыі выкарыстаныя матэрыялы з інфармацыйнага рэсурсу “Вікіпедыя”


 

Дзень у гісторыі. Памёр Эдвард Вайніловіч – фундатар касцёлу Святых Сымона і Алены. Застрэліўся на партыйным з’ездзе кіраўнік Савецкай Беларусі Аляксандр Чарвякоў. 119 год – «Pepsi»

16 чэрвеня 1834 года нарадзіўся Аляксандр Ельскі (1834-1916).

Беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнавец, публіцыст, паэт,  празаік. 

Адзін з першых гісторыкаў беларускай літаратуры і збіральнікаў беларускіх рукапісаў, патрыярх прафесійнага беларусазнаўства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.

wikimedia.org


16(29) чэрвеня 1875 года нарадзіўся Гергард Шэнберг (1875-1954).

Загадык кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага педінстытута (1946-1954), аўтар тэрміна “паўпустыня”, даследчык прыроды Магілёўшчыны.  

psv4.vkuseraudio.net


16 чэрвеня 1875 года нарадзіўся Канстанцін Галкоўскі (1975-1963).

Літоўскі і беларускі кампазітар, дырыжор. Этнічны беларус.

Бацька яго паходзіў з Магілёўшчыны. Сябра Максіма Танка, Рыгора Шырмы.

Аўтар многіх твораў заснаваных на беларускім фальклоры, музыцы рамансах і хораў на вершы беларускіх паэтаў.

wikimedia.org


16 чэрвеня 1897 года нарадзіўся Аляксандр Шлюбскі (1897-1941)

Беларускі літаратуразнаўца, этнограф, фалькларыст, бібліёграф.

Арганізатар архіўнай справы ў Веліжы, Віцебску, Оршы, Полацку.

Даследаваў старажытныя вераванні, матэрыяльную культуру беларусаў, навуковую і літаратурную спадчыну сваіх калегаў. Складальнік бібліяграфічнага даведніка «Матэрыялы да беларускае бібліяграфіі».

Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, Інстытуце гісторыі АН БССР.

Арыштаваны 3 красавіка 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі»Высланы тэрмінам на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад. Па гэтай справе рэабілітаваны 19.9.1960.

Паўторна арыштаваны ў чэрвені 1935. Асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. У 1990 годзе пракуратура Ленінграда адмовіла ў рэабілітацыі па гэтай справе.

bis.nlb.by


16 чэрвеня 1903 года ў ЗША зарэгістравана гандлёвая марка «Pepsi».

Рэцэптура была вынайдзена ў 1893 г. фармацэўтам Калебам Брэдхэмам.

Спачатку прадавалася ў аптэках, як напою, які ўзбадзёрвае, умацоўвае і спрыяе страваванню.

Савецкія грамадзяне масава пасмакавалі напой у 1959 годзе на прамысловай выставе ЗША ў маскоўскім парку Сакольнікі У Беларусі працуе PepsiCo -Беларусь. Выпускае PepsiCo з ліпеня 2015 года акцыянернае таварыства «Лідскае піва».

cdn.metro-group.com


16 чэрвеня 1928 года пайшоў з жыцця Эдвард Вайніловіч. Нарадзіўся ў 1847.

Грамадска-палітычны, гаспадарчы дзеяч, фундатар.

Старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, лідар дваран літоўска-беларускіх губерняў, фундатар касцёлу Св. Сымона і Алены (Чырвоны), праваслаўных цэркваў, заснавальнік камітэту абароны яўрэяў і татар, кіраўнік дэпутацкай фракцыі «Саюз Колаў Каралеўства Польскага і Краёў Літвы і Русі» у Дзяржсавеце.

Фінансава падтрымаў Беларускі Нацыянальны камітэт, член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Выступаў супраць паланізацыі беларускамоўнага насельніцтва Польшчы. Памёр у Польшчы.

11 чэрвеня 2006 г. урачыста перапахаваны ў Мінску каля Чырвонага касцёлу.

wikimedia.org


16 чэрвеня 1937 года ў перапынку XVI з’езда КП(б)Б застрэліўся Аляксандр Чарвякоў (1892-1937). Нарадзіўся ў 1892 годзе.

Дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР, адзін са стваральнікаў БССР.

Першы Старшыня ЦВК БССР, СНК БССР, народны камісар замежных спраў БССР.

На XVI з’ездзе КП(б)Б ад Чарвякова патрабавалі тлумачэнняў, чаму ён не выкрыў ні аднаго «ворага народу», носьбітаў варожых ідэй у КП(б)Б, дзяржапараце, асяроддзі інтэлігенцыі.

Дэлегаты патрабавалі выказаць Старшыні ЦВК палітычны недавер. У перапынку з’езда Аляксандр Чарвякоў застрэліўся ў сваім службовым кабінеце. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

wikimedia.org


У публікацыі выкарыстаныя матэрыялы з інфармацыйнага рэсурсу “Вікіпедыя”


Дзень у гісторыі. Гадавіны знішчэння нацыстамі вёскі Боркі. Адкрыта Полацкая езуіцкая акадэмія. Нарадзіўся фалькларыст Іван Крук

15 чэрвеня 1812 года адкрыта Полацкая езуіцкая акадэмія

Ёй былі нададзеныя правы ўніверсітэту. Былі факультэты тэалагічны, філасофскі, свабодных навук, старажытных і сучасных моў. Акадэмія мела найбуйнейшую ў краіне бібліятэку з 40 тысячамі тамоў.

pastvu.com


15 чэрвеня 1831 года нарадзіўся Вінцэнт Каратынскі (1831-1891).

Беларускі і польскі пісьменнік і перакладчык, краязнавец, літаратуразнавец.

Аўтар паэтычнай кнігі з прадмовай Сыракомлі – «Чым хата багата, тым рада».

У гонар прыезду ў Вільню імператара Аляксандра II у 1859 г. напісаў прывітальны верш на беларускай мове, дзе нагадаў пра пагарджанага панствам мужыка-беларуса.

Выдаў збор твораў свайго настаўніка Ўладзіслаў Сыракомля.

wikimedia.org


15 чэрвеня 1909 года ў горадзе Круглым Магілёўскай вобласці нарадзілася Валянціна Філіповіч (1909-1942).

Географ, геамарфолаг, другая беларуская жанчына-геолаг пасля Ганны Місуны, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт

Даследчыца Ніжняга Прыамур’я ў Расіі. Рэпрэсавана органамі НКУС.

15 чэрвеня 1938 года расстраляны НКУС Антон Платун. Нарадзіўся ў 1938 годзе.

Прафсаюзны, палітычны дзеяч БССР, акадэмік і наркам асветы.

Удзельнік рэпрэсій супраць беларускіх нацыянальных дзеячаў навукі і адукацыі. Ініцыятар «чыстак» у наркамаце.

Рэпрэсаваны сам і двое яго родных братоў.

wikimedia.org


15 чэрвеня 1936 года нарадзіўся Мікола Гіль (1936-2022).

Беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Родны брат Ніла Гілевіча.

Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на радыё, у часопісе «Родная прырода», галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» і часопісу «Мастацтва».


15 чэрвеня 1942 года нацысты вынішчылі разам з 1800 жыхарамі вёску Боркі і навакольных пасёлкаў Кіраўскага раёну Магілёўшчыны.

Пасля вайны Боркі былі адноўлены, але суседнія пасёлкі не адрадзіліся.

Аповесць Алеся Адамовіча «Карнікі» напісана на аснове тых падзей.

На месцы найбуйнейшай па колькасці ахвяр карнай аперацыі супраць мірнага насельніцтва Беларусі ў гады Другой Сусветнай Вайны ў Барках узведзены мемарыяльны комплекс «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» Рэканструяваны ў 2020 годзе.

mogilev-region.gov.by


15 чэрвеня 1954 года нарадзіўся Іван Крук.

Беларускі фалькларыст, рэктар Інстытуту культуры Беларусі.

Даследуе беларускі фальклор, народную культуру, беларускі народны каляндар. Аўтар манаграфіяў «Усходнеславянскія казкі пра жывёл», «Следам за сонцам: Беларускі народны каляндар: свята, абрады, паэзія».

nastavnica.by


15 чэрвеня 1979 года нарадзілася Юлія Несцярэнка, беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 метраў.

Бронзавая прызёрка чэмпіянату свету і Еўропы, пераможца міжнародных спаборніцтваў серыі Гран-пры. Майстар спорту Беларусі, майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту Беларусі. Ганаровы грамадзянін Брэста.

belarus.by

У публікацыі выкарыстаныя матэрыялы з інфармацыйнага рэсурсу “Вікіпедыя”

Дзень у гісторыі. Нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі, прызнаваў толькі адно права – звацца беларускім спеваком. На свет з’явіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі, наканавана было стаць беларускім этнографам

14 чэрвеня 1867 года нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867-1934).

Беларускі гісторык, этнограф, эканаміст, прафесар.

Аўтар больш за 150 прац па гісторыі Кіеўскай Русі, Маскоўскай дзяржавы, Расіі, Літвы і Беларусі, па этнаграфіі Беларусі. Сустваральнік Археаграфічнай камісіі інстытуту беларускай культуры.

Актыўна падтрымліваў Беларускую Народную Рэспубліку. Па просьбе ўладаў БНР склаў «Мемарыял» («Асновы беларускай дзяржаўнасці»), які быў надрукаваны ў Гродне і Вільні ў 1919 па-беларуску, па-руску, па-нямецку, па-французску; пазней – на англійскай мове.

Дакумент утрымліваў гістарычныя падставы неабходнасці стварэння незалежнай беларускай дзяржавы.

Аўтар забароненай кнігі «Гісторыя Беларусі».

wikimedia.org


14 чэрвеня 1900 год нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі (1900-1981).

Беларускі спявак, педагог. Ён не жадаў называць сябе вялікім польскім спеваком, прызнаючы толькі адно права – звацца беларускім.

Кар’еру пачаў у Харбінскай оперы. Выступаў у Міланскай оперы, «Ла Скала», актыўна гастраляваў па гарадах Заходняй Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Чэхаславакіі, Германіі.

Запісаў грампласцінкі з апрацаванымі беларускімі народнымі песнямі.

У 1963 годзе даў аншлагавыя канцэрты ў шматлікіх гарадах БССР, у тым ліку Магілёве.

Пахаваны на пражскіх Ольшанскіх могілках. У гонар Забэйды-Суміцкага названа вуліца ў Маладзечне.

wikimedia.org


14 чэрвеня 1903 года памёр Ян Карловіч. Нарадзіўся ў 1836 годзе.

Беларускі лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнаўца.

Займаўся гісторыяй і музыкай у Парыжы, Гайдэльбергу, Бруселі. Аўтар этнаграфічных даследаванняў, сабраў і апублікаваў некалькі сотняў беларускіх і літоўскіх паданняў, казак, песень.

wikimedia.org


14 чэрвеня 1937 года ў Маскве арыштаваны Мікалай Галадзед (1894-1937).

Беларускі палітычны дзеяч. На пачатку 1920-х – старшыня Горацкага выканкама, член бюро па першаму ўзбуйненню тэрыторыі БССР.

Паводле афіцыйнай версіі, выкінуўся з акна 5-га паверха ў часе допыту ў будынку НКУС БССР. Паводле неафіцыйных звестках: забіты, а потым супрацоўнікі дзяржбяспекі інсцэнавалі самагубства, або расстраляны.

Спрычыніўся да рэпрэсій акадэмікаў В. Ластоўскага, У. Пічэты, Я. Лёсіка, С. Некрашэвіча, Г. Гарэцкага, А. Дубаха.

wikimedia.org


14 чэрвеня 1951 года нарадзіўся Міхаіл Кучарэнка.

Краязнавец, шклоўскі грамадкі актывіст, намеснік старшыні Шклоўскага аддзялення таварыства аховы помнікаў і культуры, даследчык паганскіх капішчаў, старажытнага Шклова. Адстаўны армейскі падпалкоўнік,

Яго намаганнямі знойдзены каменны крыж перанесены на пляцоўку каля каля Спаса-Праабражэнскай царквы Шклова.


 

Дзень у гісторыі. Смаленск зноў стаў беларускім, але ненадоўга. Пастаўленая «Дасціпнае каханне» Францішкі Уршулі Радзівіл, першай прызнанай у Вялікім Княстве літаратаркі і драматургіні. Нарадзіўся аўтар паэмы «Тараса на Парнасе»

13 чэрвеня 1611 года аб’яднаныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай вярнулі Смаленск – важны стратэгічны горад па шляху на Маскву.

Аблога трывала 20 месяцаў. Пад уладай маскоўцаў Смаленск знаходзіўся 97 гадоў. Па страце гораду яго пакінула багата заможных гараджанаў, якія аселі і ў Магілёве.

i.mycdn.me


13 чэрвеня 1702 года нарадзіўся Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» (1702-1762).

Дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мецэнат.

Як звяртаўся да кагосьці ўжываў слова «Рыбанька».

Аднавіў замак у Нясвіжы, збуранага шведамі ў 1706, дзейнасць Нясвіжскай друкарні, адкрыў Нясвіжскі кадэцкі корпус, заснаваў першыя ў ВКЛ мануфактуры, у тым ліку Слуцкую персіярню па вырабе шаўковых паясоў.

wikimedia.org


13 чэрвеня 1746 года ў нясвіжскай летняй рэзідэнцыі Альба адбылося прадстаўленне камедыі «Дасціпнае каханне» Францішкі Уршулі Радзівіл (1705-1753).

Аўтарка – першая прызнаная ў Вялікім Княстве Літоўскім жанчына-драматург, паэтэса і мастачка.

upload.wikimedia.org


13 чэрвеня 1834 года нарадзіўся Канстанцін Вераніцын (1834-1903).

Аўтар – сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».

Аграном, педагог, удзельнік літаратурнага жыцця на Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.

Канстанцін Вераніцын, былы прыгонны, які воляю лёсу атрымаў свабоду і зрабіў затым неблагую кар’еру, напісаў дзівосную фантазію пра тое, што кожны, нават вонкава самы нязначны, чалавек мае права на свой Парнас. 

У 2001 годзе на радзіме Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку пастаўлены мемарыяльныя знакі ў гонар паэмы «Тарас на Парнасе» і яе аўтара.

nlb.by


13 чэрвеня 1888 года нарадзіўся Антон Аўсянік (1888-пасля 1933).

Беларускі палітык і дыпламат, дзеяч БНР, сакратар Рады БНР, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, пасол сейма Польшчы, сябра Беларускага пасольскага клуба.

У пачатку 1930-х выехаў у БССР, быў арыштаваны ў 1933 годзе. Далейшы лёс невядомы.

wikimedia.org


13 чэрвеня 1889 года нарадзіўся Павел Жаўрыд (1889-1939).

Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання, журналіст.

У 1918 годзе Жаўрыд у складзе камісіі правяраў дзейнасць Слуцкай ЧК і выкрыў шматлікія злоўжыванні.

Быў арыштаваны ЧК, сядзеў у Слуцкай, Бабруйскай, Смаленскай турмах. Арыштоўваўся таксама ў 1930 і 1937 гадах. Памёр у ГУЛАГу.

wikimedia.org


13 чэрвеня 1943 года забіты Юльян Саковіч (1906-1943).

Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў канспірацыйнай Беларускай незалежніцкай партыі і кіраўнік Беларускай Народнай Грамады. Вязень Бяроза-Картузскай вязніцы і савецкіх турмаў.

wikimedia.org


13 чэрвеня 1956 года нарадзіўся Леанід Тараненка.

Беларускі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён свету. Уладальнік 19 сусветных рэкордаў, прычым два з іх – 266 кг у штуршку і 475 кг у дваябор’і – застаюцца неперасягнутымі і сёння.

wikimedia.org

 

Дзень у гісторыі. Гадавіна нападу Напалеона на Расійскую імперыю і 1 мільён загінулых беларусаў. Халакост у Беларусі: знішчана гета ў Друі. Беларусы адзначаюць Сёмуху. Памёр аўтар «Збянтэжанага Саўкі»

12 чэрвеня праваслаўныя хрысціяне святкуюць Дзень Святой Троіцы.

Адзначаецца на 50-й дзень (Пяцідзесятніца) па Вялікадні. Пяцідзесятніца тлумачыцца, як свята сашэсця Святога Духа на апосталаў.

У культавую практыку праваслаўнай царквы свята Тройцы ўведзенае ў XIV стагоддзі.

Разам з назвай Троіца пашыранай практычна па ўсёй Беларусі назва Сёмуха (Сёдмуха, Сёмка, Зелянец, Зялёныя святкі).

Вытокі Сёмухі сягаюць храналагічна да пачатковых перыядаў складвання рода-племянной арганізацыі грамадства.

rcksch.by


12 чэрвеня – Сусветны дзень барацьбы супраць дзіцячай працы.

Заснаваны Міжнароднай арганізацыяй працы і адзначаецца штогод. Упершыню адзначаны ў 2002 годзе.

Закліканы прыцягнуць увагу да праблемы эксплуатацыі дзіцячай працы і ўжыванне захадаў для яе ліквідавання.

160 мільёнаў дзяцей ад 5 да 17 гадоў працуюць, прычым больш за 100 мільёнаў – ахвяры сучаснага рабства, а 80 мільёнаў – заняты небяспечнай працай.

cdn.fishki.net


12 (24) чэрвеня 1812 года з пераправы праз Нёман французскіх войск пачалася вайна з Расійскай імперыяй.

Дадзеныя ўдзелу беларусаў у арміях двух дзяржаваў сведчаць, што яна пераўтварылася ў грамадзянскую.

За два дні да вайны перад войскамі зачыталі загад Напалеона, у якім ён падкрэсліваў, што вядзе вайну дзеля аднаўлення Польшчы ў межах 1772 году.

У вайне загінула ў баях, ад голаду, разрухі 1 мільён беларусаў, ці чвэрць насельніцтва краю.

На месцах значных баёў пастаўленыя помнікі: у Віцебску, Полацку, Клясціцах, Брэсце, Пінску. Пад Магілёвам у 1912 г. пабудавана мемарыяльная капліца ў памяць аб бітве пад Салтанаўкай 23 ліпеня 1812 году.

Адной з самых знакамітых стала бітва 29 лістапада на Бярэзіне пад Барысавам. Каля вёсак Студзёнка і Брылі загінула значная частка арміі Напалеона.

Бітва пакінула моцны адбітак у грамадскай свядомасці французаў, якія да гэтага часу ўжываюць слова «Бярэзіна» як метафару поўнага правалу або катастрофы.

static.kulturologia.ru


12 чэрвеня 1895 года нарадзіўся Леапольд Родзевіч (1895-1938).

Беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч.

Рэдактар беларускіх газет «Беларускі звон», «Наша будучыня», «Чырвоны сцяг», часопісу «Бальшавік», дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі.

Аўтар шматлікіх п’ес, зборнікаў вершаў: «Беларусь», «На паняволеных гонях» і інш. Многія творы Родзевіча, асабліва «Збянтэжаны Саўка», ставяцца сучаснымі тэатральнымі калектывамі Беларусі.

Быў арыштаваны чэкістамі ў 1933 годзе па справе так званага «Беларускага нацыянальнага цэнтру». Адпраўлены ў Саратаў, дзе працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938. Дакладная дата гібелі невядомая.


12 чэрвеня 1942 года нацыстамі знішчана гета ў Друі: забіта 1318 габрэяў. 

Падчас знішчэння гета згарэла і знакамітая Друйская сінагога. 

На месцы расстрэлу друйскіх габрэяў у 2001 г. паставілі помнік на сродкі, сабраныя выхадцамі з гэтага мястэчка.

Паводле дадзеных большасці навуковых крыніц ахвярамі Халакосту ў Беларусі сталі ад 600 да 800 тысяч габрэяў і нават больш. 

У Беларусь забіваць завозілі габрэяў з іншых акупаваных нацыстамі краінаў. 

У кожным горадзе былі арганізаваныя гета, у якіх зганялі габрэяў, а затым масава стралялі. Месцы расстрэлаў ёсць ля ўсіх буйных паселішчаў.

wikimedia.org


12 чэрвеня 1998 года памёр у ЗША Антон Адамовіч. Нарадзіўся ў 1909 годзе.

Беларускі літаратуразнавец, гісторык, празаік, дзеяч беларускай эміграцыі.

Аўтар манаграфічнага даследавання творчасці Максіма Гарэцкага, прац пра Івана Луцкевіча, а таксама «Якуб Колас у супраціве саветызацыі», «Супраціўленьне саветызацыі ў беларускай літаратуры» і іншых.

Антон Адамовіч пісаў таксама працы па гісторыі, эканоміцы, культуры Беларусі, вывучэнне яго творчай спадчыны (каля 250 прац, у тым ліку на англійскай, нямецкай і рускай мовах) яшчэ наперадзе. Адзін з заснавальнікаў Беларускі інстытут навукі і мастацтва.

У 1930 годзе быў арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Высланы ў Удмуртыю, у Глазаў. 

У 1934 годзе пераведзены ў Вятку, дзе працаваў у навучальных установах. 

21 ліпеня 1935 году тэрмін высылкі працягнулі яшчэ на 2 гады. У 1937 годзе арыштаваны зноў. Вызвалены 3 ліпеня 1938 году, вярнуўся ў Мінск. Скончыў БДУ, працаваў настаўнікам у сярэдняй школе.

Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся ў Мінску. З ліпеня 1941 – адзін з арганізатараў выдання шэрагу беларускіх газет, часопісаў, кніг.

З 1960 гадоў жыў у ЗША. Тады ж стаў адным з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода».

Пахаваны на Беларусіх могілках у Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі.

wikimedia.org


12 чэрвеня 2021 года памёр Ігар Жалязоўскі. 

Нарадзіўся ў 1963 годзе.

Беларускі канькабежац, заслужаны майстар спорту СССР, Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі. Яго імя ўнесенае ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Ён стаў першым у гісторыі атлетам, хто здабыў алімпійскую ўзнагароду для незалежнай Беларусі – срэбра Лілехамэра ў 1994 годзе.

5 разоў прызнаваўся лепшым спартоўцам году Беларусі. Адзін з наймацнейшых у свеце канькабежцаў-спрынтэраў у 1980-1990 гадах. Прэзідэнт Беларускага саюзу канькабежцаў, член НАК Беларусі, прэзідэнт Параалімпійскага камітэту Беларусі.

zviazda.by

Дзень у гісторыі. Пабачыла свет эпічная паэма Якуба Коласа «Новая зямля». Забіты беларускі вайсковы дзеяч Булак-Балаховіч. Нарадзіўся французскі даследнік Жак-Іў Кусто, які мае беларускія карані

У праваслаўных вернікаў Траецкая Бацькоўская субота – летнія Дзяды.

Па павер’ях, нельга хадзіць у лес і на вадаёмы ў адзіноце. Забаронена купацца, праць у рацэ, мачыць у вадзе ногі.

На Траецкую суботу актыўныя русалкі і іншыя духі могуць нашкодзіць чалавеку. Таму асцерагаліся трывожыць іх вотчыну – лясы, палі, лугі, вадаёмы.


11 чэрвеня 1910 года нарадзіўся Жак-Іў Кусто (1910-1997), французскі акіянограф.

Ёсць звесткі што знакаміты вучоны і падарожнік мае беларускія карані.

Жак-Іў Кусто контр-адмірал, фатограф, рэжысёр, вынаходнік, аўтар мноства кніг і фільмаў, акадэмік, дырэктар Акіянаграфічнага музею ў Манака, адзін з вынаходнікаў акваланга, падводных дамоў, апарата «ныраючы сподак». Займаўся пытаннямі аховы падводнага асяроддзя.

Аўтар кніг і каля 90 дакументальных фільмаў, сярод якіх «Свет маўчання», «Залатая рыба» (прэмія «Оскар») і «Свет без сонца» («Оскар»), якія добра вядомы беларускім гледачам.

wikimedia.org 


11 чэрвеня 1923 года забіты савецкімі агентамі Язэп Булак-Балаховіч. Нарадзіўся ў 1894 годзе. 

Беларускі вайсковы дзеяч, удзельнік барацьбы за незалежнасць.

Ваяваў у вайсковых фармацыях свайго брата генерала Станіслава Булак-Балаховіча. З 2010 году з ініцыятывы беларускай грамадскай арганізацыі ў Польшчы «Беларуская Нацыянальная Памяць» праходзіць роварны рэйд у яго памяць.

wikimedia.org


1 чэрвеня 1923 года пабачыла свет паэма Якуба Коласа «Новая зямля».

Класік беларускай літаратуры працаваў над творам у 1911-1923 гадах, першы беларускі буйны эпічны твор.

За «Новай зямлёй» замацавалася назва «энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канца XIX – пачатку XX ст».

За паэму Якуб Колас узяўся, калі сядзеў у мінскім астрозе. Тады была напісанае гумарыстычнае вершаванае апавяданне «Як дзядзька ездзіў у Вільню і што ён там бачыў».

Пазней на аснове апавядання былі створаны раздзелы «Па дарозе ў Вільню», «Дзядзька ў Вільні», «На Замкавай гары». Дзевяць апошніх раздзелаў былі напісаны ў 1921 годзе. Паэму пісьменнік цалкам скончыў 5 студзеня 1923 году.

lohvinau.by


11 чэрвеня 1931 года нарадзіўся Уладзімір Мацюхін (1931-2020).

Беларускі фізіёлаг і біяфізік, акадэмік НАНБ, доктар медыцынскіх навук, прафесар, Кавалер Ордэна Францыска Скарыны.

Ажыццявіў комплексныя даследаванні па эколага-фізіялагічных і эколага-радыяцыйных праблемах чалавека пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Распрацоўваў сістэмы жыццезабеспячэння пасля буйных радыяцыйных катастроф.

csl.bas-net.by


11 чэрвеня 1942 года нарадзіўся Яраслаў Пятроў.

Беларускі спявак (бас), народны артыст БССР, саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатру оперы Беларусі.

Валодае моцным голасам прыемнага тэмбру, шырокага дыяпазону, сцэнічнай абаяльнасцю.

Ягонай творчасці ўласцівы тэмперамент і шчырасць у перадачы пачуццяў, глыбокае пранікненне ў вобраз, гранічная выразнасць кожнага характару.

Удзельнічаў у гастролях Беларускай оперы ў еўрапейскіх краінах, Аргенціне.

wikimedia.org


11 чэрвеня 1982 года памёр Рыгор Семашкевіч (1945-1982).

Беларускі пісьменнік і літаратуразнавец, дацэнт кафедры беларускай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук. Аўтар зборнікаў вершаў, аповесцяў, эсэ, верша «Апошняя ноч Каліноўскага», аўтар прац «Браніслаў Эпімах-Шыпіла», «Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбургу», даследаваў гісторыю трупы Ігната Буйніцкага.

molib.by


11 чэрвеня 1985 года нарадзіўся Дзмітрый Калдун.

Беларускі спявак. На конкурсе Еўрабачанне 2007 заняў шостае месца – найвысшае за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў конкурсе.

wikimedia.org


11 чэрвеня 1993 года памёр Віталь Цвірка. Нарадзіўся 1913 годзе.

Беларускі жывапісец, педагог, Народны мастак БССР, рэктар Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Займаўся пейзажам і «тэматычным жывапісам», нацюрмортам, пад час шматлікіх падарожжаў па Беларусі пісаў краявіды. Большасць твораў захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі.

wikimedia.org

У публікацыі выкарыстаныя матэрыялы з інфармацыйнага рэсурсу Вікіпедыя

Дзень у гісторыі. Паланёны полацкі князь Усяслаў Брачыславіч. Адкрылася першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Памёр Міхал Федароўскі, этнограф, збіральнік беларускіх песенных і танцавальных мелодый

10 чэрвеня – Сусветны дзень мадэрну.

Задуманы для пашырэння ведаў пра мастацтва высокага стылю мадэрн у архітэктуры, жывапісу, паэзіі, музыцы, а таксама захавання яго спадчыны. Дапасаваны да дня памяці выдатных прадстаўнікоў мадэрну Антоніа Гаўдзі і Эдэна Лехнера.

У Магілёве стыль мадэрн прадстаўлены будынкам сялянскага зямельнага банку, у якім цяпер месціцца мастацкі музей імя Пятра Масленікава.

probelarus.by


10 чэрвеня – Міжнародны дзень геральдыкі.

Геральдыка, гербазна́ўства,спецыяльная гістарычная навука, якая вывучае паходжанне, развіццё, грамадска-прававое значэнне і фармаванне герба і інстытут яго карыстання.

Інтэнсіўнае развіццё геральдыкі ў Вялікім Княстве Літоўскім пачалося па ўкладанні Гарадзельскай уніі 1413 году. Тады 47 найбольш знатных родаў Княства атрымалі гербы.

У 17 стагоддзі распаўсюдзілася гарадская геральдыка. Уласныя гербы мелі больш за 100 беларускіх гарадоў. Буйнейшыя працы па геральдыцы: Анатоль Цітоў «Геральдыка беларускіх местаў», С. Расадзін, А. Міхальчанка «Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі».

Усе беларускія гарады на сёння маюць свае гербы.

s5.lot.aystatic.by


10 чэрвеня 1067 года Яраславічы захапілі ў палон полацкага князя Усяслава Брачыславіча (1029-1101) і двух яго сыноў на сустрэчы ў Воршы (Ршы).

Гэта першая пісьмовая згадка пра Ворша.

Пры Ўсяславе Полацкае княства дасягнула сваёй магутнасці, быў пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.

Праз 4 месяцы пасля бітвы на Нямізе (1067), Яраславічы запрасілі Усяслава на перамовы, цалавалі крыж, што не зробяць благога. Але, як толькі Усяслаў пераплыў у чоўне Дняпро для перамоў, Яраславічы парушылі абяцанне і схапілі князя з сынамі, адвезлі ў Кіеў і кінулі ў земляную турму.

Праз 14 месяцаў, пад час паўстання 1068 году кіяўляне вызвалілі Усяслава і абвясцілі вялікім князем кіеўскім.

wikimedia.org


10 чэрвеня 1794 года ў Гродне ўтворана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага – выканаўчага органа паўстання 1794 году.

Заклікі Тадэвуша Касцюшкі да простага народу змагацца за незалежнасць выклікалі недавер сялян і сабатаж памешчыкаў.

У сялян на працягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя, каб узняцца на абарону сваіх правоў.

Гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным звароце да народу стараўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу.

wikimedia.org

10 чэрвеня 1812 году ў Полацку адкрылася езуіцкая акадэмія.

Першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Полацкая езуіцкая акадэмія дзейнічала да 1820 году.

wikimedia.org


10 чэрвеня 1910 года памёр Мікалай Нікіфароўскі (1845-1910).

Беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, сябра геаграфічнага таварыства, таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце, рэдактар часопісу «Этнографическое обозрение», паплечнік па даследаваннях магілёўца Паўла Шэйна (1826-1900).

Аўтар грунтоўных у 8 частках «Нарысаў Віцебскай Беларусі!», «Нарысаў простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку», «Простанародныя прыкметы і павер’і, прымхлівыя абрады і звычаі, легендарныя паданні пра асобы і мясціны» (2307 народных прыкмет, павер’яў, забабонаў, абрадаў, звычаяў).


10 чэрвеня 1917 года ў Менску выйшаў першы нумар газеты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.

Беларускамоўная грамадска-палітычная, эканамічная і літаратурная газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку выдавалася Беларускім нацыянальным камітэтам, потым Таварыствам беларускай культуры да лістапада 1918 года. Газета закрылася па заняцці Менску бальшавікамі.

wikimedia.org


10 чэрвеня 1919 года ў Вільні на Беларускім з’ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны (9-10 чэрвеня) утворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны.

Орган палітычнага прадстаўніцтва беларускага нацыянальнага руху Заходняй Беларусі на чале К. Дуж-Душэўскім і М. Кахановічам.

Рада выступала ў абарону правоў беларусаў, спрыяла развіццю беларускай культуры, кааперацыі, займалася дабрачыннасцю на карысць пацярпелых ад вайны і дзяцей-сірот. У палітычнай дзейнасці прытрымлівалася актаў БНР.

wikimedia.org


10 чэрвеня 1923 года памёр Міхал Федароўскі. Нарадзіўся ў 1923 годзе.

Беларускі і польскі фалькларыст, этнограф, археолаг.

Сабраў каля 1,5 тыс. беларускіх песенных і танцавальных мелодый, 5 тыс. беларускіх народных песень, каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, загадак, выданых у 8-томнай рабоце «Люд беларускі», аўтар этнаграфічнай працы «Пружана і яе ваколіцы».

wikimedia.org


10 чэрвеня 1958 года нарадзіўся Васіль Аўраменка.

Магілёўскі беларускамоўны паэт, бард, пісьменнік, урач-неўрапатолаг.

Сталы аўтар часопісу «ARCHE», удзельнік, бардаўскіх канцэртаў, сябра клубу аматараў гісторыі і падарожжаў «Чароўны ўспамін», аўтар паэтычных зборнікаў, кнігі пра сваё інтымнае жыццё.

lit-bel.org


10 чэрвеня 2020 года памёр Валерый Гаркуноў. Нарадзіўся ў 1947 годзе.

Глебазнавец, краязнавец, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар МДУ імя А. Кулышова, член геаграфічнага таварыства і таварыства глебазнаўцаў, галоўны рэдактар часопісу «Магілёўскі мерыдыян». Даследчык глеб Магілёўскай вобласці, аўтар 50 прац па структуры глебавага покрыва вобласці і ўсходняй Беларусі.

У публікацыі выкарыстаныя матэрыялы з інфармацыйнага рэсурсу Вікіпедыя

 

Дзень у гісторыі. За паўстанне супраць маскоўцаў Магілёў атрымаў новы герб. Нарадзіўся ратавальнік беларускага музею ў Вільні Іван Луцкевіч. З’явіўся на свет кароль Уладзіслаў IV Ваза, які не захацеў правіць Масковіяй

9 чэрвеня – Міжнародны дзень сяброў.

Аўтар ідэі грамадзянін ЗША, але асоба яго невядомая… Міжнароднае прызнанне гэта дата атрымала, калі ў 1958 годзе яе прызнана Арганізацыяй Абʼяднаных Нацый.

Задуманы гэты дзень, каб разам з сябрамі, арганізаваць вечарынкі, паўдзельнічаць у спартыўных імпрэзах, ці проста пазваніць прыяцелю і нагадаць яму пра сябе.

mirkosmosa.ru


9 чэрвеня 1595 года нарадзіўся Уладзіслаў IV Ваза (1595-1648).

Кароль польскі і вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага (1632-1648), тытулярны цар маскоўскі (1610-1634) і кароль шведскі (1632-1648).

Пераняў сталец у цяжкі для краіны час, калі была ўжо страчаная Лівонія, праваслаўная грамадскасць расколатая Берасцейскай уніяй. Ён перамог Расію ў Смаленскай вайне і паводле Палянаўскага міру 1634 адваяваў Смаленск і прымусіў маскоўцаў адмовіцца ад прэтэнзіяў на землі Рэчы Паспалітай.

Для міру і спакою, Уладзіслаў адмовіўся ад тытулу маскоўскага цара і прэтэнзіяў на маскоўскі трон, пазней – і на шведскі.

wikimedia.org


9 чэрвеня 1661 года Магілёву нададзены герб, які вядомы сучасным магілёўцам.

Падчас трынаццацігадовай вайны ў 1654 годзе гараджане здалі горад маскоўцам. 1 лютага 1661 году паўсталі супраць іх, знішчылі гарнізон.

Кароль і вялікі князь Ян Казімір ураўнаваў у правах Магілёў з Вільняй, надаў новы герб «у блакітным полі тры сярэбраныя гарадскія вежы, у адчыненай сярэдняй браме – рыцар з узнятым мячом, а над ім герб –«Пагоня». Магдэбургскаму Магілёву бракавала мураванай ратушы – і такая з’явілася ў 1681 годзе на гандлёвай плошчы (першая была драўлянай, на вуліцы Ветранай).

wikimedia.org


9 чэрвеня 1881 года нарадзіўся Іван Луцкевіч (1881-1919).

Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, краязнавец, археолаг, збіральнік старажытнасцяў.

Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады і газеты «Наша ніва».

На фармаванне асобы Луцкевіча паўплывалі і публікацыі з гісторыі Беларусі, а таксама працы мовазнаўцаў, фалькларыстаў і этнографаў, якіх нямала было ў 1890-х.

Сябра Віленскай беларускай рады і Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатар беларускага культурнага жыцця ў Вільні. Брат беларускага дзеяча Антона Луцкевіча.

З пачаткам 1-й сусветнай вайны Луцкевіч браў удзел у выпрацоўцы тактыкі беларускага руху ў новых умовах. Ён разам з іншымі дзеячамі ўхіліўся ад эвакуацыі і не даў расійскім уладам вывезці яго калекцыі.

У 1921-1944 гг. у Вільні працаваў Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (зачынены савецкімі ўладамі), з 2001 г. працуе аб’яднанне «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча». У Мінску, у парку імя Янкі Купалы ўсталяваны памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў.

wikimedia.org


9 чэрвеня 1958 года нарадзіўся Алесь Камоцкі.

Беларускі паэт, бард. Удзельнік гуртоў «Близнецы», «Zartipo». Аўтар 9 альбомаў, у т.л. «З бацькоўскай кружэлкі» – пераклады папулярных песень савецкіх часоў на беларускую мову, удзельнік многіх супольных праектаў, у т.л. «Віно дажджоў» на творы У. Караткевіча, «Бывайце здаровы! Bella Ciao» – італьянскія песні па-беларуску, беларускія па-італьянску, «Тузін. Перазагрузка»(2009, 2011).

polskieradio.pl


9 чэрвеня 1960 года гарадскі пасёлак Шацілкі стаў цэнтрам Парыцкага раёну Гомельскай вобласці.

29 ліпеня 1961 года Шацілкі перайменаваны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён стаў Светлагорскім. Новая назва, як палічыла камуністычнае кіраўніцтва, сімвалізуе светлае жыццё савецкага Палесся.

ekskursii.by


9 чэрвеня 2011 года памёр Павел Місько. Нарадзіўся ў 1931 годзе.

Беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст.

Працаваў у многіх газетах, узначальваў аддзелы рэдакцый штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», часопісу «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура». Аўтар шматлікіх кніг, зборнікаў апавяданняў і аповесцяў, раманаў, сатыры і гумару, кніг твораў для дзяцей. Творчасці Паўла Місько ўласцівыя ўвага да бытавой стыхіі народнага жыцця, шчырыя адносіны да чалавека працы, жывое шматфарбнае народнае слова. Пераклаў на беларускую мову паэму М. Гогаля «Мёртвыя душы», казку П. Яршова «Канёк-гарбунок», творы Я. Носава, К. Чукоўскага і інш., перакладаў таксама з украінскай, польскай і балгарскай моў.

nasledie-sluck.by