У жодзінскай турме памёр палітзняволены? – З’явілася абвяржэнне

Абноўлена: Журналісты і праваабаронцы абвяргаюць смерць зняволенага па палітычных матывах у жодзінскай турме. Выглядае, што сям’я дала непраўдзівую інфармацыю дзеля палітычнага прытулку ў Швецыі.

Сёння mogilev.media пісалі:

“Выданне Mediazonaby.com паведаміла пра смерць яшчэ аднаго чалавека, асуджанага ў Беларусі па палітычных артыкулах. З уласных крыніц выданне даведалася, што асуджаны ў 2022 годзе мужчына памёр 2 жніўня. Ён не быў прызнаны палітвязнем праваабарончымі арганізацыямі, яго імя не паведамляецца дзеля бяспекі сям’і. Прычына смерці – унутрымазгавое кровазліццё, спалучанае з артэрыяльнай гіпертэнзіяй, як паказана ў дакументах.

У лістападзе 2022 года памерлы мужчына быў прыгавораны да 3 гадоў калоніі па артыкулах аб распальванні варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), масавых беспарадках (частка 2 артыкула 293 КК), закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361, КК) “паклёпе” на Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК), абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).

Нагадаем, 20 лютага гэтага года ў магілёўскай калоніі №15 памёр палітзняволены Ігар Леднік, у якога была другая група інваліднасці.

Цяпер жа з’явілася абвяржэнне.

Журналісты “Нашай нівы” высветлілі, што “памерлы мужчына, падобна, не меў дачынення да палітыкі, а людзі, якія распаўсюджваюць гэтую інфармацыю, спрабуюць падмануць медыя.” Выданне звяртае ўвагу на прыкметы падробкі ў пасведчанні аб смерці, апублікаваным сваякамі мужчыны.

Несупадзенні ў пададзенай сваякамі інфармацыі выклікалі пытанні і ў праваабаронцаў. “Вясна” піша: “Па інфармацыі «Вясны», судоў па такіх артыкулах у лістападзе 2022 годзе не было. Больш за тое, за «заклікі да санкцый» паводле арт. 361 КК пачалі судзіць толькі з 2023 года. Паведамлялася, што яго судзіў адзін з раённых судоў, але такія справы звычайна разглядаюць вышэйшыя суды.”

Як мяркуюць даследвальнікі, прычынай уводу ў зман прадстаўнікоў СМІ з боку родных памерлага (верагодна, па натуральных прычынах) стала імкненне атрымаць палітычны прытулак у Швецыі.

Фота ілюстрацыйнае

У магілёўскай калоніі памёр палітзняволены Ігар Леднік

У барысаўскага палітыка была другая група інваліднасці праз хваробу сэрца. Трохгадовы тэрмін ён адбываў у калоніі №15 у Вейна пад Магілёвам.

Continue reading “У магілёўскай калоніі памёр палітзняволены Ігар Леднік”