У Мікалаеўскай вобласці за час вайны зьнішчана 145 школ. У Даўгаўпілсе на 9 мая ня будзе публічных імпрэзаў


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»)

З Мікалаева ў Аўстрыю і Літву эвакуяваныя 92 маці з дзецьмі. Выправу арганізавала Служба ў справах дзяцей Мікалаеўскага гарсавету і дабрачынны фонд «Крыло дапамогі» з Каўнаса. У дарозе эвакуяваныя забяспечаныя харчаваннем і медычным абслугоўваннем, перадае  інфармацыйны рэсурс «Еспресо».

Па прыбыцці на месца ўцекачам гарантуюць дапамогу ў працаўладкаванні і рэгістрацыі дзяцей у садках і школы.

За час вайны расейцы знішчылі ў Мікалаеўскай вобласці 145 школ. Іхныя снарады пацэлілі ў 29 шпіталёў. Наагул па стане на 1 мая разбураныя 2985 грамадзянскіх аб’ектаў. Найбольш пацярпеў жылы фонд – 2154, інфармуе  рэсурс 0512.com.ua.

У выніку абстрэлу расейцамі Мікалаеўскай вобласці знішчаны сельскагаспадарчы склад з 600 кілаграмаў угнаенняў.

«Хімічнай пагрозы навакольнаму асяроддзю і людзям няма. Папярэдне абышлося без пацярпелых», – паведамляе інтэрнэт-выданне Zn.ua.


Даўгаўпілс, Латвія

(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск)

У Даўгаўпілсе публічных імпрэзаў з нагоды 9 мая не будзе. Сёлета ён абвешчаны ў Латвіі днём памяці ахвяраў вайны ва Ўкраіне. Забароненыя ўсе масавыя мерапрыемствы, акрамя звязаных з днём жалобы.

«Памяць аб ахвярах Другой усясветнай вайны – гэта індывідуальная справа кожнай сям’і, – тлумачыць сітуацыю старшыня Даўгаўпілскай гарадской думы Андрэй Элксніньш, – аднак варта разумець, што публічнае памінанне ахвяраў вайны можа стаць элементам расейскай прапаганды, якая пакажа гэтую падзею, як падтрымку развязанай Расеяй вайны ва Ўкраіне. Гэтага дапусціць нельга».

Дзеля бяспекі Дзяржапаліцыя прыцягне ў Даўгаўпілс і Латгале рэсурсы паліцыі з Рыгі і іншых рэгіёнаў, адзначае інтэрнэт-рэсурс “Delfi”.


Віёрбан, Францыя

(Дамова аб супрацоўніцтве з Магілёвам падпісаная ў 1979 годзе. Месціцца ў рэгіёне Аверн і Рона – Альпы. Насельніцтва 130 тысяч. У Магілёве названы сквер у гонар гэтага гораду пабраціма)

У Віёрбане ўшанавалі памяць ахвяр генацыду армян, якіх забівалі ў 1915–1917 гадах у Асманскай імперыі. Падзеі таго часу лічацца ўва Францыі першым генацыдам 20 стагоддзя.

Як піша інфармацыйны рэсурс “Viva” штогадовая цырымонія ля мемарыялу, узведзенаму ў памяць пра забітых.


Улацлавек, Польшча

(Дамова аб сяброўскіх адносінах падпісаная з Магілёвам 8 снежня 1995 года. Горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве (цэнтральная Польшча). Насельніцтва – 115 тысяч чалавек)

Ва Ўлацлавеку ўпершыню за два гады адбылося масавае шэсце з нагоды Дня працы і гадавіны ўступлення Польшчы ў Еўразвяз. Перашкодай таму былі ковідныя абмежаванні.

Як піша інфармацыйны рэсурс nWloclawek.pl выступоўцы згадвалі вайну ва Ўкраіне, рост інфляцыі, перавагі знаходжання ў аб’яднанай Еўропе. Польшча стала чальцом Еўрапейскага саюзу 18 гадоў таму.

«Вельмі важна памятаць каштоўнасці, якімі кіруецца наша краіна, – адзначаў віцэ-прэзідэнт гораду Кшыштаф Кукуцкі, – Еўрапейская супольнасць: талерантнасць, павага да іншых людзей, свабода СМІ  і незалежнасць судовай сістэмы».

фота: korabelov.info

Мікалаеў зноў абстраляны. У Латвіі амаль 600 непаўналетніх уцекачоў з Украіны без бацькоў

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Горад пакінула палова яго насельніцтва. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).

28 красавіка расейцы абстралялі Мікалаеў з рэактыўных сістэм залпавага агню «Тарната». Разбураныя дзясяткі прыватных дамоў, аўтамабілі, крамы, перадае «НТА – Незалежнае тэлебачанне». 

Адна з выбуховак трапіла ў прыватны дом, у якім, па словах гаспадароў, знаходзілася 8 чалавек. Двое дзяцей. Ніхто не пацярпеў, але дом дужа пашкоджаны. Як высветлілі сапёры ў дом заляцеў пасьля выбуху ракетны рухавік, піша  інфармацыйны рэсурс «Suspilne.media».

Касетныя снарады пацэлілі ў дзіцячыя пляцоўкі і школьныя двары. У Мікалаеўскай вобласці разбураны завод будаўнічых матэрыялаў.

За мінулыя сотні ў выніку абстрэлаў у шпіталі трапілі 10 чалавек, кажа старшыня Мікалаеўскага абласнога савету Ганны Замазеевай.

У больніцах вобласці знаходзяцца 134 пацярпелыя, паведамляе газета «Миколаївська правда».


Даўгаўпілс, Латвія

(горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).

У Латвіі 586 дзецям з Украіны знойдзеныя апекуны. Дзятва апынулася ў чужой краіне праз вайну на радзіме.

Нехта не паспеў аб’яднацца з бацькамі, у некага яны пайшлі ваяваць, хтось асірацеў, ці прывезены непаўналетнімі браты, або сёстрамі, тлумачыць сітуацыю інфармацыйны рэсурс « Press».

Непаўналетніх без прыгляду бацькоў, ці законных прадстаўнікоў Латвія залічвае да дзяцей «без суправаджэння» і шукае ім апекуноў, што мусяць клапаціцца пра іх.

У Латгаліі выраслі цаны на сельскагаспадарчыя землі, якія набываюць для вытворчасці энергіі. Такую сітуацыю зьвязваюць з вайной ва Украіне, якая стымулюе змены ў выкарыстанні мясцовых сельскагаспадарчых угоддзяў.

Рэсурс «Наша газета» піша, што два гады таму за гектар давалі 800 еўра, цяпер жа не менш за 2000.

Выданне спасылаецца на кіраўніка аддзелу продажу лясных і сельскагаспадарчых зямель Сандыйса Лукіна, які даводзіць, што зацікаўленасць у набыцці дзялянак выяўляюць не толькі мясцовыя фермеры, але іншаземцы, якія хочуць займацца энергетыкай, асабліва паркам сонечных батарэяў.


Айзенах, Германія

(Дамова аб пабрацімстве з Магілёвам падпісаная ў снежні 1996 году. Горад з насельніцтвам у 42 тысячы чалавек месціцца ў Цюрынгіі (адной з самых эканамічна развітых федэральных земляў на ўсходзе краіны). Дабрачынныя арганізацыі гораду дапамагалі пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусам. Арганізоўвалі аздараўляльныя паездкі для дзяцей, якія жылі на забруджаных радыяцыяй раёнах Магілёўшчыны).

Становішча рамеснікаў цэнтральнай і паўночнай Цюрынгіі пагаршаецца праз вайну ва Ўкраіне, высокія цэны на энерганосьбіты, матэрыялы і сыравіну. Сітуацыю разлічваюць бізнесоўцы можа выправіць скасаванне кавідных абмежаванняў, адзначае рэсурс «Mdr».

У красавіку супрацоўнікі заводу Opel, які месціцца ў Айзенаху, атрымаюць аднаразовую выплату ў 2000 еўра, піша «Mdr».

Бонус, аднак, меншы, чым у французскіх калегаў. Тыя атрымалі ў лютым ад 4000 да 4400 еўра ў лютым. Тым не менш, кіраўнік рабочага савету Айзенаха задаволены і лічыць прэмію «някепскай».

Паводле выдання канцэрн Opel у Еўропе павялічыў прыбытак на пяць працэнтаў, хаця продажы аўтамабіляў ўпалі на тры працэнты.

фота: pivdenukraine.com.ua, ГУ ДСНС

 

Тэатр з Бабруйску не паказаў свайго спектаклю на фэсце прарасейскіх сепаратыстаў. Магілёўскі за свой атрымаў дыплом

Тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча адмовіўся ўдзельнічаць у анлайн-фестывалі «Госпожа удача», які праходзіць у Луганску. Яго арганізавала Міністэрства культуры непрызнанай Беларуссю ЛНР ды Луганскі акадэмічны рускі драматычны тэатр.

На сайце Луганскага тэатру з’явілася аб’ява, што тэатр з Бабруйску адклікаў заяўку на ўдзел у фестывалі ў сувязі «з заяўленымі аўтарскімі правамі на відэа спектаклю «Золушка» і немагчымасцю яго афіцыйнага паказу».

У фестывальнай праграме былі пазначаныя дзве пастаноўкі тэатраў з Магілёўшчыны.

Відэа спектаклю «Облом.Off» Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру зʼявілася на YouTube-канале фестывалю. На ягоным жа сайце апублікаваныя дыплом ды ліст падзякі тэатру «за падтрымку і развіццё тэатральнага мастацтва, фармаванне станоўчага культурнага іміджу Луганскай Народнай Рэспублікі, а таксама пашырэнне міжнародных узаемаадносінаў у сферы культуры».

На сайце Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру няма згадкі пра ўдзел спэктаклю  ў луганскім фестывалі. Інтэрнэт-выданне «Наша ніва» паспрабавала высветліць пазіцыю кіраўніцтва.

Намеснік дырэктара тэатру Андрэй Галенка, як адзначана ў публікацыі, «пачаў адхрышчвацца ад луганскага фестывалю», адзначыўшы, што тэатр на гастролі ў Луганск не збіраецца.

«Паслухайце, наконт удзелу тэатру ў фестывалі «ЛНР» – вы задаяце пытанні, якія вас наогул не датычацца», – заявіў урэшце ён журналісту.

У роліку, змантажаванаму да адкрыцця фестывалю, міністр Культуры ЛНР Дзмітрый Сідараў адзначае, што «нашы хлопцы» ваююць, але не ўдакладняе супраць каго. Па яго словах «фестываль дае магчымасць адцягнуць увагу ад баявых дзеянняў, складанай цяперашняй сітуацыі і натхніць на новыя перамогі».

фота: theaterluspekaev.com

У Каменскім велікодная ноч прайшла з каменданцкім часам. Горад чакаў правакацыяў. У Літве занепакоеныя: бежанцаў з Украіны могуць вербаваць для сексуальнай эксплуатацыі, прымусовай працы і сурагатнага мацярынства


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Горад пакінула палова яго насельніцтва. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


На Вялікдзень у Мікалаеўскай вобласці ад расейскіх абстрэлаў пацярпелі 12 жыхароў. Сярод іх двое дзяцей, перадае словы старшыні аблсавету Ганны Замазеевай інтэрнэт-выданне «OBOZREVATEL»

Паводле інфармацыйнаага агенцтва «Інше.ТВ» 9-гадовы хлопчык і 17-гадовая дзяўчына падарваліся на міне.

За два месяцы поўнамаштабнай узброенай расейскай агрэсіі на раніцу 24 красавіка ва Украіне было забіта 213 дзяцей і больш за 389 паранена, у тым ліку 43 – у Мікалаеўскай вобласці.

23 красавіка, незадоўга да Велікодных набажэнстваў у праваслаўных храмах, расейскія войскі ўзнялі над Мікалаевым беспілотнікі. Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталій Кім заклікаў гараджанаў на Пасху заставацца дома, перадае выданне «Інше.ТВ».

Раніцай таго ж дня ракетным абстрэлам расейцы пашкодзілі тралейбусную лінію, харчовую краму, кавярню ды офіс прадпрымальніка. Абышлося без пацярпелых, піша выданне «Николаевские новости»

У камендатуры абароны гораду адзначылі, што стралялі па Мікалаеве з акупаванага Крыму супрацькарабельнай ракетай Х-35, якая, паводле сваіх характарыстык, лічыцца састарэлай, аднак яна застаецца «малапрыкметнай для сродкаў супрацьпаветранай абароны праз невялікія памеры і нізкую вышыню палёту«.

Пад абстрэл расейцаў трапіў і храм «Украінскай праваслаўнай цэрквы маскоўскага патрыярхату». Кіраўнік гораду Аляксандр Сянкевіч спрагназаваў, што расейцы на Вялікдзень «не паберагуць мікалаеўцаў», перадае  інфармацыйна-аналітычнае агенцтва «Навігатар».


Каменскае, Украіна

(Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным).


У Велікодную ноч у Каменскім, як і ва ўсёй Днепрапятроўскай вобласці, быў вернуты каменданцкі час. Распараджэнне аб яго адмене на Пасху абласныя ўлады скасавалі напярэдадні. Ноччу 24 красавіка выходзіць на вуліцу забаранілі.

«Ёсць неабвержныя дадзеныя ад разведкі і СБУ аб магчымых правакацыях і ракетных ударах у месцах масавага збору людзей. Улічваючы гэта, вымушаныя адмяніць распараджэнне аб адмене каменданцкай гадзіны і ўвесці яго на Вялікдзень», – падае тлумачэнне кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Валянціна Разнічэнка інтэрнэт-выданне «Событие».

23 красавіка, у дзень, калі было скасаванае распараджэнне аб адмене каменданцкага часу на Днепрапятроўшчыне, ракетны абстрэл расейцаў зазнала Адэса. Былі атакаваныя жылыя кварталы. 6 чалавек, у тым ліку 3-месячнае дзіця загінулі, 18 чалавек паранены. З-пад завалаў выратаваны 2 чалавекі, эвакуявана 86 чалавек.

Міністэрства абароны Рсеі заявіла, што знішчыла буйны лагістычны цэнтр, дзе было замежнае ўзбраенне.


Клайпеда, Літва

(8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек).


У Літве занепакоеныя, што прыбылых бежанцаў з Украіны могуць вербаваць для сексуальнай эксплуатацыі, прымусовай працы і сурагатнага мацярынства. Па словах кіраўніка Ўпраўлення грамадскай паліцы Міндоўга Акелайціса большая частка паведамленняў паступае ад няўрадавых арганізацыяў і валанцёраў.

«Сігналаў сапраўды вельмі шмат, – адзначае ён. – Трэба прызнаць, што прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў, валанцёры, якія даюць свае назіранні, вельмі актыўныя. Спрабуюць рабіць публічным, калі нешта здарыцца. Паліцыя вядзе актыўны маніторынг публічнай прасторы, нашы каардынатары паліцэйскай бяспекі ў Цэнтрах рэгістрацыі замежнікаў атрымліваюць інструкцыі, што рабіць і на што звяртаць увагу».

Паводле яго вядзецца аналіз і маніторынг падзеяў, якія могуць мець патэнцыйныя пагрозы. У Літве расследуюць толькі адну справу аб гандлю людзі, адзначае інфармацыйны рэсурс «DELFI».


Сынджарэй, Молдова

(Горад пабрацім Асіповічаў. Месціцца за 25 кіламетраў ад гораду Бельцы. Насельніцтва 15 тысяч чалавек).


У Малдове паслу Расеі Алегу Васьнецову Міністэрства замежных справаў і Еўрапейскай інтэграцыі выказала занепакой заявай расейскага генерала Рустама Мінекаева аб тым, што ў Прыднястроўі «адзначаюцца факты ўціску расейскамоўнага насельніцтва».

Зьнешнепалітычнае ведамства Малдовы «характарызуе іх, як неабгрунтаваныя. «Яны супярэчаць пазіцыі Расейскай федэрацыі, якая падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краіны», – адзначаецца ў заяве Міністэрства, якую цытуе Бельцкае выданне «СП».

У Міністэрстве Алег Васьнецоў пацвердзіў, што Малдова «згодна з яе Канстытуцыяй з’яўляецца нейтральнай дзяржавай».

Рустам Мінекаеў згадаў «факты ўціску расейскамоўнага насельніцтва ў Прыднястроўі» на адной з нарадаў абаронных прадпрыемстваў Расеі, калі гаварыў аб пачатку «другой фазе» поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіны. Паводле яго расейскае войска імкнецца ўзяць пад кантроль Данбас ды поўдзень Украіны адкуль будзе выхад да Прыднястроўя.


Траўна, Балгарыя

(Горад пабрацім Асіповічаў. Насельніцтва 10 тысяч чалавек. Цэнтр аднайменнай абшчыны ў Габраўскай вобласці. Старая частка гораду абвешчана архітэктурным запаведнікам. У ёй 140 помнікаў эпохі нацыянальнага адраджэння. Штогод ладзіцца адзіны ў краіне міжнародны пленэр драўлянай пластыкі).


У Траўні мясцовыя музычныя і тэатральныя калектывы правялі Велікодны дабрачынны канцэрт «Траўняне для ўкраінскіх дзяцей». На ім сабралі больш за 300 даляраў, якія пералічылі на рахунак ЮНІСЕФ Балгарыі, паведамляе афіцыйны сайт абшчыны. Паводле ЮНІСЕФ, на 30 сакавіка 2022 года ў выніку расейскай агрэсіі супраць Украіны два мільёны дзяцей вымушана пакінулі радзіму.


Даўгаўпілс, Латвія

(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


У клайпедскім Арт-центры разгарнулі выставу, якую навінны партал LSM.lv, назваў самай эпатажнай экспазіцыяй новага сезону.

«Заходзіш у выставачную залю і бачыш… вялікую дупу. У цяперашняй сітуацыі гэта асабліва ўражвае», – адзначае выданне.

Свае творы, «прасякнутыя іроніяй» на суд гледача выставілі мастакі Марцінас Гаўбас і Арвідас Марцінайціс

«Я лічу, што на ўсё трэба глядзець з гумарам, – кажа Марцінас Гаўбас. – Так лягчэй перажыць цяперашнія цяжкія часы ды і любыя часы наагул».

фота: donpatriot.news

Данія возмецца за аднаўленьне Мікалаева. У Малдове забаранілі георгіеўскую стужку і сімвалы ваеннай агрэсіі


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Горад пакінула палова яго насельніцтва. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


Данія пагадзілася ўзначаліць працэс пасляваеннага аднаўлення Мікалаева, заявіла на брыфінгу ў Кіеве прэм’ер-міністр краіны Мэтэ Фрэдэрыксен. З такой прапановаю звяртаўся да парламенту Даніі прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі.

«Мы пагадзіліся з гэтай прапановай і з нецярпеннем чакаем супрацоўніцтва з вамі», – адзначала Мэтэ Фрэдэрыксен.

Па яе словах Данія хацела б інвеставаць у доўгатэрміновую рэканструкцыю Ўкраіны, перадае навінны рэсурс «ЄвроПравда».

Мэтэ Фрэдэрыксен абвясціла аб павелічэнні ваеннай дапамогі Украіне на 600 тысяч дацкіх крон (90 мільёнаў долараў). Агульны ваенны ўклад Даніі ў падтрымку краіны, якая стала ахвярай расейскай агрэсіі, сягнуў 1 мільярда дацкіх крон.

У ноч з 20 на 21 красавіка ў Мікалаве ў выніку расейскіх абстрэлаў загінуў адзін чалавек і двое атрымалі раненні. Паводле Абласной ваеннай адміністрацыі «праціўнік інтэнсіўна наступаў на горад», перадае інтэрнэт-выданне «Миколаївська правда».

У Мікалаеве застаецца актуальнай праблема з пітной вадой. З 12 красавіка ў горадзе не функцыянуе цэнтральнае водазабеспячэнне. Водаправод разбіты расейскімі абстрэламі. Жыхары вымушаныя падоўгу выстойваць у чэргах. Камунальныя службы робяць свідравіна.

Паводле Генеральнага штабу Ўзброеных Сіл расейцы спрабуюць палепшыць тактычную абстаноўку і наблізіцца да Мікалаеве, але беспаспяховы. Горад абстрэльваецца, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «АрміяІнформ».


Сынджарэй, Молдова

(Горад пабрацім Асіповічаў. Месціцца за 25 кіламетраў ад гораду Бельцы. Насельніцтва 15 тысяч чалавек).


У Малдове пад забарону трапіла «георгіеўская стужка і сімвалы ваеннай агрэсіі». 20 красавіка набылі моц папраўкі ў Закон «Аб працівадзейнасці экстрэмісцкай дзейнасці», піша Бельцкі незалежны партал «СП».

Цяпер у краіне да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягваць за публічнае ўжыванне «агульнавядомай атрыбутыкі, або сімволікі, якая выкарыстоўваецца ў кантэксце ваеннай агрэсіі, ваенных злачынстваў, ці злачынстваў супраць чалавечнасці, а таксама прапаганды альбо ўслаўленне такіх дзеянняў».

Парушальнікам пагражае штраф ад 4,5 тысяч лей (240 даляраў ЗША) да 18 тысяч лей (970 даляраў ЗША), ці грамадскія працы да 60 гадзінаў.

Фракцыя партыі сацыялістаў у Бельцкім муніцыпальным савеце выступіла супраць забароны «георгіеўскай стужкі». Яна настойвае, што такое рашэнне ўносіць раскол у грамадстве, бо, як лічаць партыйцы, «георгіеўская стужка – сімвал перамогі ў Вялікай айчынай вайне». Паводле парталу «СП» дэпутаты маюць намер звярнуцца ў канстытуцыйны суд.

За дзень да ўступлення ў сілу змененага закону невядомыя нанеслі на будынак былой гасцініцы «National» чорныя і аранжавыя палосы. Паводле паліцыі ўладальніца адмовілася пісаць скаргу на зламыснікаў і сама прыбярэ надпіс.

«Заклікаем расейскі бок не дапускаць умяшаньня ў дэмакратычны, законны і ўнутраны працэс нашай краіны», – адрэагавала Міністэрства замежных спраў і Еўрапейскай інтэграцыі на пагрозы, агучаныя прэсавай сакратаркай МЗС Расеі Марыі Захаравай.

Рэакцыя Расеі была выкліканая тым, што прэзідэнт Малдовы Мая Сандру ўхваліла законапраект аб забароне выкарыстання знакаў «Z», «V» і георгіеўскай стужкі, як сімвалаў ваеннай агрэсіі. Пры гэтым яна адзначыла, што святкаванне 9 мая не забараняецца, піша інфармацыйны рэсурс «СП».

Расея ўважае пазіцыю Малдовы як «канфрантацыйную», якая «шкодзіць Расейска-малдоўскаму супрацоўніцтву» і папярэдзіла, што адказ будзе «балесным».

У Малдове збіраюцца працягнуць надзвычайнае становішча, уведзенае 24 лютага, па ўварванні расейскіх войск ва Ўкраіну. Урад звярнуўся ў парламент, каб яго прапанову падтрымалі.

Працягнуць асаблівы рэжым вырашылі «разгледзеўшы справаздачы ўсіх установаў, вывучылі існуючыя рызыкі», піша бельцкае выданне «СП».

Першапачаткова надзвычайнае становішча мелася трываць 60 дзён, што было аргументавана нацыянальнай бяспекай. Тады ўвялі асаблівы рэжым перасячэння мяжы, выкарыстання паветранай прасторы, а таксама захады кіравання прытокам мігрантаў і забеспячэння бяспекі ўцекачоў з Украіны.


Айзенах, Германія

(Дамова аб пабрацімстве з Магілёвам падпісаная ў снежні 1996 году. Горад з насельніцтвам у 42 тысячы чалавек месціцца ў Цюрынгіі (адной з самых эканамічна развітых федэральных земляў на ўсходзе краіны). Дабрачынныя арганізацыі гораду дапамагалі пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусам. Арганізоўвалі аздараўляльныя паездкі для дзяцей, якія жылі на забруджаных радыяцыяй раёнах Магілёўшчыны).


Тысяча кніг для першага азнаямлення з нямецкай моваю разам з велікоднымі падарункамі раздалі ўкраінскім дзецям, якія жывуць лагерах для бежанцаў.

Кніга выдадзеная на трох мовах : нямецкай, англійскай, украінскай і выдатна ілюстраваная, піша выданне «Eisenach online». Яно адзначае, што кніга будзе карысная і для нямецкіх дзяцей, якія хочуць камунікаваць з украінскімі. У ёй пададзеная транскрыпцыя ўкраінскіх слоў.

«Eisenach online» таксама звятаецца да чытачоў, каб тыя падтрымалі прыбылых украінцаў. Патрэбныя патэльні, рандолі, сталовыя прыборы, талеркі, прадметы гігіены ды прадукты з працяглым тэрмінам захоўвання, піша выданне.

Гаспадарам, якія далі прытулак украінскім уцекачам, абяцаюць выплаціць за першага прынятага ўкраінца – 150 еўра, за кожнага наступнага па 75.

Міністэрства міграцыі Цюрынгіі запэўнівае, што дапамогу пачнуць выплачваць па ўзгадненні палажэння з Міністэрства фінансаў рэгіёну.

Раённыя адміністрацыі заклікаюць паспяшацца з вырашэннем пытання, бо муніцыпалітэтам, даводзяць яны, «патрэбная юрыдычная яснасць», перадае выданьне «Mdr».


Даўгаўпілс, Латвія

(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


У Латвіі за падтрымку ваенных злачынстваў будуць пазбаўляць грамадзянства. Сейм ухваліў папраўкі, прапанаваныя Міністэрствам юстыцыі, да Закону аб грамадзянстве.

Пакаранне будзе ўжывацца ў дачыненні да асобаў, якія маюць падвоенае грамадзянства. Факце ўчынення імі супрацьпраўных дзеянняў прадставяць установы дзяржбяспекі. 

Грамадзян трапіць пад пераслед, калі аказаў значную фінансавую, матэрыяльную, прапагандысцкую, тэхналагічную або іншую падтрымку асобам, дзяржавам або іншым інстытуцыям, якія ўчынілі злачынствы супраць міру, генацыд, злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы, якія пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці дэмакратый або канстытуцыйнаму ладу, інфармуе выданне «Delfi.lv».

Сейм Латвіі прызнаў расейскую агрэсію супраць Украіны – генацыдам. У прынятай заяве парламентам гаворыцца, што «у тактыцы, якую ўжывае Расея, бамбардуючы жылыя раёны гарадоў, грамадскія цэнтры, пасажырскія вакзалы і грамадзянскую інфраструктуру, а таксама забіваючы мірных жыхароў, носяць відавочныя прыкметы ваенных злачынстваў і нават злачынствы супраць чалавецтва», – цытуе заяву Сейму выданне «Delfi.lv».

фота: armyinform.com.ua

Магілёўшчыну працягваюць выкарыстоўваць як плацдарм для перамяшчэння расійскіх войскаў

КамАЗы з трыкалорам, а таксама бензавоз з прычэпам палявой кухні былі заўважаны ўчора на трасе М-5 у накірунку з Бабруйска ў бок Гомеля ў раёне 14.40. Яшчэ два КамАЗы прыблізна ў гэты ж час рухаліся па гомельскай шашы ў бок Магілёва. 

Актыўнасць войск Расійскай Федэрацыі на лініях беларускай чыгункі адзначаецца таксама ў накірунку Мінск-Паўднёвы – Гомель, які праходзіць праз Асіповічы і Бабруйск. 

За час расейскай агрэсіі ў Мікалаеве загінула 86 жыхароў, палова гараджан з’ехала. У Літве спрасцілі працэдуру дэмантажу савецкіх помнікаў і забаранілі сімвалы таталітарных рэжымаў


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


У Мікалаеве ад пачатку расейскай агрэсіі загінула 86 жыхароў, сярод іх 1 дзіця. З 399 траўмаваных – трое дзяцей.

Па словах мэра Аляксандра Сянкевіча сітуацыя ў горадзе напружаная. За апошнія дні ў выніку абстрэлаў 12 чалавек атрымалі раненні. Пашкоджаныя аб’екты гарадской інфраструктуры.

Як мяркуе чыноўнік з Мікалаева зʼехала палова яго ранейшага насельніцтва. Засталіся пераважна тыя каму няма куды падацца. Кіраўнік гораду просіць людзей зʼязджаць, адзначае інтэрнэт-выданне Корабелов.инфо.

«Ваш дом – гэта не ваша грабніца. Не трэба ў ім паміраць, адзначае ён. – Калі хочаце выжыць, то лепей з гораду зʼехаць».

У ноч на 20 красавіка расейцы абстралялі лякарню ў мястэчку Баштарцы, паведаміла старшыня аблсавету Ганна Замазеева. Знішчана некалькі карпусоў шпіталю. Паводле Замазеевай ёсць пацярпелыя, але абышлося без смерцяў.

У ноч на 19 красавіка некалькі снарадаў трапілі на тэрыторыю заапарку, піша інтэрнэт-выданне «Гордон». Дырэктар заапарку Уладзімер Топчый не паведаміў, ці пацярпелі яго гадаванцы.

Інфармацыйны рэсурс «Фокус» апублікаваў фотаздымак варонкі ад ракетнага выбуху. Глыбіня яміны сягае 5 мэтраў.

Мясцовыя выданні пішуць, што ў Мікалаеве застаецца складанай сітуацыя з пітной вадой. Каб забяспечыць насельніцтва робяць свідравіны. Некалькі цыстэрнаў даставілі з Адэсы. Цэнтралізаванае водазабеспячэнне пашкоджанае абстрэламі. Яно перастала функцыянаваць 12 красавіка.

У абласны цэнтр дастаўленая гуманітарныя дапамога з горада-партнера Плевена. Балгары прывезлі ўкраінцам медыкаменты, спальныя мяхі, заладоўкі, піша газета «Николаевские новости».

Мэр Мікалаева Аляксандр Сянкевіч кажа, што Плевень адным з першых адгукнуўся і прапанаваў Мікалаеву падтрымку. Па ягоных словах дастаўлены з Балгарыі груз размяркуюць у больніцы і атрады тэрытарыяльнай дапамогі.


Клайпеда, Літва

(8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек).


У Літве забаранілі знакі і сімвалы, якія прапагандуюць ваенную агрэсію. За георгіеўскую стужку, а таксама знакі, якімі пазначаюць сваю тэхніку расейцы ва Ўкраіне прадугледжаны штраф ад 300 да 1500 еўра.

Паводле інфармацыйнага рэсурсу Atvira Klaipėda зменены Кодэкс адміністрацыйных правапарушэнняў забараняе сімвалы таталітарных або аўтарытарных рэжымаў, якія выкарыстоўваюцца, ці выкарыстоўваліся падчас ваеннай агрэсіі, учынення злачынстваў супраць чалавечнасці і ваенных злачынстваў.

Выданне інфармуе, што міністр культуры Сіманас Кайрыс падпісаў распараджэнне, якое змяняе крытэрыі, паводле якіх савецкія помнікі ахоўваліся законамі, якія рэгулююць спадчыну. Папраўкі ў закон спрашчаюць працэдуру іх дэмантажу.

Скульптуры, выявы або іншыя сімвалы, якія прапагандуюць дзейнасць нацысцкай Германіі, арміі СССР, спецыяльных службаў гэтых дзяржаваў, якія рэпрэсавалі насельніцтва Літвы, не падпадаюць пад прававую абарону.

Па словах міністра «пакінутыя акупантамі помнікі, якія на доўгія гады азмрочваюць публічную прастору гарадоў і мястэчак, не сумяшчальныя з абліччам сучаснай Літвы».

«Сёння мы бачым жахі крамлёўскага рэжыму ва Украіне, які змагаецца за сваю свабоду. Помнікі, якія дагэтуль стаяць у Літве, часта закліканы ўслаўляць акупантаў, якія паводзілі сябе такім жа чынам», – адзначае ён.


Даўгаўпілс, Латвія

(горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


Жыхарам Даўгаўпілсу ў наступным сезоне давядзецца плаціць больш за ацяпленне. 1 траўня сканчаецца праграма кампенсацыі часткі расходаў на яго. Гараджане спадзяюцца, што яе працягнуць, піша газета «Наш горад».

Паводле старшыні Даўгаўпільскага самакіравання Андрэя Элксніньша такія перамовы вядуцца. Ён кажа, што кампаніі-пастаўшчыкі асцерагаюцца заключаць кантракты на пастаўку газа больш чым на 1 месяц.

«Прычына ў тым, што сітуацыя даволі не стабільная, – тлумачыць чыноўнік. – Самакіраванне не можа заключыць доўгатэрміновы кантракт па фіксаванай цане, бо такіх прапановаў няма. У любы момант можа прынятае рашэнне аб прыпыненні працы газапроваду».

Ён не выключае, што кошт газу можа ўзрасці ў паўтары разы. Па ягоных словах робіцца ўсё магчымае, каб тарыф на ацяпленне ў Даўгаўпілсе не дасягнуў трохзначнай лічбы.

фота: Владимир Топчий / Facebook

У Мікалаеве зноў загінулі ад расейскіх снарадаў жыхары. Горад тыдзень без вады. Латышы не купяць тавар, калі не ведаюць пазыцыю вытворцы па Ўкраіне


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


На мінулым тыдні ў Мікалаеве ў выніку абстрэлу гораду касетнымі снарадамі загінулі 5 жыхароў. Больш за два дзясяткі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

«Тэрарысты працягваюць абстрэлы мірнага насельніцтва Мікалаева. На гэты раз снарад трапіў у аддзяленне Новай Пошты», – піша інфармацыйны рэсурс «Meta.ua» са спасылкай на старшыню абласной дзяржаўнай адміністрацыі Віталя Кіма.

Мэр гораду Аляксандр Сянкевіч кажа, што «расейцы страляюць касетнымі снарадамі па жылым раёнам». Па ягоным словам адна з ракет выбухнула ля царквы і забіла пажылога чалавека.

«Сімвалічна, што гэта царквы была, як у нас называюць, Маскоўскага патрыярхату», – адзначае ён і засцерагае, што «у горадзе небяспечна знаходзіцца на вуліцы… можаце пацярпець у любы момант».

На наступны дзень расейская артылерыя стрэліла па дзіцячым садку. У ім на той момант знаходзіўся толькі вартаўнік. Ён не пацярпеў, піша інфармацыйны рэсурс Delo.ua.

У выніку абстрэлаў у Мікалаеве пашкоджанае цэнтралізаванае водазабеспячэнне. Без вады горад застаецца з 12 красавіка. Жыхары назапашваюць яе яе з рэк. Ля цыстэрнаў з тэхнічнай вадой утвараюцца вялікія чэргі.

Камунальныя службы занятыя экстранным робяць свідравіны. З Адэсы ў Мікалаеў накіраваныя цыстэрны з вадой, а таксама адпраўленыя бурыльныя брыгады.

За час актыўнай фазы баявых дзеянняў найбольш пацярпелі галіны эканомікі звязаныя з экспартам харчавання і энергетыка, адзначыў у інтэрв’ю выданню «Суспільны Миколаїв» старшыня абласнога аддзялення эканамістаў Ўкраіны Аляксей Мірашнічэнка.

«У нас блакаваныя парты. Ёсць праблема з экспартам нашых зерневых. З іншага боку, энергетыка. Энергетыку хутка і аператыўна адключылі ад ранейшых СНД-шных сувязяў. Яна падключана да еўрапейскай сістэмы. Лепей было б тое зрабіць яшчэ пяць гадоў таму», – патлумачыў ён.


Даўгаўпілс, Латвія

(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


61% латышоў гатовыя адмовіцца ад тавару, ці паслугі, даступных у іх краіне, калі не згодныя з пазіцыяй вытворцы, або прадаўца адносна ваенных дзеянняў ва Ўкраіне.

53 % заявілі, што хацелі б ведаць, якую пазыцыю мае вытворца, да таго, як набываць у яго тавар. 23 % мясцовых спажыўцоў ужо сутыкаліся нязгоды з пазіцыяй брэнда і адмаўляліся купляць тавар, ці паслугу, піша партал «Delfi».

Апытанне праводзіла кампанія Norstat на пачатку красавіка 2022 году. У ім удзельнічалі рэспандэнты ад 18 да 74 гадоў.

У Цэнтры беларускай культуры Даўгаўпілсу мясцовыя беларусы паказалі прылады працы вяскоўцаў сваёй гістарычнай радзімы. Удзельнікі выставы «Артэфакты маёй сям’і» казалі, што рэчы прынесеныя на яе дарагія ім рэліквіі, якія не даюць забыць адкуль яны родам.

«Памятую, як мама сядзела ля печы і пад шорганне калаўроту расказвала нам пра сваё дзяцінства», – дзялілася ўспамінамі з парталам LSM.lv адна з удзельніц.


Сынджарэй, Молдова

(Горад пабрацім Асіповічаў. Месціцца за 25 кіламетраў ад гораду Бельцы. Насельніцтва 15 тысяч чалавек).


Мэр Сынджарэя Аркадзь Кавалёў звінаваціў уладальнікаў вінаградных палёў у падпальванні сухой травы. Як перадае Бельцкі незалежны партал «СП». Прымар гораду прыехаў на адзін з пажараў, выклікаў ратавальнікаў і апавядаў, што адбываецца ў рэжыме онлайн.

На ягоную думку прычынай ўзгарання стала нядбайнасць гаспадароў, якія прабіраючы свае вінаграднікі спальвалі скмецьце ад яго. У выніку загарэўся сухастой.

«Не падпальвайце расліннасць. Бачыце, што адбываецца, калі вецер разносіць полымя? – казаў ён з месца падзеі. – Колькі ўжо пажараў у Малдове было гэтай вясной. Па ўсёй краіне гарэла».

У Малдове супрацоўнікі турмаў і зняволеныя сталі донарамі крыві. Нацыянальная адміністрацыя пенітэнцыярных установаў запэўнівае, што працэдура «была выключна добраахвотнай, і ўключала ў сябе абавязковы папярэдні медычны агляд».

Інфармацыйны рэсурс «СП» адзначае, што «донарская акцыя – дапамога медычным установам, што сутыкнуліся з нястачай неабходнай для пералівання крыві».

Паводле выдання болей за 100 асуджаных і 25 супрацоўнікаў двух папраўчых установаў пагадзіліся здаць кроў. «Яны перакананыя, што іхны жэст вырашыць пытанне жыцця і смерці для многіх хворых», – адзначаецца ў публікацыі.

фота: mykolaivskaoblrada

 

У Дняпры целамі расейскіх салдат запоўненыя моргі. У Мікалаеве з падбітай расейскай тэхнікі робяць бронекамізэлькі


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


З рэшткаў расейскай тэхнікі ў Мікалаеве мясцовыя прадпрымальнікі вырабляюць пласціны для бронекамізэлек, «печкі-буржуйкі» і іншыя металічны рыштунак для патрэбаў украінскіх вайскоўцаў. Такія бронекамізэлькі неўзабаве атрымаюць некалькі падраздзяленняў.

«Увесь металалом акупантаў, які быў разбіты нашымі Узброенымі сіламі, будзе выкарыстаны ў барацьбе з оркамі», – цытуе  старшыню аблсавету Ганну Замазееву выданне Сhas.news.

Па яе словах тэхніка, якую можна аднавіць, будзе служыць Узброеным Сілам. А тая, якую немагчыма ўжо выкарыстоўваецца на іншыя мэты.

У пасёлак Снігіроўка, якая акупавана некалькі тыдняў расейцамі, даставілі гуманітарную дапамогу. Папярэднія спробы былі няўдалымі. Як паведамляе газета «Николаевские новости» у паселішчы няма электрычнасці, вады і практычна адсутнічае сувязь, да таго ж расейцы здзекуюцца з насельніцтва.

Нягледзячы на рэгулярныя абстрэлы Мікалаева мясцовыя лекары працягваюць рабіць хірургічныя аперацыі пацыентам з анкалагічнымі хваробамі. Праводзіцца прамянёвая тэрапія і хіміятэрапія.

Паводле начальніка ўпраўлення аховы здароўя Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Максіма Бязносенкі большасць анкапацыентаў з’ехала ў бяспечныя раёны Ўкраіны.

«У першыя два тыдні вайны ў нас было ўказанне Міністэрства аховы здароўя Украіны аб прыпыненні працы. Калі сітуацыя стала больш стабільнай, мы аднавілі іх», – апавядае чыноўнік выданню «Суспільне Новини».  Паводле яго, у больніцах гораду дастаткова лекаў для анкапацыентаў.


Каменскае, Украіна

(Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным).


У моргах Дняпра больш за паўтары тысячы цел загінулых салдат. Імі запоўненыя чатыры рэфрэжыратары. Намеснік мэра Міхаіл Лысенка спадзяецца, што па загінулых прыедуць іхныя маці, піша газета «Любимый горад».

«Мы арганізуем усё, няхай толькі забяруць», – пераказвае словы чыноўніка выданне.

У Днепрапятроўскай вобласці ратуюцца ад вайны больш за 62 тысячы перасяленцаў. 16,5 тысяч – дзеці. Амаль 4,5 тысяч школьнікаў вучацца дыстанцыйна.

Кіраўніцтва вобласці заклікае прыбылых дзеля бяспекі падацца далей на захад краіны, – піша рэсурс «Событие».

Пра секс падчас вайны піша інфармацыйны рэсурс www.5692.com.ua. Разабрацца як уплывае яна на сэксуальнае здароўе дапамагала мясцовы сексолаг Маргарыта Шыўлоўская.

«Секс падчас вайны – рашэнне пары», – кажа ўрач. – Усё, што адбываецца – нармальна. Можна працягваць полавае жыццё ці рабіць паўзы. Галоўнае – гаварыць адно з адным пра пачуцці і падтрымліваць інтымнасць у той форме, якая задаволіць абодвух.

Паводле яе лібіда можа значна ўпасці, калі чалавек адчувае стрэс і нявызначанасць, адсутнічае нармальны сон. У выніку жанчыны не могуць атрымаць аргазм, а ў мужчын – заўчасная эякуляцыя або адсутнасць эрэкцыі.

Вельмі важна абмяркоўваць з партнёрам свае пачуцці, – раіць яна. Тады яму стане зразумела, што нежаданне сексу зусім не з-за яго. У выпадку, калі стан працягваецца доўга, то тады яго трэба абмеркаваць з  адмыслоўцам.

Вайна прыводзіць да асобасных канфліктаў, засцерагае сексолаг. Кожны па-свойму бачыць варыянты эвакуацыі, жыцця ў сховішчы ды іншае. На фоне гэтага могуць быць узаемныя крыўды, якія таксама ўплываюць на лібіда.

Выданне падае факты, якія ўплываюць на сексуальнае здароўе чалавека падчас вайны:

– Сіндром віны ацалелага моцна ўплывае на сексуальнае жаданне. Бо ў галаве круціцца: «як я магу займацца сексам, калі іншыя паміраюць».

 – Пры працяглым раставанні, закаханым лепш не чакаць гарачых начэй хуткім часам.

 – Пры працяглым устрыманні абодва партнёра могуць адчуваць цяжкасці.


Даўгаўпілс, Латвія

(горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


Караблі ваенна-марскіх сіл Латвіі цяпер суправаджаюць на Балтыйскім моры судны, які транспартуюць у Клайпедскі порт газ. Робіцца гэта дзеля бяспекі газавозаў і забеспячэння жыццяздольнасці краіны, паведамляе інфармацыйны рэсурс Atvira Klaipėda.


Габрава, Балгарія

(Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару).


Канфіскаваныя мытным агенцтвам тавары першай неабходнасці на суму больш за 394 тысячы леваў (больш за 217 тыс. даляраў, 6tv.by ) перададуць на дапамогу ўцекачам з Украіны. Гэта абутак, пасцельная бялізна, ручнікі, піша рэсурс «BNR Хоризонт».

Цяпер у Балгарыі 84 600 грамадзян Украіны іх колькасць павялічылася больш чым на 2,5 тысячы за дзень, сведчаць звесткі адзінага парталу «Балгарыя для Украіны».

фота: 0512.com.ua

 

 

У Клайпедзе пераназавуць вуліцу Магілёўскую. У Латвійскіх школах настаўнік не мусіць падтрымліваць расейскай агрэсіі супраць Украіны

Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.

Цяпер у Еўропе зноў вайна. Параднёныя гарады апынуліся па два бакі фронту. Як вайна, распачатая Расеяй супраць Украіны і падтрыманая рэжымам Лукашэнкі ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў-пабрацімаў. Ці захоўваюць яны партнёрскія ўзаемадачыненні. Пра гэта наша рубрыка «Гарады-пабрацімы: навіны, цытаты, прагнозы»


Клайпеда, Літва (8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек)


У Клайпедзе вуліцы Магілёўскай (Mogiliovo gatvė) шукаюць іншую назву. Камісія па ўшанаванні памяці знакамітых людзей, гістарычных датаў, падзеяў і надання назваў вуліц аднагалосна ўхваліла прапанову аб пераназваньні. Ініцыятары настойваюць, што цяперашняя назва «заўсёды была чужой мясцовай супольнасці» і «яе трэба мяняць на звязаную з гісторыяй Клайпедскага краю, літоўскай, ці прускай спадчынай», піша Інтэрнэт-рэсурс Atvira Klaipėda.

У праекце змены назвы згадваецца, што ён падрыхтаваны ў адказ на вайну, абвешчаную Расеяй Украіне, і ролю ў ёй Беларусі. Atvira Klaipėda падае словы ўпаўнаважанага мовазнаўцы Альбінасы Друктэйніса, які заўважае: «разарваная дамова аб супрацоўніцтве ўжо з’яўляецца істотным стымулам для змены назвы». У публікацыі не ўдакладняецца, пра якую дамову гаворыцца.

Між Магілёвам і Клайпедай існуе пагадненне аб пабрацімскіх сувязях. Магілёўскі гарвыканкам не паведамляў аб скасаванні супрацоўніцтва. На сайце гарвыканкаму Клайпеда пазначаная, як горад пабрацімы. Наша выданне звярнулася ў мэрыю Клайпеды з просьбай патлумачыць, ці застаюцца беларускі і літоўскі гарады параднёнымі.


Даўгаўпілс, Латвія (горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск)


У Даўгаўпілсе ля будынку самаўпраўлення не зʼявіўся на флагштоку ўкраінскі сцяг, што выклікала незадаволенасць у грамадстве. Адным з тых хто прапаноўваў з салідарнасці з горадам пабрацімам Даўгаўпілса Харкавым вывесіць сцяг быў віцэ-мэр Пэтэрыс Дзалбэ, але ініцыятыву адхілілі. На ягоную думку горад недастаткова робіць для дапамогі бежанцам з Украіны і ў яго няма інфармацыі, як ён тое можа зрабіць.

Цяпер ля будынку мэрыі вывешаныя тры сцягі: Латвіі, гораду і Еўрапейскага звязу. «І ніякага іншага сімвалу не павінна быць», настойвае мэр Андрэй Элксніньш.

«Даўгаўпілс больш засяроджаны на аказанні рэальнай дапамогі, чым сімвалічнасці дзеянняў», – цытуе яго канал LSM.lv.

«Харкаў – горад пабрацімы Даўгаўпілсу. Мы адпраўляем аўтобусы на мяжу, якія забіраюць дзяцей і вязуць сюды. Забяспечваем іх усім неабходным. Падтрымка гораду – гэта ўзважаная і слушная пазіцыя», – кажа мэр Даўгаўпілсу.

У латвійскіх школах нават на тэхнічных пасадах не могуць працаваць людзі, якія падтрымліваюць расейскую агрэсію ва Украіне. Не кажучы ўжо пра настаўнікаў, лічыць старшыня Латвійскага прафсаюзу педагогаў Інга Ванагі. У інтэрвʼю выданню «PRESS» яна заявіла, што «мы падтрымліваем выключэнне Расеі з міжнародных адукацыйных інстытуцыяў, сабралі 30 тысяч еўра дзеля дапамогі ўкраінцам, якія пацярпелі ад вайны.

«Гэтая краіна зараз змагаецца за права жыць, і мы павінны ёй дапамагаць усімі сіламі, – адзначае кіраўніца прафсаюзу педагогаў. – У тым ліку і адукоўваючы нашых дзяцей, засцерагаючы іх ад дэзынфармацыі. І гэта – задача педагогаў. Не караць за няправільнае меркаванне, а даваць якасную, правераную інфармацыю і вучыць думаць сваімі галовамі».

Нагодай для гутаркі з Інгай Ванагі стала незадаволенасць некаторых бацькоў апытаннем, якое праводзіла інспекцыя Міністэрства адукацыі 14-гадовых вучняў. Пытанні тычыліся вайны ва Украіне і адносінаў да гэтага бацькоў і настаўнікаў.

Як вынікае з публікацыі апытанне праводзілася пасля канфлікту ў адной са школаў, дзе вучыўся хлопец з Украіны. У гутарках з аднакласьнікамі ён бараніў сваю радзіму. Іншыя вучні трымаліся прарасейскай пазіцыі. У выніку ўцекачу давялося змяніць школу.

У Латвіі бракуе памочнікаў для настаўнікаў, якія б ведалі ўкраінскую мову. На занятках настаўнікам даводзіцца гаварыць з дзецьмі ўцекачамі па-расейску, бо яны не ведаюць латышкай.

Кіраўніца Латвійскага прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі Інга Ванага ў інтэрвію навіннаму каналу LSM.lv адзначыла, што настаўнікаў з веданнем украінскай мовы трэба болей, каб палепшыць эмацыйнае адчуванне ўкраінскіх дзяцей. На яе погляд трэба зрабіць усё магчымае, каб дзеці з Украіны інтэграваліся ў навучальныя ўстановы.

У Даўгаўпілсе 450 уцекачоў з Украіны. Больш за дзвесце з іх жывуць у службовых гасцініцах. Астатнія знайшлі прытулак у сем’ях родзічаў і сяброў. У самакіраваньня няма звестак, што ў адносінах да ўкраінцаў былі ўчыненыя правапарушэнні, ці выказвалася агрэсіўнае стаўленне да іх, піша выданне «Наша газета».


Мікалаеў, Украіна (Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»)


Кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім просіць жыхароў меней пісаць у сацыяльных сетках пра абстаноўку ў рэгіёне. Паводле яго «вораг цяпер актыўна ўкараняецца ў інфармацыйную прастору. Мы на гэта рэагуем, а яны збіраюць інфармацыю аб нашай рэакцыі»

«Як гэта працуе: кідаюць, а потым глядзяць, як людзі абмяркоўваюць». Не, там нікога няма, гэта падман, я хаджу ў краму, там ваенныя. І бяруць адтуль інфармацыю», – падае словы Віталя Кіма інфармацыйны рэсурс Espresso.

Расейскія войскі нанеслі Мікалаеву шкоды на больш чым 110 мільёнаў грыўняў (больш за 3,5 мільёнаў даляраў, 6tv.by).

Мэр Аляксандр Сянкевіч адзначае, што ў выніку дзеянняў расейскіх вайскоўцаў пацярпелі ўстановы сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі, жыллёвая сфера, піша выданне LB.ua.

Паводле падлікаў Кіеўскай школы эканомікі, за тыдзень прамыя страты эканомікі Украіны праз вайну выраслі на $12,2 млрд. Агульныя страты складаюць ужо 564-600 мільярдаў даляраў.

Гадаванцам Мікалаеўскага заапарку дапамагаюць выжыць заапаркі Еўропы. Неабыякавыя да лёсу жывёлаў людзі сабралі сабралі гуманітарную дапамогу, піша інфармацыйнае агенцтва Інше.ТB.

«Гэта канцэнтраваныя кармы для розных відаў жывёл, біядабаўкі, ветпрэпараты», – паведаміў дырэктар заапарку Ўладзімер Топчый.

Паводле яго падтрымалі заапарк калегі Зь Нямеччыны, Чэхіі, Польшчы, Галандыі, Эстоніі, Еўрапейскай асацыяцыі заапаркаў і акварыумаў.


Каменскае, Украіна (пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным)


У Каменскім перапоўнены асноўны Цэнтр турботы. Аператыўна створаныя некалькі філіяў. У горадзе зарэгістравана больш за 8 тысяч перамешчаных асобаў. Мэр Андрэй Белавусаў заклікае прыбылых трымацца ўстаноўленага парадку прыёму грамадзян і запэўнае: ніводзін не застанецца без увагі.


Сынжэрэй, Молдова. (Горад пабрацім Асіповічаў. Месціцца за 25 кіламетраў ад гораду Бельцы. Насельніцтва 15 тысяч чалавек)


У Малдове ратуюцца ад вайны больш за 96 тысяч грамадзян з суседняй краіны. 48 тысяч з іх непаўналетнія.

Паводле звестак памежнай паліцыі ад 24 лютага, калі Расея пачала поўнамаштабныя ваенныя дзеянні, у Малдову прыехалі 377 277 жыхароў Украіны. З іх 276 913 зʼехалі ў Румынію. 36 тысяч вярнуліся на радзіму, піша інфармацыйны рэсурс «СП».

У Сінгерэйскім раёне мясцовыя школы наведваюць 39 дзяцей з Украіны і 19 дзіцячыя садкі, адзначана на сайце Сінгерэйскага райсавету.

Саліст малдаўскай групы Zdob și Zdub Роман Ягупов заявіў, што калектыў падтрымаў украінскіх уцекачоў, узяўшы ўдзел у кампаніі Stand Up For Ukraine. Музыка заклікаў ахвяраваць сродкі для дзяцей, якія вымушана пакінулі радзіму, – піша інфармацыйны партал «СП».

Сотням тысяч бежанцаў – жанчынам, дзецям, старым – усё яшчэ патрэбна дапамога. Мы не апускаем рукі, – цытуе каментар Ягупава выданне. – Кожны можа чымсьці дапамагчы: часам, фактамі ці фінансавымі сродкам».

Кампанія Stand Up For Ukraine – адна з шматлікіх ініцыятываў, што зʼявілася, каб падтрымаць украінскіх уцекачоў. Паводле арганізатараў гэта «найбуйнейшая ў свеце кампанія падтрымкі ўцекачоў у сацыяльных сетках».

Фота: EPA/UPG