Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /var/www/mogilev_medi_usr/data/www/mogilev.media/wp-content/plugins/telegram-for-wp/inc/Notifcaster.class.php on line 318
У Магілёве быў затрыманы п'яны кіроўца маршруткі - Магілёў.media
У Магілёве быў затрыманы п'яны кіроўца маршруткі

У Магілёве быў затрыманы п’яны кіроўца маршруткі

Каля сямі раніцы на вуліцы Астроўскага ў Магілёве інспектары ДПС спынілі маршрутнае таксі Volkswagen. У мікрааўтобусе знаходзіліся пасажыры звыш колькасці, прадугледжанай канструкцыяй транспартнага сродку.

Пры вынясенні папярэджання за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў у супрацоўнікаў ДАІ выклікала падазрэнне фізічны стан вадзіцеля. Агляд паказаў наяўнасць 1,1 праміле алкаголю ў парах выдыханага паветра – гаворыцца ў паведамленні ДАІ.

За кіраванне транспартам у нецвярозым стане надыходзіць адміністрацыйная адказнасць у выглядзе пазбаўлення права кіравання тэрмінам да 5 гадоў і штрафу да 200 базавых велічыняў.

Фота: скрыншот ДАІ.

← Усе навіны Магілёва