Дзень у гісторыі. 22 верасня. Гадавіна сумеснага парада вермахта і Чырвонай Арміі ў Брэсце

Сусветны дзень без аўтамабіля (World Car Free Day). 

Падчас кампаніі цэнтры многіх гарадоў замыкаюцца для аўтамабільнага руху. Ідэя гэтага дня паўстала ў 1994 годзе. Мэтай кампаніі з’яўляецца кшталтаванне праэкалагічнай мадэлі паводзінаў, распаўсюджанне інфармацыі аб негатыўных наступствах выкарыстання аўтамабіля, заклік да альтэрнатыўных сродкаў транспарту. 

Праводзіцца прамоцыя публічнага транспарту і дэманстрацыя, што жыццё без аўтамабіля не толькі магчымае, але таксама значна больш прыемнае. Кампанія датычыць таксама змяншэння шуму і забруджвання паветра, з-за чаго ўплывае на паляпшэнне якасці жыцця ў месце.

Калі б усе  аўтаўладальнікі Беларусі на адзін дзень адмовіліся ад выкарыстання машыны, то аб’ём выкідаў забруджваючых рэчываў у атмасферну паменшыўся на 250 тон.

У Беларусі на 1000 чалавек насельніцтва маецца амаль 340 аўтамабіляў. У 2021 годзе ў асабістым карыстанні беларусаў знаходзілася 3,1 млн легкавых, 150 тысяч грузавых машын і амаль 12 тысяч аўтобусаў. У арганізацыях – 135 тысяч легкавых, 262 тысячы грузавых аўтамабіляў і 32 тысячы аўтобусаў. 

1850 годў. Памёр Францішак Дзеружынскі. 

Беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сістэмы каталіцкай царквы ў ЗША, педагог.

Выкладаў у Магілёўскім, Мсціслаўскім, Полацкім езуіцкіх калегіумах. 

З 1821 года браў удзел у стварэнні езуіцкіх школ у ЗША. 

Прафесар, віце-прэзідэнт і скарбнік Джорджтаўнскага ўніверсітэта.

Джорджтаунский университет

1939 год. У Брэсце адбыўся сумесны парад савецкіх і нямецкіх войск. 

Парад прымалі камандзір нямецкага 19 танкавага корпуса генерал Г. Гудэрыян і камбрыг С. Крывашэін. 

Парад адбыўся падчас працэдуры перадачы Брэста і Брэсцкай крэпасці СССР. 

Парад в Бресте

1942 год. У акупаваным Асіповіцкім раёне створаны Асіповіцкі падпольны райкам КП(б)Б

Сакратаром стаў Р. Х. Голант.

Осиповичи 1942

1943 год. У Мінску быў забіты В. Кубэ. 

Вільгельм Кубэ быў кіраўніком акупацыйнай адміністрацыі Генеральнай акругі «Беларусь».

Традыцыйна ў савецкай гістарыяграфіі ініцыятыва і падрыхтоўка бомбавага замаху на Кубэ прыпісвалася камандаванню партызанскага атрада «Дзіма», а непасрэднае выкананне – Алене Мазанік і Марыі Осіпавай.

Аднак існуе таксама меркаванне, што выступіць арганізатарамі замаху мелі повад і магчымасць высокія сілы ў нямецкім СС. Дапускаецца, што аперацыя была праведзена з ініцыятывы Г. Гімлера.

Вильгельм Кубе1949 год. СССР правёў першае выпрабаванне ядзернай зброі. 

У 7 гадзін раніцы на Сяміпалацінскім палігоне ў Казахстане адбыўся выбух магутнасцю каля 22 кілатон.

29 жніўня 1991 года ўказам прэзідэнта Казахстана Н. Назарбаева Сяміпалацінскі палігон быў зачынены. 

Ядерный взрыв

1980 год. На суднабудаўнічым заводзе польскага Гданьску створаны незалежны прафсаюз “Салідарнасць”. 

Яго ўтварылі дэлегаты 36 рэгіянальных аддзяленняў незалежных прафсаюзаў. Старшынёй стаў Лех Валенса. 

Да пачатку 1981 года “Салідарнасць” ужо мела ў сваіх шэрагах 10 мільёнаў чалавек. 

У 1981-1989 гадах яна дзейнічала ў падполлі. Лех Валенса стаў Нобелеўскім лаўрэатам міра (1983), прэзідэнтам Польшчы (1990-1995).

Солидарность Валенса

1989 год. Памёр ураджэнец Беларусі Ірвінг Берлін. 

Амерыканскі кампазітар і паэт-песеннік, адзін з «вялікай пяцёркі» амерыканскіх кампазітараў ХХ стагоддзя. У некаторых інтэрв’ю горадам свайго нараджэння Берлінг называў Магілёў.

Аўтар каля 700 песень, музыкі для 13 драматычных спектакляў і 7 кінафільмаў. Сярод найбольш вядомых твораў – «Божа, блаславі Амерыку», якая лічыцца другім, неафіцыйным гімнам ЗША. Гэтае прызнанне адбылося пасля выканання на прэзідэнцкіх выбарах у 1940 года.

Ирвинг Берлин Могилев

← Усе навіны Магілёва