Магілёўскім чыноўнікам на прадпрыемстве, якое вырабляе падгузнікі, нагадалі пра санкцыі. Як яны ўплываюць на яго працу не паведамляецца

Наведванне чыноўнікамі прадпрыемстваў не абыходзіцца без згадкі аб уплыве санкцыяў на беларускую эканоміку. Адзначаецца, што яны хоць і маюць негатыўныя наступствы, але змушаюць шукаць новыя рынкі для збывання прадукцыі.

Днямі ўдзельнікі выязнога пасяджэння Магілёўскага райвыканкаму наведалі прадпрыемства «БелЭмса». Яно ад 2020 году вырабляе дзіцячыя падгузнікі.

Газета Магілёўскага райвыканкаму «Прыдняпроўская Ніва», пішучы пра візіт чыноўнікаў, адзначае, што кіраўніцтва расказала старшыні райвыканкаму Алегу Чыкідзе, як прадпрыемства працуе ва ўмовах санкцыяў, а таксама пра перспектывы развіцця. Падрабязнасцяў выданне не падае, а абмяжоўваецца фотарэпартажам.

На сайце прадпрыемства гаворыцца, што аднаразовыя падгузнікі яно вырабляе пад гандлёвай маркай «SENSO BABY», сыравіну закупае ў ЗША, Фінляндыі, Турцыі, Францыі, Германіі, Паўднёвай Карэі і Чэхіі. Ці ўплываюць санкцыі на яго працу высветліць не ўдалося.

Сваю дзейнасць яно пачало ў 2011 годзе. Тады кампанія «UÇAR GROUP» узялася за ажыццяўленне праекту па вырабе сродкаў асабістай гігіены, стаўшы рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў».

У адкрыцці вытворчай лініі ў 2012 годзе ўдзельнічалі тагачасны прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч і старшыня аблвыканкаму Пётр Руднік. На ўрачыстасці прысутнічаў часовы павераны ў справах Турцыі ў Беларусі.

Офіс «UÇAR GROUP» месьціцца ў Станбусе (Турцыя). На сайце гаворыцца, што гэта кампанія спецыялізуецца на будаўніцтва.

фота: pniva.by