Акцыянернае таварыства «Магілёўсаюздрук» само звярнулася ў Эканамічны суд Магілёўскай вобласці, каб яго прызналі банкрутам. Цяпер суд пачаў працэс конкурснай вытворчасці – працэдуры, якую выкарыстоўваюць у справе аб банкруцтве для задавальнення патрабаванняў крэдытораў.
Манапаліст продажу газетаў і іншай прадукцыі вінаваты крэдыторам 5 160 864,45 рублёў і супраць яго распачата 130 працэсаў прымусовага спагнання даўгоў,піша Магілёў.media.
Кошт маёмасці даўжніка паводле бухгалтарскага ўліку – 5 544 580,33 рублёў.
28,89% акцыяў прадпрыемства валодае дзяржава. Яны перададзены ва ўпраўленне. 65,96% акцыяў належаць 4 юрыдычным асобам. 58 асоб фізічных маюць 5,15%.
Праблемы ў арганізацыі з’явіліся некалькі гадоў таму праз нястачу грашовых сродкаў. Фінансаў не хапала, каб разлічыцца з насельніцтвам за прададзеную прадукцыю і нават аплаціць працу работнікаў. З ім спынілі супрацоўніцтва дзяржаўныя прадпрыемствы.
«Магілёўсаюздрук»спыніў продаж газетаў і іншай прадукцыі праз фінансавыя праблемы і стаў прадаваць свае кіёскі ў рэгіёне.