Прыставіў серп да горла – жыхара Дрыбінскага раёна асудзілі за катаванні сужыцельніцы

Банк судовых рашэнняў апублікаваў прысуд хатняму гвалтаўніку з Дрыбінскага раёна. Пачынаючы з студзеня 2023 года і да студзеня бягучага года мужчына неаднаразова збіваў сваю сужыцельніцу. Падчас аднаго з канфліктаў, у стане алкагольнага ап’янення, ён прыставіў серп да горла жанчыны і пагражаў яе забіць “сыходзячы з абстаноўкі”. 

4 сакавіка 2024 года суд Дрыбінскага раёна пастанавіў прызначыць мужчыне пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі з прымусовым лячэннем ад алкагалізма. Серп, як рэчавы доказ, было вызначана знішчыць.

Фота ілюстрацыйнае.

Жыхар Бялыніч поўгады катаваў сваю жонку і атрымаў поўгады з адтэрміноўкай

У Бялынічах завяршыўся суд над 46-гадовым мужчынай, які нідзе не працуе. Паводле матэрыялаў справы, пачынаючы з кастрычніка 2022 года і па чэрвень 2023-га сістэматычна катаваў сваю жонку – біў яе рукамі і нагамі, а таксама палкай ад мяцёлкі. Суд пастанавіў асудзіць яго на поўгады зняволення з адтэрміноўкай пакарання на адзін год. Таксама ад мужчыны патрабуецца ўладкавацца на працу і знаходзіцца дома ў начны час на працягу выпрабоўчага тэрміну.

Фота ілюстрацыйнае

Кулаком у твар, нагамі біў ляжачую – жыхару Бялыніцкага раёна далі поўгады прымусовых работ

За жорсткае збіццё жонкі хатні гвалтаўнік з Бялыніцкага раёна асуджаны на 6 месяцаў папраўчых прац з утрыманнем 15% заробка. Як даказалі пракуроры, мужчына ў стане алкагольнага ап’янення, падчас сваркі са сваёй жонкай, нанёс ёй не менш за два ўдары кулаком у твар, а таксама штурхнуў сваім плячом у яе плячо, пасля чаго жанчына ўпала. Тады ён ударыў яшчэ ў патылічную вобласць галавы, а таксама адзін удар нагой у вобласць правага сцягна і адзін удар нагой у вобласць левага сцягна – выявілі эксперты.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку – піша “Зара над Друццю”.

Фота ілюстрацыйнае