Камітэт дзяржкантролю заявіў: імпарцёры лекаў знізілі цэны. У наведнікаў аптэк ёсць магчымасць спраўдзіць

Ведамства адзначае, што гэта адбылося пасля ягоных рэкамендацыяў. Цэны зменшаныя практычна на ўсе імпартныя лекі.

З канца лютага і да сярэдзіне сакавіка праз рост курсаў валют лекавыя сродкі падаражэлі ў сярэднім на 30 працэнтаў, піша інфармацыйная агенцтва Белта, спасылаючыся на Камітэт дзяржкантролю.

У сувязі са зніжэннем курсу валют, адзначаецца ў публікацыі, ведамства накіравала рэкамендацыі буйным арганізацыям-імпарцёрам лекаў для іх пераацэнкі ў бок змяншэння.

Гэта прывяло да істотнага патанення разліковай адпускной цаны на асобныя лекавыя прэпараты, настойваюць кантралёры і ілюструюць тое рэакцыяй на іхную параду асобных арганізацыяў.

– Акцыянернае таварыства «Уніфарм» правяло пераацэнку па 365 найменняў лекаў і іхны кошт зменшыўся ад 2 да 22,8 працэнтаў;

– У «Медваксе» разліковы кошт упаў ад 2 да 22,8 працэнтаў па 194 найменнях;

– «Інтэрфармаксе» конт зніжаны ад 1,5 да 23 працэнтаў па 786 найменнях;

– Па пераацэнцы 368 найменняў таварыства «БРІТІТРЕЙД» іхны кошт упаў ад 7 до 29 працэнтаў.

«Змяншэнне разліковай адпускной цаны паўплывала і на зніжэнне кошту лекавых прэпаратаў у аптэчнай сетцы, – заяўляюць у КДК. – Цэны зменшаныя практычна на ўсе імпартныя лекі, па асобным пазіцыям дужа істотна».