У Мікалаеве падлічылі папярэднія страты ад расійскай агрэсіі

Паводле падлікаў гарадскіх улад, страты Мікалаева ад расійскай агрэсіі складаюць 852 мільёны еўра. Спадарожнікавыя здымкі пацвярджаюць шкоду на 220 мільёнаў, але ёсць пэўная колькасць аб’ектаў, якія немагчыма ацаніць па спадарожнікавых здымках. Найбольшую шкоду панёс жыллёвы фонд – пашкоджана 360 000 квадратных метраў жылля на агульную суму амаль 400 мільёнаў еўра (амаль палова ўсіх страт). 

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

Але фінальныя лічбы страт будуць ясныя толькі пасля падрыхтоўкі праекта аднаўлення горада.

У Мікалаеве ідэнтыфікаваны 43% пашкоджаных збудаванняў, зафіксаваны пашкоджанні больш за 87 000 аб’ектаў. Для гэтага выкарыстоўваліся і паведамленні мясцовых улад, і спадарожнікавыя здымкі, і іншыя тэхналогіі, каб верыфікаваць пашкоджанні. Мэр Аляксандр Сянкевіч дадаў, што ў ідэнтыфікацыі пашкоджанняў, месцаў траплення расійскіх ракет вельмі дапамаглі відэакамеры, устаноўленыя ў рамках праекта “Бяспечны горад”.

На тэрыторыі вобласці праводзяцца падлікі страт. Можна канстатаваць, што ёсць асобныя населеныя пункты, якія поўнасцю знішчыны расійскімі акупантамі. Да такіх адносіцца, напрыклад, сяло Партызанскае (на фотаздымку).

сяло Партызанскае

16 снежня працягнуліся ракетныя абстрэлы рускімі акупантамі, у выніку чаго ў Мікалаеве часткова перасталі працаваць тралейбусы, трамваі, прыпынілі працу кацельні «Мікалаеваблэплаэнерга» – паведамляюць у “Мікалаеўэлектратранс” і энергетыкі.

Нагадаем, што тэмпература паветра ў гэтыя дні тут ад 0 да +8С, месцамі па вобласці ляжыць снег.

У дэакупаванай Снігіроўцы пад Мікалаевым працягваюць знаходзіць небяспечныя прадметы, пакінутыя расейскімі акупантамі, паведамляюць выратавальнікі. “У заплечніку знойдзена супрацьпяхотная міна ПМН-2 у баявым стане. “Невядома, колькі б гэта прынесла гора, калі б не нашы адважныя выбухоўцы, якія знішчылі яго на месцы» – распавялі яны.

Тым часам, у складскім памяшканні побач са Снігіроўкай супрацоўнікі контрвыведкі СБУ выявілі чарговы склад расійскіх боепрыпасаў, паведамляе «Сніг». 

З пачаткам 2023 года ў Мікалаеве будзе прынята рашэнне па аднаўленню навучання ў школах. «Пасля Новага года абмяркуем» – кажа кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім. 

У сувязі з тым, што лінія фронту была адсунутая і Херсон быў вызвалены, у Мікалаеў і вобласць пачалі вяртацца людзі, у тым ліку і дзеці. Таму ўжо ставіцца пытанне аб аднаўленні афлайн-навучання.

У Мікалаеўскай вобласці  сталі вядомы тэрміны  зімовыя школьных канікул. Плануецца іх пачаць 24-25 снежня і завяршыць 8 студзеня. Аднак у некаторых населеных пунктах канікулы пачнуцца 29-31 снежня, таму скончацца пазней. Таксама адпачынак можна падоўжыць, калі будуць перабоі з электрычнасцю і інтэрнэтам.

У Тэлеграм з’явіліся фота з коштамі на штучныя елкі у гандлёвых кропках Мікалаева: ад 7300 да 16 900 грывен. Каментатары сцвярджаюць: дорага! На сёння курс 1 беларускі рубель – 13,29 грыўны, што азначае, што елкі прапаноўвацца па 549-1270 беларускіх рублёў.  

Для параўнання ў сетцы беларускіх крам “ОМА” штучныя елкі можна набыць ад 14 да  454 рублёў, а на елачных кірмашах жывую елку за 7,8 – 212,7 беларускіх рублёў.

 Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.

31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.

Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

Мікалаеў: здраднік арыштаваны на нарадзе ў мэра. Асуджана чарговая калабарантка

У Мікалаеве Служба Бяспекі Украіны арыштавала здрадніка, расійскага шпіёна публічна, каб усе яго бачылі. 

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

21 кастрычніка падчас сустрэчы з мэрам Мікалаева быў затрыманы расійскі агент – кіраўнік камунальнага прадпрыемства «Мікалаеўская рытуальная служба».

Чыноўнік перадаваў акупантам персанальныя дадзеныя вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны і інфармаваў расійцаў аб працы аб’ектаў крытычнай інфраструктуры ў Мікалаеве.

Акрамя таго, здраднік збіраў разведдадзеныя аб размяшчэнні і маршрутах перамяшчэння падраздзяленняў узброеных сіл на тэрыторыі Мікалаеўскай вобласці, а таксама распавядаў ворагу аб сітуацыі з інфраструктурай Мікалаева. 

Таксама ў яго задачы ўваходзіла арганізаваць магутную агентурную прарасійскую сетку на тэрыторыі Мікалаеўшчыны.

Пазней пра падрабязнасці затрымання распавёў мэр Мікалаева Аляксандр Сянкевіч. Аказваецца, СБУ папярэдзіла яго аб маючым адбыцца затрыманні і было вырашана публічна арыштаваць, каб усе бачылі здрадніка.

У гэты ж дзень у Мікалаеве абралі меру стрымання 49-гадовай жанчыне, якая падазраецца ў распаўсюджванні інфармацыі аб дыслакацыі падраздзяленняў ВСУ і апраўдванні ўзброенай агрэсіі Расіі, пра што паведамілі ў Цэнтральным раённым судзе горада.

Жанчына далучылася да некалькіх тэлеграм-каналаў, выкарыстоўваючы псеўданім, які павінен быў схаваць яе пол і ўзрост. Пры гэтым яна дакладна ведала, што названыя каналы выкарыстоўваюцца спецслужбамі Расіі для збору інфармацыі аб размяшчэнні ўзброеных фарміраванняў Украіны.

У далейшым яна неаднаразова публікавала там інфармацыю аб перамяшчэнні падраздзяленняў ВСУ ў Мікалаеве і Мікалаеўскай вобласці, у тым ліку, далучаючы да паведамленняў адпаведныя фотаматэрыялы. Акрамя таго, падчас зносін у названых каналах, яна апраўдвала ўзброеную агрэсію Расіі, выказвала надзею на хуткую акупацыю Мікалаева.

Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.

31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.

Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

фота: lenta.ua

Новыя разбурэнні ў Мікалаеве

У ноч 13 кастрычніка  працягнуліся ракетныя абстрэлыі рускімі акупантамі жылых раёнаў горада Мікалаева, паведаміў мэр горада Аляксандр Сенкевіч. 

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

У выніку ўдараў пашкоджаны пяціпавярховы дом: разбураны два верхніх паверхі, астатнія аказаліся пад заваламі. 

Каля 10 гадзін ранку з-пад завалаў выратавалі 12-гадовага хлопчыка, ягога перадалі ўрачам. Пад абломкамі дома да абеда знаходзіліся яшчэ сем жыхароў. Выратавальная аперацыя працягваецца.

Яшчэ адна ракета С-300 патрапіла ў выратавальню лодачную станцыю. Пад заваламі знаходзіцца супрацоўнік станцыі.

Нягледзячы на ўвесь драматызм сітуацыі на Паўднёвым фронце, ВСУ працягваюць паспяховае наступленне на суседні Херсон. Расійская акупацыйная адміністрацыя ўжо вывозіць грамадзянскіх асоб з Херсона, бо баіцца ўзяцця горада.

Па дадзеных брытанскай разведкі, фланг акупацыйных войск больш не абаронены ракой Інгулец. Большасць расійскіх войскаў на гэтай лініі фронту застаецца недаўкамплектаванымі часткамі паветрана-дэсантных войск.

Абаронцы Мікалаева, усёй Украіны чакаюць хуткага ажыццяўлення праекта «Нябесны шчыт» па стварэнню сістэмы супрацьпаветранай абароны краін НАТА і Украіны, аб чым заявілі прадстаўнікі паўночна-атлантычнага альянсу.

v5.ua.news

Пабрацімства Мікалаева з Магілёвам было замацаванае дамовай у 2009 годзе.

31 мая 2022 году мэр украінскага гораду заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расіян.

Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

Мікалаеў – абстрэлы працягваюцца

Досвіткам 11 кастрычніка над Мікалаеўскай вобласцю збілі пяць беспілотнікаў “Шахід-136”, яшчэ тры – над суседняй Адэскай вобласцю, паведаміла украінскае камандаванне  “Поўдзень”.

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.

На большай частцы Мікалаеўскай вобласці, за выключэннем Снігіроўкі і некалькіх дзясяткаў сёлаў каля яе, няма расійскіх акупантаў, аднак вобласць фактычна прыфрантавая, паколькі на яе тэрыторыі вядуцца баявыя дзеянні. 

Акупанты не адмаўляюцца ад планаў паспрабаваць зноў захапіць Мікалаеў.

Учора сіламі супрацьпаветранай абароны над Мікалаеўшчынай былі знішчаны 14 крылатых ракет, паведамілі ў камандаванні «Поўдзень». 

Але ж асобныя ўдары па горадзе адбыліся. У абласным цэнтры пашкоджаны дамы, складскія памяшканні, разбураны адзін з корпусаў універсітэта караблебудавання імя Макарава.

t.me/senkevichonline/

У Мікалаеве з вечара 10 кастрычніка ўведзены меры па эканоміі электраэнергіі. У ноч не ўключалася асвятленне горада, з 17:00 былі выключаны ўсе святлафоры, скарочана колькасць электратранспарту на вуліцах. У шматлікіх населеных пунктах вобласці абмяжоўваецца праца транспарту, гандлёвых кропак.

Так, у Вазнясенску ў мэтах бяспекі жыхароў абшчыны 11 кастрычніка не будзе працаваць рынак, будзе абмежавана праца гарадскога транспарту і не будзе праводзіцца прыём лекарамі ў амбулаторыях і шпіталі. Транспарт будзе курсіраваць толькі раніцай і вечарам, забяспечваючы рабочую перавозку, сярод дня па кожным з маршрутаў будзе курсіраваць адзін аўтобус без пэўнага графіка.

Да канца бягучага працоўнага тыдня, 14 кастрычніка, усе ўкраінскія навучальныя ўстановы ў мэтах бяспекі пераходзяць на дыстанцыйны фармат навучання.

Нягледзячы на складаную абстаноўку, злажана працуюць пракуратура, паліцыя, СБУ. У суд накіраваны абвінаваўчыя акты ў дачыненні да двух жыхароў Мікалаева па факце калабарацыйнай дзейнасці .

Устаноўлена, што прарасейскі настроеныя грамадзяне – 40-гадовая жанчына і 64-гадовы мужчына, нягледзячы на сістэматычныя абстрэлы акупантамі Мікалаева, у сацсетках неаднаразова распаўсюджвалі паведамленні з падтрымкай дзеянняў агрэсара. Акрамя гэтага, СБУ выкрыла двух расейскіх агентаў – яны «злівалі» месцы дыслакацыі і звесткі пра перамяшчэнне ВСУ.