Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /var/www/mogilev_medi_usr/data/www/mogilev.media/wp-content/plugins/telegram-for-wp/inc/Notifcaster.class.php on line 318
Унук забіў дзеда, сусед – суседку. Побытавыя трагедыі адбыліся ў Бабруйску, пад Асіповічамі - Магілёў.media
Унук забіў дзеда сусед – суседку

Унук забіў дзеда, сусед – суседку. Побытавыя трагедыі адбыліся ў Бабруйску, пад Асіповічамі

Бытавое забойства, звычайна ўяўляе сабой кульмінацыю бытавога канфлікту – мяркуюць спецыялісты. Як асноўны матыў для бытавога забойства, звычайна выступае рэўнасць, зайздрасць, помста і іншыя праявы асобаснай непрыязнасці. Тыповай падставай да здзяйснення бытавога забойства служаць скандалы, сваркі, раптоўна ўзніклыя непрыязныя адносіны.

У Бабруйску непрыязныя адносіны сталі прычынай, па якой 29-гадовы ўнук забіў свайго 76-гадовага дзеда. Спачатку некалькі разоў ударыў рукамі, а потым тройчы – нажом, паведамляе БелТА. Малады чалавек быў раней судзімы, але прычына канфлікту не называецца.

Падобны выпадак адбыўся ў Асіповіцкім раёне ў вёсцы Шэйпічы. Аднавяскоўцы, мужчына 59 гадоў і жанчына 55-ці выпівалі дома ў ахвяры. У нейкі момант успыхнула спрэчка, мужчына тройчы ўдарыў жанчыну нажом і пайшоў з хаты. Цела знайшоў сусед – піша тое ж інфармацыйнае агенцтва.

Фота ілюстрацыйнае

← Усе навіны Магілёва