Перадавікі ў Магілёве спявалі пра Кітай і атрымлівалі ўзнагароды

Перадавікі ў Магілёве спявалі пра Кітай і атрымлівалі ўзнагароды

Урачысты сход па выніках працы Магілеўскай вобласці за мінулы 2022 год прайшоў у Палацы вобласці аптымістычна і па-самадзейнаму правінцыйна.  

Магілёўшчына ў 2022 годзе быццам бы вытрымала знешнія праблемы, нягледзячы на ўведзены парад санкцый, канстатаваў губернатар Анатоль Ісачанка ў сваім выступленні. І зрабіў высновы, што рэгіён атрымаў чысты прыбытак у 716 мільёнаў рублёў, рэнтабельнасць прададзеных прадуктаў перавысіла 8%. Колькасць стратных арганізацый знізілася, сітуацыя на рынку працы была стабільная і кантраляваная, а сярэдняя штомесячная заработная плата павялічылася ў рэальным вылічэнні

Трэба даць належнае, зачытаў лічбы даклада кіраўнік вобласці па-чалавечы, з адступленнямі і без пафасу. У канцы выступу ён заўважыў, што гэтыя вынікі сціплыя, і ўсім працоўным калектывам трэба імкнуцца да большага. 

Трэба адзначыць, што многія эканамісты не настолькі аптымістычныя ў ацэнках эканамічных вынікаў мінулага году. Па іх адзнаках, Магілёўшчына з’яўляецца эканамічна дэпрэсіўным рэгіёнам, дзе ВУП не толькі не расце, але і пастаянна выходзіць за рамкі “-2%” эканамічнага росту. Можна сказаць, што калі б не развіццё знешняй эканамічнай дзейнасці, то тэрыторыю рэгіёну можна аднесці да зоны эканамічнага крызісу. Пра гэта можна прачытаць у публікацыях mogilev.media. 

Нягледзячы на нялёгкі год пераможцы ў розных галінах атрымалі на сходзе свае граматы і падзякі. Хаця прысутным ветэранам і не хапіла ўрачыстай пампезнасці мінулых дзесяцігоддзяў. 

Затое традыцыі падтрымаў святочны канцэрт. Масцітых магілёўскіх калектываў гэтым разам, праўда, не было. У асноўным спявалі і танчылі маладзёвыя калектывы. У выніку для перадавікоў прагучаў вельмі самадзейны, як палічылі некаторыя работнікі сферы культуры, але аптымістычны канцэрт. 

Знайшоўся ў канцэрце і блок для беларускіх спеваў. Спевакі нават прапанавалі зале паспяваць па беларуску, і людзі ахвотна падпявалі. 

Чамусьці завяяршыць канцэрт арганізатары вырашылі песняй з палітычным адценнем  “Жураўлі ляцяць у Кітай” у аўтарскім выкананні Германа Цітова.

Фота з адкрытых крыніц