Забойства 50-гадовага жыхара Чавус адбылося ў снежні 2023 года. Падрабязнасцямі справы падзяліліся супрацоўнікі Камітэта судовых экспертыз.
Вечарам два браты, гаспадары дома ў Чавусах, 63-х і 52-х гадоў, прымалі ў сябе ў гасцях сябра малодшага з братоў. У нейкі момант п’янка перарасла ў сварку – старэйшаму брату не спадабалася, што малодшы дрэнна прыбіраецца па хаце. Старэйшы брат ударыў малодшага ашчэпкам філіжанкі і выгнаў у іншы пакой.
Калі госць заступіўся за пакрыўджанага, 63-гадовы жыхар Чавус раз’юшыўся і нанес яму некалькі ўдараў нажом, у тым ліку ў раён горла. Потым старэйшы мужчына пайшоў спаць, а на раніцу адправіўся на працу. Начному выпадку ён не прыдаў значэння – думаў, што госць праспіцца і пойдзе дахаты. Раніцай малодшы брат знайшоў у пакоі цела сябра, патэлефанаваў яго маці і ў той жа дзень старэйшы брат быў затрыманы.
Фота: Судовыя экспертызы