Паводле маніторынга Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці, у рэгіёне працягвацца неэфектыўнае расходаванне грашовых сродкаў – паведамляе mogilevnews.
Напрыклад, Крычаўскі фізкультурна-аздараўленчы комплекс незаконна атрымліваў сродкі на сваю дзейнасць. Больш за 650 000 рублёў гэтых сродкаў ужо вернуты ў бюджэт.
У РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” “раздувалі” колькасць апарата кіравання, парушалі заканадаўства аб арэндзе, архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці.
Камітэт дзяржкантроля выявіў, што правераныя арганізацыі беспадстаўна аказалі спонсарскую дапамогу на 3 000 000 рублёў. На закупцы тавараў у пасярэдніцкіх структур пераплацілі больш за 2 500 000 рублёў, на ўтрыманне залішняй штатнай колькасці выдаткавалі больш за 1 200 000 рублёў, на беспадстаўную выдачу работнікам беспрацэнтных пазык аддалі больш за 85 000 рублёў. Пры гэтым атрымлівалі грошы пры невыкананні асобных мэтавых паказчыкаў.
Наш каментарый
– Няма дзяржаўных грошай, ёсць толькі народныя. – казала Маргарэт Тэтчэр.
Пакуль не будзе кантролю за сродкамі з боку падаткаплацельшчыкаў, ніякімі праверкамі КДК сітуацыю не выправіць. Напрыклад, было б цікава даведацца, ці правяраў КДК эфектыўнасць набыцця дарагіх транспартных сродкаў для чыноўнікаў усіх узроўняў, на якой падставе працоўныя падчас рабочага дня ўдзельнічалі ў аўтапрабегах. А таксама – наколькі эфектыўна і апраўдана захаванне існуючай колькасці чыноўнікаў адміністрацый пры падзенні колькасці насельніцтва. Чаму, напрыклад, павялічваецца колькасць прарэктараў вышэйшых навучальных устаноў пры скарачэнні набору студэнтаў. І шмат іншага.
Фота мае ілюстрацыйны характар