Сямейную драму ў Слаўгарадскі раёне апісвае звязаны з сілавікамі Тэлеграм-канал. 33-гадовы сельскі жыхар быў дома п’яны і не вытрымаў папрокаў сваёй 52-гадовай маці. Жанчына патрабавала ад сына кінуць піць. Сын накінуўся на маці і пачаў яе душыць. На крыкі выбегла бабуля і стукнула ўнука кастылём так, што хлопец адчапіся ад маці і пераключыўся на бабулю, пачаўшы душыць ужо яе. Вызваленая, такім чынам, маці выскачыла з дома і выклікала міліцыю.
Фота ілюстрацыйнае