смажанка

Кіраўская смажанка як апошні аргумент

Пакуль Белкаапсаюз працягвае імкліва губляць крамы, працаваць са шматмільённымі стратамі і жыць за кошт дзяржаўнай падтрымкі, яго кіраўніцтва зноў распавядае народу пра кіраўскую «Смажанку».

Гэтым разам старую песню пра галоўнае на прэс-канферэнцыі на тэму «Кааперацыя ўчора, сёння, заўтра: сувязь пакаленняў і новыя гарызонты» выканаў першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Віктар Каралёў.

Гісторыя пра чатыры тысячы булачак за дзень гучыць ужо не першы год і, падобна, канчаткова ператварылася ў галоўны і адзіны PR-аргумент прадпрыемства, якое літаральна на вачах прыходзіць у заняпад.

Навін на прэс-канферэнцыі амаль не аказалася: чарговая «Смажанка» ў Бабруйску, аўтакрамы і абяцанні зрабіць кавярні больш прывабнымі.

Калі галоўным дасягненнем найбуйнейшай сістэмы спажывецкай кааперацыі краіны з году ў год застаецца адно і тое ж кафэ ў Кіраўску, гэта само па сабе шмат гаворыць пра жаласны стан усёй сістэмы.

Фота ілюстрацыйнага характару.

← Усе навіны Магілёва