Пры пажары ў Бялынічах работнікі МНС выратавалі 10 чалавек

Пры пажары ў Бялынічах работнікі МНС выратавалі 10 чалавек

22 лістапада ў будынку інтэрната па вуліцы Калініна ў Бялынічах адбыўся пажар. Работнікі МНС выратавалі 10 чалавек і 38 эвакуіравалі – паведамляе сайт ведамства.

Падчас ліквідацыі пажару ў фае інтэрната ратавальнікамі былі знойдзены мужчына 1981 г.н. і дзяўчынка 2012 г.н. Работнікі МНС перадалі пацярпелых медыкам. Яны шпіталізаваны з апёкамі і атручэннем угарным газам.

У выніку пажару закураны сцены і столь на першым паверсе, знішчаны дзіцячыя каляскі і дзіцячыя ўтрымліваючыя прыстасаванні, якія знаходзіліся ў фае.

Прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС