Загінулая ў Вінніцы ад расійскага нападу дзяўчынка здымалася ў відэа разам з жонкай прэзідэнта Ўкраіны

4-гадовая Ліза, якая загінула пад час расійскай атакі на Вінніцу 14 ліпеня здымалася ў відэароліку з жонкай прэзідэнта Ўкраіны – Аленай Зяленскай.

Пра тое ў Інстаграме напісала Olena Zelenska na Instagramie: „Сьогодні з жахом ми побачили фото перекинутого дитячого візочка з Вінниці. А потім, читаючи новини, я усвідомила, що знаю цю дівчинку.…” сама першая лэдзі краіны. Яна адзначыла, што праглядаючы навіны «успомніла гэту дзяўчынку і ведаю яе».

«Ведала», – паправіла сябе Алена Зяленская.

«Мы пазнаёміліся з гэтай цудоўнай дзяўчынкай пад час запісу відэа да калядных святаў. Светлае, шчырае, радаснае дзіця, якая вырасла ў любові. Маленькая гарэза, якая так уцягнулася ў маляванне, што за паўгадзіны фарбамі размалявала фарбамі не толькі сябе, сваю святочную суконку, але і ўсіх іншых дзяцей, мяне, аператараў і рэжысёраў…Падзівіцеся на яе жыву, калі ласка. Плачу разам з яе блізкімі», – эмацыйна напісала Алена Зяленская.

За паўтары гадзіны да нападу на горад маці вяла Лізу на развіццёвыя заняткі. Маці здымала паход на відэа, якое шырока разышлося ў інтэрнэце. Ліза загінула, а маці ў цяжкі стане знаходзіцца ў больніцы.

Цяпер да месца трагедыі жыхары Вінніцы нясуць кветкі. Фотаздымкі з тым апублікавала Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацыях. 

У паведамленні ведамства адзначае, што Ліза стала праменьчыкам сонца.

«Вінніца ў гэтыя хвіліны. Маленькая дзяўчынка Ліза, якую забілі сёння расіяне, стала праменьчыкам сонца. Прабач нас, драбка, што не збераглі», – гаворыцца ў паведамленні.

У выніку ракетнага нападу на цэнтр гораду вядома пра смерць 23 чалавек. Сярод іх трое дзяцей. Дзясяткі параненых.