Да 8 Сакавіка ў Магілёве плануюць рэалізаваць каля 15 тысяч кветак.
У «Магілёўзелянбудзе» расказалі, што ў продажы з’явяцца як айчынныя, так і імпартныя кветкі – цюльпаны, ружы, хрызантэмы, а таксама альстрамерыя, гербера, мімоза і іншыя віды.
Асаблівым попытам традыцыйна карыстаюцца махрыстыя цюльпаны. Цэны, запэўніваюць на прадпрыемстве, будуць захаваны на ўзроўні мінулага года:
- цюльпаны – каля 5 рублёў (плануецца рэалізаваць сем тысяч штук);
- ружы імпартныя – ад 4 да 10 рублёў (плануецца рэалізаваць пяць тысяч штук);
- ружы беларускія – ад 6 да 8 рублёў (плануецца рэалізаваць адну тысячу штук);
- хрызантэмы – ад 10 да 14 рублёў (плануецца рэалізаваць каля 700 штук).
Акрамя зрэзаных кветак будзе прадстаўлены шырокі выбар гаршковых раслін: азаліі, архідэі, цыкламены, фіялкі і іншыя.
Падрыхтоўка да свята на прадпрыемстве пачынаецца загадзя – заяўкі на некаторыя віды кветак робяць яшчэ ў студзені.
Гандляваць кветкамі будзе не толькі «Магілёўзелянбуд». Для многіх прыватнікаў пікавы попыт на кветкі ў гэты перыяд – спосаб забяспечыць сябе на год наперад.
Фота БелТА.