Aeolus – у Магілёве паявіўся яшчэ адзін кітайскі аўтамабільны брэнд

Aeolus – у Магілёве паявіўся яшчэ адзін кітайскі аўтамабільны брэнд, знаёмімся

Магілёўскі аўтасалон “Renault-Lada” на праспекце Шмідта папоўніў шэраг сваіх аўто на продаж новым кітайскім брэндам. 

Aeolus – гэта дачэрні брэнд буйнейшага кітайскага вытворцы Dongfeng Motors. Лінейка прадстаўленых аўтамабіляў адносіцца да катэгорыі прэміўм класа. Так, калі новенькая Lada ў гэтым аўтасалоне каштуе ад 30 000 рублёў, самы танны прадстаўлены Aeolus, гэта красовер С-класа Shine GS за 72 000. 

Назва брэнда

Aeolus – гэта імя шэрагу персанажаў старажытнагрэцкай міфалогіі, і гучыць яно як Эол альбо Айол. Першапачаткова брэнд быў запушчаны ў ліпені 2009 года пад назвай Fengshen, але пазней быў перайменаваны ў Aeolus у якасці англійскай назвы, у той час як назва для кітайскага спажыўца засталася ранейшай. Што ж, радуе, што беларускі спажывец пазіцыянуецца ў дадзеным выпадку як еўрапеец.

Характарыстыкі

Пачнем з самага дарагога. Флагманскі красовер D-класа Huge мае вялікія габарыты і колавую базу 2825 мм. Аўтамабіль мае футурыстычны дызайн і валодае характарыстыкамі і ўзроўнем абсталявання, супастаўнымі з папулярнымі зараз прэміум-электрабрэндамі. 

Ён прадстаўлены ў двух варыянтах. Першы варыянт – з 1,5-літровым турбарухавіком Mach Power магутнасцю 200 л.с. у спалучэнні з аўтаматычнай рабатызаванай каробкай DCT7. Другі варыянт – гібрыд MHD з сумарнай магутнасцю 245 л.с. і разгонам ад 0 да 100 км/ч за 7,9 секунды. Кошт Aeolus Huge у камплектацыі Intelligent пачынаецца ад 117 тыс. беларускіх рублёў.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Навіны Магілёўскага рэгіёну (@mogilev.media)

Aeolus Shine Max уяўляе сабой бізнэс-седан класа D. У кампаніі заяўляюць, што ён абсталяваны на ўзроўні прэміум-класа: з мяккімі пластыкамі і дарагімі матэрыяламі ў аздабленні салона.

Мадэль таксама прапанавана на беларускім рынку ў двух варыянтах: з турбарухавіком DFM-Honda магутнасцю 190 л.с. у спалучэнні з рабатызаванай каробкай перадач DCT7 і з гібрыднай сілавой устаноўкай з сумарнай магутнасцю 245 л.с. і разгонам ад 0 да 100 км/г за 7,2 секунды. Кошт Max у камплектацыі Premium складае 97 тыс. рублёў.

Гэта толькі пачатак

У хуткім часе чакаюцца продажы ў Беларусі яшчэ некалькіх марак, якія ўваходзяць у структуру Dongfeng. Ужо сёлета плануецца пачатак афіцыйных продажаў брэнда DFAC, які спецыялізуецца на вытворчасці лёгкіх камерцыйных аўто. Таксама хутка ў Беларусі з’явіцца брэнд Forthing, арыентаваны на маладую аўдыторыю, якая любіць дызайнерскія і спартыўныя аўтамабілі, а таксама аўто, які спецыялізуецца на такіх класах, як мінівэны і мікрааўтобусы.

Фота mogilev.media і з адкрытых крыніц