Магілёўскі журналіст і блогер Алесь Сабалеўскі не выйшаў пасля чарговых сутак

Магчыма, яго пачалі пераследваць па крымінальнай справе.

Як паведамляюць праваабаронцы, 6 студзеня магілёўскі журналіст, блогер Алесь Сабалеўскі павінен быў выйсці з Ізалятара часовага ўтрымання, дзе ён адбываў чарговы адміністрацыйны арышт. Перад гэтым яго двойчы запар прысудзілі да зняволення ў ІЧУ – на 10 і 15 сутак.  Падставай для гэтага была перапіска Сабалеўскага ў тэлеграм-чатах паліталагічнага характару. На сённяшні дзень вядома, што на волю Сабалеўскі не выйшаў магчыма, ён быў затрыманы зноў, але на гэты раз па крымінальнай справе, і змешчаны ў СІЗА.

Паводле крыніц mogilev.media, 12 снежня 2023 года Алесь Сабалеўскі быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК і абвінавачаны ў стварэнні відэакантэнта падчас магілёўскіх акцый пратэсту ў 2020 годзе. Крыніцы паведамляюць, што падчас допыту Алеся збівалі, прымушаючы зрабіць запіс з адпаведнымі “прызнаннямі” на відэакамеру.