Аўтаматы з «чыстай пітной вадой» з’явіліся ў Магілёве

Іх пачалі прымацоўваць да сценаў жылых дамоў у людных месцах. Набыць вады цяпер можна не заходзячы ў краму.

Фотаздымак такога апарату даслаў у Магілёў.media адзін з чытачоў. Паводле яго нявідалую рэч большасць мінакоў пакуль толькі аглядае. Некаторыя параўноўваюць яе з тымі, што прадавалі газаваную ваду за савецкім часам.

Прызнацца, адзначае чытач, не кожны наважваецца, «набраць» з аўтамата вады, бо не ведае, як ён працуе.