Псеўда-трэйдары падманулі магілёўца на 60 тысяч рублёў

Псеўда-трэйдары падманулі магілёўца на 60 тысяч рублёў

68-гадовы прадпрымальнік стаў ахвярай інтэрнэт-ашуканцаў – паведамляе МУС.

Дырэктар фірмы вырашыў інвеставаць у крыптавалюту і знайшоў у інтэрнэце прыдатную аб’яву. Для пачатку дзейнасці яму прапанавалі ўсталяваць на тэлефон дадатак выдаленага доступу і перавесці на платформу 310 рублёў. Мужчына так і зрабіў, плюс да ўсяго паведаміў рэквізіты сваёй банкаўскай карты.

Два тыдні ён здзяйсняў “выгодныя здзелкі” на невялікія сумы, пасля чаго атрымаў прапанову ўкласціся па-буйному і перавёў на ўказаны рахунак пяць тысяч долараў. Затым зноў былі “паспяховыя таргі” і яшчэ вялікія ўкладанні. Калі бізнэсмэн вырашыў вывесці заробленае, яму паведамілі, што гэта немагчыма, і трэба працягваць інвеставаць. Пацярпелы зразумеў, што яго ашукалі і стаў патрабаваць вярнуць укладанні, аднак суразмоўца перастаў выходзіць на сувязь.

Агульны ўрон склаў звыш 60 тысяч рублёў.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі ў асабліва буйным памеры.

Фота ілюстрацыйнае.