Асуджаны да 16 гадоў турмы, палітзняволены Андрэй Паднябенны загінуў у калоніі №15 у Магілёве. Пра гэта паведаміла ў сваіх соцсетках яго маці Валянціна.
«Мои золотые внученьки остались без отца… Радует одно, что более никто не сможет ни физически,ни психологически издеваться над моим сыном… Я верю, что кара Божья настигнет виновного и ни одно преступление не останется безнаказанным…» – напісала Валянціна Паднябенная.
Андрэя Валянцінавіча Паднябеннага, які мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства, у закрытым рэжыме абвінавацілі па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Андрэю, які ўтрымліваўся пад вартай сем месяцаў, 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У Гомельскім абласным судзе 3 студзеня 2023 г. вынеслі яшчэ адзін прысуд Андрэю. Цяпер яго абвінавацілі яшчэ паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У выніку да 15 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ адзін год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, палітвязня аштрафавалі на 1000 базавых велічыняў (37 000 беларускіх рублёў). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Руслан Царук.
У верасні 2023 г. стала вядома, што з СІЗА-3 Андрэя перавялі ў папраўчую калонію № 15.
Фота: “Вясна”