Пад сто тысяч удараў маланкі за тыдзень зафіксавана над Новай Зеландыяй

У сярэднім адзін удар адбываўся раз у сем секунд, паводле дадзеных MetService. 

Маланкі назіраліся ў кожным рэгіёне, акрамя Кентэрберыйскага высакагор’я. 27413 (30%) з іх былі зарэгістраваныя над сушай.

Ад удару маланкі ў Хакітыцы на заходнім узбярэжжы Паўднёвай выспы загарэўся аўтамабіль. Кіроўца не пацярпеў. Машына не ўзарвалася – перадае 1news.co.nz.

Усяго за тыдзень ад 16 да 23 лістапада над Новай Зеландыяй адбыліся 91 349 удараў маланкі.