П’яная бяспраўніца ў Чэрыкаве каталася на чужой машыне

Гаспадыняй аказалася старэйшая знаёмая, якая не ведала што з машынай і заявіла пра ўгон.

У Чэрыкаве на вуліцы Камсамольскай нарад ДАІ спыніў аўтамабіль Volkswagen, за рулём якога знаходзілася 19-гадовая жыхарка Бялынічаў – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. Высветлілася, што дзяўчына перад паездкай выпівала алкаголь. Алкатэстар паказаў наяўнасць 1,39 праміле. Пасведчанне кіроўцы дзяўчына ніколі не атрымлівала.

Як аказалася, машыну яна ўзяла ў сваёй знаёмай – 32-гадовай мясцовай жыхаркі. Апошняя, у сваю чаргу, ключы ад свайго аўтамабіля ёй не перадавала і напісала заяву аб угоне. Узбуджана крымінальная справа.