Camel, Pall Mall, Vogue, Lucky Strike, Rothmans, Richmond i Sobranie падаражэюць з 1 чэрвеня

У Беларусі пройдзе чарговае павышэнне коштаў на цыгарэты. Раней кошты ўжо падрасталі месяц таму – з 1 траўня. Цяпер жа Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” павялічвае на 15 капеек кошт Pall Mall Superslims Azure і на 10 капеек некаторыя віды лінейкі Rothmans. Значна падаражэюць цыгарэты Vogue, якія ўвозяцца ДП “Беларусьгандаль” – на 1,7 рублі. 

“Тытунь інвест” павялічвае кошт на 10-15 капеек на некалькі пазіцый лінейкі Camel, а таксама на Pall Mall Superslims Azure, Richmond Compact Special Blue і Sobranie Caster.

“Сентоні ПРА” павышае на 10 капеек усе віды цыгарэт, якія ўвозяцца – гэта Camel Yellow, Blue, Compact, Compact Blue, Richmond Compact Special Blue і Sobranie Caster, а таксама Pall Mall Superslims Azure на 15 капеек. Кампанія ўстанаўлівае кошт новых цыгарэт Lucky Strike Aroma Ruby – Br5,8, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Падаражэюць цыгарэты і крэдыты, а стаматалогія патаннее – што нас чакае ў снежні

Пачынаючы з 1 снежня на дарогах Беларусі пачнуць штрафаваць за адсутнасць зімовых шын на аўтамабілях. Першы штраф – адна базавая велічыня, а пры паўторым правапарушэнні выплата складзе ад двух да пяці базавых. Зімовая гума абавязковай будзе для аўтамабілістаў да 1 сакавіка.

А вось іншыя навінкі снежня. 

З 1 снежня на 20 і 30 капеек падаражэюць больш чым 25 марак цыгарэт. Напрыклад, Kent Navy Blue, Kent Silver будуць каштаваць 6,50 рублёў, Pall Mall Superslims Azure – 5,20 рублёў, Dunhill Fine Cut Gold – 6,90 рублёў, а Camel Compact – 5,10 рублёў. Поўны пералік новых коштаў можна паглядзець тут.

Таксама ад заўтрашняга дня павысіцца стаўка на крэдыты ў камерцыйных банках для фізічных асобаў. Цяпер стаўка па крэдытах (за выключэннем ільготных) складзе 15,25% гадавых замест 14,61% ранейшых.

Пачынаючы з 13 снежня ўступіць у сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя аб зніжэнні коштаў на стаматалагічныя паслугі. Так, лячэнне карыесу сярэдняй ступені патаннее на 47%, выдаленне малочнага зуба – на 33%, а складанае выдаленне зуба – на 42%.

Фота з адкрытых крыніц

Вось якія маркі цыгарэт падаражэюць з 1 кастрычніка

У Беларусі з 1 кастрычніка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

На 20-45 капеек падаражэюць некаторыя віды цыгарэт Магнат, Мінск, Прэм’ер, Фэст, Dove, Credo, NZ, Queen, Matrix, portal, Pall Mall, Rigins, Kent, Vogue, Rothmans, RB ад Гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман”.

“Тытунь-інвест” павышае цэны на 5-40 капеек на некаторыя віды цыгарэт Mac, Карона, Форт, Kalipso, LD, Pall Mall, Camel, Richmond, Kent, Rothmans, Vogue, Lucky Strike.

У «Інтэр-Табака» на 40-45 капеек даражэюць некаторыя віды цыгарэт Dove і Red Bor.

Фота з адкрытых крыніц

Ад 5 да 30 капеек – зноў выраслі кошты на цыгарэты

Некаторыя маркі цыгарэт сталі даражэйшымі ў Беларусі з 1 верасня. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” павысіць цэны на 5 капеек на цыгарэты “Магнат”, “Магнат 7”, “Мінск”, “Мінск 7”, “Мінск Superslims”, “Мінск 5 Superslims”, “Minsk city MS”, Minsk сapital MS, “Прэм’ер”, “Прэм’ер 7”, “Прэм’ер QS”, “Фэст”, “Фэст 7”.

На 5 капеек стануць даражэй і некаторыя віды цыгарэт Dove, Credo, а таксама Minsk city, Minsk capital, Minsk city QS, Minsk capital QS, Matrix Blue, Queen, Portal, Rigins Original, RB Perliamutr. На 5-10 капеек вырасце кошт на некаторыя віды NZ.

“Тытунь-інвест” на 10 капеек павысіць кошт на некаторыя віды цыгарэт “Карона”. А некаторыя віды Winston стануць даражэй на 5-25 капеек. Шэраг цыгарэт Sobranie падаражэе на 20 капеек.

У «Інтэр-Табака» на 20-25 капеек вырасце кошт на некаторыя цыгарэты Red Bor.

Цэны на ўвазныя ў Беларусь кампаніяй “Беларусьгандаль” цыгарэты маркі Chapman стануць вышэйшымі на 30 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Фота з адкрытых крыніц

На Беларусі рэзка падскочаць кошты на цыгарэты і алкаголь – з-за інтэграцыі з Расіяй

Рост акцызаў на беларускія цыгарэты, алкаголь і электронныя сістэмы курэння звязаны з беларуска-расійскім пагадненнем пра ўранаванне цэн.

Міністэрства фінансаў Беларусі паведаміла, што на працягу 2023 года адбудзецца рэзкае павышэнне акцызаў на цыгарэты і моцны алкаголь. У пералік падакцызных тавараў трапілі таксама электронныя сістэмы курэння. Рост акцызаў прывядзе да павышэння рознічных коштаў.

За 2023 год стаўкі акцызаў на цыгарэты першай цэнавай групы вырастуць у 2,2 разы, другой – на 60,9%, а на стыкі для электронных цыгарэт – на 86%. Павышэнне ставак акцызаў на іншыя тытунёвыя вырабы (тытунь трубачны, курыльны, для кальяна, цыгары, цыгарылы) будзе ў межах 13,1-21,3 працэнтаў.

На 2023 год таксама прадугледжана павышэнне ставак акцызаў на вадкасці для электронных сістэм курэння ў 5,1 раза, а на моцныя алкагольныя напіткі – на 31,1 працэнта.

Каментарый Міністэрства па падатках і зборах паказвае, што рост акцызаў звязаны з міжурадавымі пагадненнямі паміж Беларуссю і Расіяй на фоне інтэграцыі. Цыгарэты і алкаголь працягнуць даражэць і наступныя два гады, пакуль кошты на іх не зраўняюцца з коштам гэтых тавараў на расійскім рынку.

Фота ілюстрацыйнае

“Табакеркі” апанавалі глыбінку, у Крычаве іх ставяць ужо побач адна ад адной

Чарговы тытунёвы кіёск з’явіўся ў Крычаве ў раёне т.зв. “Маскоўскай”, дзе знаходзіцца гарадская аўтастанцыя – і гэта пры тым, што асобная “Табакерка” размешчана ўсяго ў некалькіх дзясятках метрах ад новага прыпыначнага комплексу. 

З’яўленне новага прыпынка з кіёскам па продажу тытунёвай прадукцы адбылося на фоне закрыцця па ўсяму Крычаву шапікаў “Белсаюздрук”, якія прапаноўвалі мясцовым жыхарам разнастайную друкаваную прадукцыю і ў першую чаргу айчынныя газеты і часопісы. Магілёў.media шмат пісалі пра гаротны стан і банкруцтва дзяржаўнага прадпрыемства дробнага гандлю. 

Адзначым, што ў Крычаве “Табакеркі” ўжо ёсць практычна па ўсім горадзе, а ў раёне аўтастанцыі іх цяпер будзе цэлых дзве. Выглядае, што следам за абласным цэнтрам, па ўсёй магілёўскай глыбінцы адбылася змена манапаліста ў галіне дробнага гандлю. Такія тэндэнцыі ў горадзе наўрадці спрыяюць падтрымцы здаровага ладу крычаўлянаў, выклікаючы адваротныя працэсы. Пры тым, што ў розных частках гораду развешаны банеры, якія прапагандуюць спорт і здаровы лад жыцця.  

Недалёкае замежжа. Латвійскія пагранічнікі выявілі 38000 пачак кантрабандных цыгарэт з Беларусі

20 скрынак цыгарэт былі схавалі ў чатырох вагонах з чыгунам. Адшукалі не дэклараваны тавар з дапамогаю службовага сабакі.

i.imgur.com

«Кінолаг са службовым сабакам знайшоў у грузе чыгуну схаваныя тытунёвыя вырабы – 380 000 цыгарэт «Прэм’ер», NZ, «Мінск» і Queen з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь», – піша выданне «Наш горад».

Сума нявыплачаных дзяржаве падаткаў за канфіскаваныя цыгарэты складае каля 134.000 еўра. Матэрыялы, распачатай справы, перададзены ва Упраўленне падатковай і мытнай паліцыі службы дзяржаўных даходаў для прыняцця рашэнняў аб пачатку крымінальных працэсаў.

фота: gorod.lv