«Санкцыі ў дзеянні». На паліцы магілёўскіх крамаў выстаўляюць нефарбаваныя ўпакоўкі з сокам

Без звыклага дызайну белыя ўпакоўкі Tetra Pak на крамных паліцах выглядаюць дзіўнавата. «Вока рэжа», заўважаюць пакупнікі.

На дасланым чытачом Магілёў.media фотаздымку ў нефарбаванай упакоўцы прадаецца «яблычны нектар асветлены стэрылізаваны «Джой». Вырабляе яго вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «ВЛАНПАК» са Смалявічаў.

«ВЛАНПАК» – сумеснае беларуска-літоўскае прадпрыемства з абмежаванай адказнасцю. Заснаванае ў 2004 годзе прадпрыемства спецыялізуецца на вырабе сокаў і нектараў пад знакамі «Добрый», «Magic Summer», «Joy», «RIO!».

Высветліць, чаму на ўпакоўцы знік колер на прадпрыемстве не ўдалося. Пазначаныя на сайце нумары тэлефоны аказаліся недаступнымі.

Вядома, што беларускія прадпрыемствы закупляюць упакоўку Tetra Pak, вырабленую на заводзе ў Маскоўскай вобласці. Праблемы на расійскіх заводах шведска-швейцарскай кампаніі ўзніклі пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Ўкраіну.

У маі на вытворчасцях сталі заканчваецца фарба ды кардон. Прадпрыемствы перайшлі на рэжым строгай эканоміі.

З праблемамі нястачы ўпакоўкі тады сталі сутыкацца і беларускія вытворцы. Яны пачалі шукаць альтэрнатыўную замену ўпакоўцы Tetra Pak.

На мінулым тыдні стала вядома, што Tetra Pak наагул сыходзіць з Расіі і перадае сваё расійскае падраздзяленне мясцоваму кіраўніцтву.

У кампаніі тлумачаць, што ў выніку сукупнага ўплыву экспартных абмежаванняў у дачыненні да Расіі, якія прывялі да парушэнняў у ланцужках паставак, кампанія Tetra Pak больш не можа працягваць падтрымку сваёй аперацыйнай дзейнасці ў гэтай краіне.

Галаўная кампанія гандлёвай маркі Tetra Pak спрабавала пераканаць урад Швецыі адмяніць абмежаванне на экспарт сваёй прадукцыі ў Расію, але безвынікова.

Мала хто ведае, але на радыяцыю можна бясплатна праверыць любыя дарункі лесу, нават бярозавы сок

Але ёсць нюанс – не ўсюды праверку праводзяць паглыблена.

Пра магчымасць бясплатнай праверкі бярозавіку на радыяцыю паведаміў Дрыбінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. На сайце арганізацыі адзначаецца, што па выніках шматгадовых радыеметрычных даследаванняў сок, сабраны з лясных тэрыторый у розных раёнах Магілёўскай вобласці, ніколі не перавышаў дапушчальныя ўзроўні ўтрымання радыенуклідаў цэзія-137.

Магчымасць праверыць бярозавік – і не толькі – бясплатна ёсць ва ўсіх жыхароў рэгіёну, калі яны выступаюць як фізічныя асобы.

Як даведалася наша выданне, вымярэнне ўзроўню ўтрымання радыёцэзію ў прадуктах, сабраных у лесе, даступна ва ўсіх цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі Магілёўскай вобласці.

Але ёсць нюанс. Паглыбленую праверку прадуктаў на радыяцыю праводзіцца абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. У той час як многія раённыя цэнтры робяць толькі павярхоўную праверку – вымяраюць радыяцыю дазіметрам у прысутнасці спажыўца.

Для таго, каб атрымаць падрабязныя звесткі, неабходна звярнуцца ва ўстанову, размешчаную па вуліцы Грышына, 82 у Магілёве, у службу «Адно вакно». Радыелагічны аналіз можа заняць да 30 каляндарных дзён.

фота з адкрытых крыніц

Пачаўся продаж бярозавага соку ў магілёўскім лясніцтве

Бярозавік пайшоў, а разам з ім нарэшце распачаўся абвешчаны яшчэ два тыдні таму продаж бярозавага соку. Халаднаватае надвор’е доўга не спрыяла масавай нарыхтоўцы бярозавіка. Але цяпер пацяплела, і ў Магілёўскім лясніцтве распачалі продаж лячэбнага напою.

Набыць бярозавы сок можна толькі за наяўныя па кошту 53 капейкі за адзін літр. Кошт брозавіку -сведчанне інфляцыі ў Беларусі. Так, у 2018-м годзе літр яго каштаваў 31 кап., у 2020-м – 36 кап.

Прадаецца сок штодня з 12 да 18 гадзін, а ў суботу з 11 да 14 гадзін. Выходны – толькі нядзеля.

Продаж арганізаваны на тэрыторыі магілёўскага лясхозу і лясніцтва па адрасе вуліца Крупская 140 (прыпынак Лясніцтва).