Крыніцы mogilev.media паведамляюць пра затрыманне на пятнаццаць сутак магілёўскага актывіста і журналіста Дзмітрыя Ляпейкі. Паводле нашай інфармацыі, затрыманне адбылося перад выхаднымі, а прычынай зняволення сталі “падпіскі і лайкі”.
Дзмітрый Ляпейка да лета 2020 года супрацоўнічаў з выданнем “Магілёўскія ведамасці”, потым заняўся фрылансам. Ён актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці магілёўскага Цэнтра гарадскіх ініцыятыў, быў мадэратарам шматлікіх сустрэч.
Фота з адкрытых крыніц
One thought on “На суткі затрыманы Дзмітрый Ляпейка, магілёўскі журналіст і актывіст”
Comments are closed.