“Расія заблакавала працу многіх сваіх фінансавых установаў”. Расіяне паехалі ў Казахстан

У гэтай краіне адкрываюць банкаўскія рахункі, набываюць прадукты і паліва.

Каб трапіць у Казахстан выстойваюць у шматкіламетровых чэргах. Відэа з імі выкладаюцца ў сацыяльныя сеткі.

Казахі не надта радыя , што да іх зачасцілі суседзі. Выказваюцца меркаванні, што ўладзе час умяшацца. Пра сітуацыю на мяжы напісала днямі інфармацыйнае агенцтва Azattyq Rýhy.

Выданьне, спасылаючыся на Міністэрства замежны спраў, адзначае, што грамадзяне суседняй краіны імкнуцца атрымаць у Казахстане ідэнтыфікацыйны нумар, які дазваляе адкрываць банкаўскія рахункі.

Azattyq Rýhy піша, што расіяне пачалі арганізуюць сапраўдныя «картачныя туры» в Казахстан. Ахвотнікам займець такі нумар дапамагаюць прадпрымальныя казахі. Кошт паслугі 20 тысяч тэнге (45 долараў ЗША).

Мясцовыя банкі, каб абараніцца робяць больш жорсткія ўмовы для выдачы карт. Супрацоўнікі кажуць, што апошнім часам павялічыўся наплыў расійскай валюты і яе «не ведаюць куды дзяваць».

Ад 24 лютага, калі Расія пачала поўнамаштабную вайну ва Ўкраіне, да 17 траўня ўладальнікамі ідэнтыфікацыйнага нумару былі без малага 35 тысяч расіян, паведамляла раней Azattyq Rýhy.

Прадстаўнік Міністэрства Марат Кажаеў ваяжы замежнікаў тлумачыць тым, што Расія заблакавала працу многіх фінансавых установаў, таму грамадзяне гэтай краіны едуць у Казахстан. Наяўнасць ідэнтыфікацыйнага нумару не кажа пра грамадзянства яго ўладальніка.

Вабяць у Казахстан і недарагія мясцовыя прадукты і паліва.

фота: wikimedia.org