1582 год. Жыхары Вялікага княства Літоўскага перайшлі на Грыгарыянскі каляндар.
Яны, як і насельнікі еўрапейскіх краін, ляглі спаць у чацвер 4 кастрычніка, а прачнуліся на наступны дзень – у пятніцу 15 кастрычніка.
Лік дзён быў перадзвінуты на 10 дзён наперад.
Рэформу календара правеў папа Рыгор XIII.
Ён замяніў старую сістэму лічэння паводле юліянскага календара на новую і ліквідаваў назапашанную розніцу ў 10 дзён.
Пры далучэнні зямель Вялікага княства да Расійскай імперыі ў 1772-1795 гадах, насельніцтва зноў вярнулася да традыцыі юліянскага календара.
Новае летазлічэнне ў Савецкай Расіі з’явілася толькі ў лютым 1918 года, 14 лютага.

1634 год. Бялынічы атрымалі грамату на магдэбургскае права.
Горад упершыню згадваецца з сярэдзіны XVI ст. як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З пачатку XVII ст. – уласнасць Сапегаў. У 1624 годзе Лаў Сапега заснаваў тут манастыр кармелітаў — адзін з найбагацейшых у ВКЛ. У манастыры знаходзіўся Бялыніцкі абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. Праз шматлікія працэсіі і паломніцтва да яе Бялынічы зваліся Беларускай Чанстаховай.

1854 год. У вёсцы Мужычок (зараз в. Азёрная, Хоцімскі раён) нарадзіўся Ерафей Касценіч
Вядомы хірург-афтальмолаг. Кіраваў Пецярбургскай вочнай лячэбніцай, менавіта ён вярнуў зрок Дзмітрыю Мендзялееву.

1955 год. Нарадзіўся Аляксандр Валовіч, галоўны архітэктар Магілёўскай вобласці.
Аўтар гасцініцы «Турыст» (разам з Г .Бараховым), будынку «Белбізнесбанка» (разам з І. Іванчыкавай), будынку БІП на пл.Арджанікідзэ.

1957 год. На калязямную арбіту выведзены першы ў свеце штучны спадарожнік Зямлі.
Спадарожнік запушчаны ракетай-носьбітам з казахстанскага касмадрома Байканур. Ён лётаў 92 дні і здзейсніўшы 1440 абаротаў вакол Зямлі (каля 60 мільёнаў км). ЗША свой спадарожнік запусцілі 1 лютага 1958 года.
На будынку Магілёўскага педінстытута па Ленінскай, 35, пад кіраўніцтвам географа С. Маісеева ў канцы 1957 года быў адкрыты першы ў Беларусі назіральны пункт за штучнымі спадарожнікамі.

1980 год. Перад самым прызначэннем на пасаду Старшыні Савета міністраў СССР у аўтакатастрофе загінуў Пётр Машэраў.
Беларускі палітычны дзеяч.
Першы сакратар ЦК КПБ (1965-1980), Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай працы.
Пры ім былі пабудаваны ў Магілёве многія буйныя прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку “Хімвалакно”, “Ліфтмаш”, камбінат сілікатных вырабаў. Інтэнсіўна вялося жыллёвае будаўніцтва ў мікрараёнах “Мір”, “Юбілейны”, “Задняпроўе”, уступіў у строй тэлерэтранслятар, быў пушчаны тралейбус.
У Магілёве адсутнічаюць назвы ў яго гонар.
