“Ёй усе крычалі!” – у Быхаве жанчына загінула пад цягніком

“Ёй усе крычалі!” – у Быхаве жанчына загінула пад цягніком

У Быхаве 10 кастрычніка 82-гадовая жанчына загінула пад коламі хуткаснага цягніка “Магілёў-Гомель” – паведамляе Следчы камітэт. 

У ведамстве адзначаюць, што пенсіянерка – мясцовая жыхарка – перасякала чыгуначныя пуці па пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал святлафора. Нягледзячы на экстранае тармажэнне, якое прымяніў машыніст цягніка, трагедыі пазбегнуць не ўдалося. Жанчына загінула на месцы.

Відавочцы трагедыі расказалі mogilev media, што жанчыну спрабавалі спыніць усе прысутныя на пероне. “Ёй усе крычалі!” – распавялі суразмоўцы выданню. Жанчына – былая загадчыца аптэкі, знаёмая многім жыхарам горада. Відавочцы дапускаюць, што гэта мог быць абдуманы ўчынак.

Фота ілюстрацыйнае