Расійскі Z-гімнаст не выступіць у Магілёве, беларусы забаранілі

Федэрацыя гіманстыкі Беларусі адхіліла скандальнага расійскага спартсмена Івана Куляка ад удзелу ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі.

Турнір пройдзе ў Магілёве з 25 кастрычніка па 1 лістапада – паведамлялі Магілёў.media. 

У сакавіку 2022 года на этапе Кубка свету ў горадзе Доха Іван Куляк выйшаў на ўзнагароджанне з нанесенай на форму літарай Z. У маі дысцыплінарная камісія Фонду гімнастычнай этыкі вынесла рашэнне аб гадавой дыскваліфікацыі спартсмена. Ён збіраўся прыняць удзел у адкрытым чэмпіянаце Беларусі.

– Куляк не будзе стартаваць на чэмпіянаце Беларусі з прычыны таго, што мясцовая федэрацыя не хоча рызыкаваць і дапускаць гэтага гімнаста. – пракаментавала сітуацыю трэнер зборнай Расіі Валянціна Радыёненка.

Арганізатарам адкрытага чэмпіянату Беларусі ў Магілёве з’яўляецца Беларуская асацыяцыя гімнастыкі, якая захоўвае членства ў Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі і як афіляваная федэрацыя павінна прытрымлівацца ўсіх патрабаванняў FIG.