Данія возмецца за аднаўленьне Мікалаева. У Малдове забаранілі георгіеўскую стужку і сімвалы ваеннай агрэсіі


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Горад пакінула палова яго насельніцтва. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


Данія пагадзілася ўзначаліць працэс пасляваеннага аднаўлення Мікалаева, заявіла на брыфінгу ў Кіеве прэм’ер-міністр краіны Мэтэ Фрэдэрыксен. З такой прапановаю звяртаўся да парламенту Даніі прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі.

«Мы пагадзіліся з гэтай прапановай і з нецярпеннем чакаем супрацоўніцтва з вамі», – адзначала Мэтэ Фрэдэрыксен.

Па яе словах Данія хацела б інвеставаць у доўгатэрміновую рэканструкцыю Ўкраіны, перадае навінны рэсурс «ЄвроПравда».

Мэтэ Фрэдэрыксен абвясціла аб павелічэнні ваеннай дапамогі Украіне на 600 тысяч дацкіх крон (90 мільёнаў долараў). Агульны ваенны ўклад Даніі ў падтрымку краіны, якая стала ахвярай расейскай агрэсіі, сягнуў 1 мільярда дацкіх крон.

У ноч з 20 на 21 красавіка ў Мікалаве ў выніку расейскіх абстрэлаў загінуў адзін чалавек і двое атрымалі раненні. Паводле Абласной ваеннай адміністрацыі «праціўнік інтэнсіўна наступаў на горад», перадае інтэрнэт-выданне «Миколаївська правда».

У Мікалаеве застаецца актуальнай праблема з пітной вадой. З 12 красавіка ў горадзе не функцыянуе цэнтральнае водазабеспячэнне. Водаправод разбіты расейскімі абстрэламі. Жыхары вымушаныя падоўгу выстойваць у чэргах. Камунальныя службы робяць свідравіна.

Паводле Генеральнага штабу Ўзброеных Сіл расейцы спрабуюць палепшыць тактычную абстаноўку і наблізіцца да Мікалаеве, але беспаспяховы. Горад абстрэльваецца, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «АрміяІнформ».


Сынджарэй, Молдова

(Горад пабрацім Асіповічаў. Месціцца за 25 кіламетраў ад гораду Бельцы. Насельніцтва 15 тысяч чалавек).


У Малдове пад забарону трапіла «георгіеўская стужка і сімвалы ваеннай агрэсіі». 20 красавіка набылі моц папраўкі ў Закон «Аб працівадзейнасці экстрэмісцкай дзейнасці», піша Бельцкі незалежны партал «СП».

Цяпер у краіне да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягваць за публічнае ўжыванне «агульнавядомай атрыбутыкі, або сімволікі, якая выкарыстоўваецца ў кантэксце ваеннай агрэсіі, ваенных злачынстваў, ці злачынстваў супраць чалавечнасці, а таксама прапаганды альбо ўслаўленне такіх дзеянняў».

Парушальнікам пагражае штраф ад 4,5 тысяч лей (240 даляраў ЗША) да 18 тысяч лей (970 даляраў ЗША), ці грамадскія працы да 60 гадзінаў.

Фракцыя партыі сацыялістаў у Бельцкім муніцыпальным савеце выступіла супраць забароны «георгіеўскай стужкі». Яна настойвае, што такое рашэнне ўносіць раскол у грамадстве, бо, як лічаць партыйцы, «георгіеўская стужка – сімвал перамогі ў Вялікай айчынай вайне». Паводле парталу «СП» дэпутаты маюць намер звярнуцца ў канстытуцыйны суд.

За дзень да ўступлення ў сілу змененага закону невядомыя нанеслі на будынак былой гасцініцы «National» чорныя і аранжавыя палосы. Паводле паліцыі ўладальніца адмовілася пісаць скаргу на зламыснікаў і сама прыбярэ надпіс.

«Заклікаем расейскі бок не дапускаць умяшаньня ў дэмакратычны, законны і ўнутраны працэс нашай краіны», – адрэагавала Міністэрства замежных спраў і Еўрапейскай інтэграцыі на пагрозы, агучаныя прэсавай сакратаркай МЗС Расеі Марыі Захаравай.

Рэакцыя Расеі была выкліканая тым, што прэзідэнт Малдовы Мая Сандру ўхваліла законапраект аб забароне выкарыстання знакаў «Z», «V» і георгіеўскай стужкі, як сімвалаў ваеннай агрэсіі. Пры гэтым яна адзначыла, што святкаванне 9 мая не забараняецца, піша інфармацыйны рэсурс «СП».

Расея ўважае пазіцыю Малдовы як «канфрантацыйную», якая «шкодзіць Расейска-малдоўскаму супрацоўніцтву» і папярэдзіла, што адказ будзе «балесным».

У Малдове збіраюцца працягнуць надзвычайнае становішча, уведзенае 24 лютага, па ўварванні расейскіх войск ва Ўкраіну. Урад звярнуўся ў парламент, каб яго прапанову падтрымалі.

Працягнуць асаблівы рэжым вырашылі «разгледзеўшы справаздачы ўсіх установаў, вывучылі існуючыя рызыкі», піша бельцкае выданне «СП».

Першапачаткова надзвычайнае становішча мелася трываць 60 дзён, што было аргументавана нацыянальнай бяспекай. Тады ўвялі асаблівы рэжым перасячэння мяжы, выкарыстання паветранай прасторы, а таксама захады кіравання прытокам мігрантаў і забеспячэння бяспекі ўцекачоў з Украіны.


Айзенах, Германія

(Дамова аб пабрацімстве з Магілёвам падпісаная ў снежні 1996 году. Горад з насельніцтвам у 42 тысячы чалавек месціцца ў Цюрынгіі (адной з самых эканамічна развітых федэральных земляў на ўсходзе краіны). Дабрачынныя арганізацыі гораду дапамагалі пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусам. Арганізоўвалі аздараўляльныя паездкі для дзяцей, якія жылі на забруджаных радыяцыяй раёнах Магілёўшчыны).


Тысяча кніг для першага азнаямлення з нямецкай моваю разам з велікоднымі падарункамі раздалі ўкраінскім дзецям, якія жывуць лагерах для бежанцаў.

Кніга выдадзеная на трох мовах : нямецкай, англійскай, украінскай і выдатна ілюстраваная, піша выданне «Eisenach online». Яно адзначае, што кніга будзе карысная і для нямецкіх дзяцей, якія хочуць камунікаваць з украінскімі. У ёй пададзеная транскрыпцыя ўкраінскіх слоў.

«Eisenach online» таксама звятаецца да чытачоў, каб тыя падтрымалі прыбылых украінцаў. Патрэбныя патэльні, рандолі, сталовыя прыборы, талеркі, прадметы гігіены ды прадукты з працяглым тэрмінам захоўвання, піша выданне.

Гаспадарам, якія далі прытулак украінскім уцекачам, абяцаюць выплаціць за першага прынятага ўкраінца – 150 еўра, за кожнага наступнага па 75.

Міністэрства міграцыі Цюрынгіі запэўнівае, што дапамогу пачнуць выплачваць па ўзгадненні палажэння з Міністэрства фінансаў рэгіёну.

Раённыя адміністрацыі заклікаюць паспяшацца з вырашэннем пытання, бо муніцыпалітэтам, даводзяць яны, «патрэбная юрыдычная яснасць», перадае выданьне «Mdr».


Даўгаўпілс, Латвія

(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


У Латвіі за падтрымку ваенных злачынстваў будуць пазбаўляць грамадзянства. Сейм ухваліў папраўкі, прапанаваныя Міністэрствам юстыцыі, да Закону аб грамадзянстве.

Пакаранне будзе ўжывацца ў дачыненні да асобаў, якія маюць падвоенае грамадзянства. Факце ўчынення імі супрацьпраўных дзеянняў прадставяць установы дзяржбяспекі. 

Грамадзян трапіць пад пераслед, калі аказаў значную фінансавую, матэрыяльную, прапагандысцкую, тэхналагічную або іншую падтрымку асобам, дзяржавам або іншым інстытуцыям, якія ўчынілі злачынствы супраць міру, генацыд, злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы, якія пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці дэмакратый або канстытуцыйнаму ладу, інфармуе выданне «Delfi.lv».

Сейм Латвіі прызнаў расейскую агрэсію супраць Украіны – генацыдам. У прынятай заяве парламентам гаворыцца, што «у тактыцы, якую ўжывае Расея, бамбардуючы жылыя раёны гарадоў, грамадскія цэнтры, пасажырскія вакзалы і грамадзянскую інфраструктуру, а таксама забіваючы мірных жыхароў, носяць відавочныя прыкметы ваенных злачынстваў і нават злачынствы супраць чалавецтва», – цытуе заяву Сейму выданне «Delfi.lv».

фота: armyinform.com.ua

За час расейскай агрэсіі ў Мікалаеве загінула 86 жыхароў, палова гараджан з’ехала. У Літве спрасцілі працэдуру дэмантажу савецкіх помнікаў і забаранілі сімвалы таталітарных рэжымаў


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


У Мікалаеве ад пачатку расейскай агрэсіі загінула 86 жыхароў, сярод іх 1 дзіця. З 399 траўмаваных – трое дзяцей.

Па словах мэра Аляксандра Сянкевіча сітуацыя ў горадзе напружаная. За апошнія дні ў выніку абстрэлаў 12 чалавек атрымалі раненні. Пашкоджаныя аб’екты гарадской інфраструктуры.

Як мяркуе чыноўнік з Мікалаева зʼехала палова яго ранейшага насельніцтва. Засталіся пераважна тыя каму няма куды падацца. Кіраўнік гораду просіць людзей зʼязджаць, адзначае інтэрнэт-выданне Корабелов.инфо.

«Ваш дом – гэта не ваша грабніца. Не трэба ў ім паміраць, адзначае ён. – Калі хочаце выжыць, то лепей з гораду зʼехаць».

У ноч на 20 красавіка расейцы абстралялі лякарню ў мястэчку Баштарцы, паведаміла старшыня аблсавету Ганна Замазеева. Знішчана некалькі карпусоў шпіталю. Паводле Замазеевай ёсць пацярпелыя, але абышлося без смерцяў.

У ноч на 19 красавіка некалькі снарадаў трапілі на тэрыторыю заапарку, піша інтэрнэт-выданне «Гордон». Дырэктар заапарку Уладзімер Топчый не паведаміў, ці пацярпелі яго гадаванцы.

Інфармацыйны рэсурс «Фокус» апублікаваў фотаздымак варонкі ад ракетнага выбуху. Глыбіня яміны сягае 5 мэтраў.

Мясцовыя выданні пішуць, што ў Мікалаеве застаецца складанай сітуацыя з пітной вадой. Каб забяспечыць насельніцтва робяць свідравіны. Некалькі цыстэрнаў даставілі з Адэсы. Цэнтралізаванае водазабеспячэнне пашкоджанае абстрэламі. Яно перастала функцыянаваць 12 красавіка.

У абласны цэнтр дастаўленая гуманітарныя дапамога з горада-партнера Плевена. Балгары прывезлі ўкраінцам медыкаменты, спальныя мяхі, заладоўкі, піша газета «Николаевские новости».

Мэр Мікалаева Аляксандр Сянкевіч кажа, што Плевень адным з першых адгукнуўся і прапанаваў Мікалаеву падтрымку. Па ягоных словах дастаўлены з Балгарыі груз размяркуюць у больніцы і атрады тэрытарыяльнай дапамогі.


Клайпеда, Літва

(8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек).


У Літве забаранілі знакі і сімвалы, якія прапагандуюць ваенную агрэсію. За георгіеўскую стужку, а таксама знакі, якімі пазначаюць сваю тэхніку расейцы ва Ўкраіне прадугледжаны штраф ад 300 да 1500 еўра.

Паводле інфармацыйнага рэсурсу Atvira Klaipėda зменены Кодэкс адміністрацыйных правапарушэнняў забараняе сімвалы таталітарных або аўтарытарных рэжымаў, якія выкарыстоўваюцца, ці выкарыстоўваліся падчас ваеннай агрэсіі, учынення злачынстваў супраць чалавечнасці і ваенных злачынстваў.

Выданне інфармуе, што міністр культуры Сіманас Кайрыс падпісаў распараджэнне, якое змяняе крытэрыі, паводле якіх савецкія помнікі ахоўваліся законамі, якія рэгулююць спадчыну. Папраўкі ў закон спрашчаюць працэдуру іх дэмантажу.

Скульптуры, выявы або іншыя сімвалы, якія прапагандуюць дзейнасць нацысцкай Германіі, арміі СССР, спецыяльных службаў гэтых дзяржаваў, якія рэпрэсавалі насельніцтва Літвы, не падпадаюць пад прававую абарону.

Па словах міністра «пакінутыя акупантамі помнікі, якія на доўгія гады азмрочваюць публічную прастору гарадоў і мястэчак, не сумяшчальныя з абліччам сучаснай Літвы».

«Сёння мы бачым жахі крамлёўскага рэжыму ва Украіне, які змагаецца за сваю свабоду. Помнікі, якія дагэтуль стаяць у Літве, часта закліканы ўслаўляць акупантаў, якія паводзілі сябе такім жа чынам», – адзначае ён.


Даўгаўпілс, Латвія

(горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


Жыхарам Даўгаўпілсу ў наступным сезоне давядзецца плаціць больш за ацяпленне. 1 траўня сканчаецца праграма кампенсацыі часткі расходаў на яго. Гараджане спадзяюцца, што яе працягнуць, піша газета «Наш горад».

Паводле старшыні Даўгаўпільскага самакіравання Андрэя Элксніньша такія перамовы вядуцца. Ён кажа, што кампаніі-пастаўшчыкі асцерагаюцца заключаць кантракты на пастаўку газа больш чым на 1 месяц.

«Прычына ў тым, што сітуацыя даволі не стабільная, – тлумачыць чыноўнік. – Самакіраванне не можа заключыць доўгатэрміновы кантракт па фіксаванай цане, бо такіх прапановаў няма. У любы момант можа прынятае рашэнне аб прыпыненні працы газапроваду».

Ён не выключае, што кошт газу можа ўзрасці ў паўтары разы. Па ягоных словах робіцца ўсё магчымае, каб тарыф на ацяпленне ў Даўгаўпілсе не дасягнуў трохзначнай лічбы.

фота: Владимир Топчий / Facebook

У Мікалаеве зноў загінулі ад расейскіх снарадаў жыхары. Горад тыдзень без вады. Латышы не купяць тавар, калі не ведаюць пазыцыю вытворцы па Ўкраіне


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


На мінулым тыдні ў Мікалаеве ў выніку абстрэлу гораду касетнымі снарадамі загінулі 5 жыхароў. Больш за два дзясяткі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

«Тэрарысты працягваюць абстрэлы мірнага насельніцтва Мікалаева. На гэты раз снарад трапіў у аддзяленне Новай Пошты», – піша інфармацыйны рэсурс «Meta.ua» са спасылкай на старшыню абласной дзяржаўнай адміністрацыі Віталя Кіма.

Мэр гораду Аляксандр Сянкевіч кажа, што «расейцы страляюць касетнымі снарадамі па жылым раёнам». Па ягоным словам адна з ракет выбухнула ля царквы і забіла пажылога чалавека.

«Сімвалічна, што гэта царквы была, як у нас называюць, Маскоўскага патрыярхату», – адзначае ён і засцерагае, што «у горадзе небяспечна знаходзіцца на вуліцы… можаце пацярпець у любы момант».

На наступны дзень расейская артылерыя стрэліла па дзіцячым садку. У ім на той момант знаходзіўся толькі вартаўнік. Ён не пацярпеў, піша інфармацыйны рэсурс Delo.ua.

У выніку абстрэлаў у Мікалаеве пашкоджанае цэнтралізаванае водазабеспячэнне. Без вады горад застаецца з 12 красавіка. Жыхары назапашваюць яе яе з рэк. Ля цыстэрнаў з тэхнічнай вадой утвараюцца вялікія чэргі.

Камунальныя службы занятыя экстранным робяць свідравіны. З Адэсы ў Мікалаеў накіраваныя цыстэрны з вадой, а таксама адпраўленыя бурыльныя брыгады.

За час актыўнай фазы баявых дзеянняў найбольш пацярпелі галіны эканомікі звязаныя з экспартам харчавання і энергетыка, адзначыў у інтэрв’ю выданню «Суспільны Миколаїв» старшыня абласнога аддзялення эканамістаў Ўкраіны Аляксей Мірашнічэнка.

«У нас блакаваныя парты. Ёсць праблема з экспартам нашых зерневых. З іншага боку, энергетыка. Энергетыку хутка і аператыўна адключылі ад ранейшых СНД-шных сувязяў. Яна падключана да еўрапейскай сістэмы. Лепей было б тое зрабіць яшчэ пяць гадоў таму», – патлумачыў ён.


Даўгаўпілс, Латвія

(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


61% латышоў гатовыя адмовіцца ад тавару, ці паслугі, даступных у іх краіне, калі не згодныя з пазіцыяй вытворцы, або прадаўца адносна ваенных дзеянняў ва Ўкраіне.

53 % заявілі, што хацелі б ведаць, якую пазыцыю мае вытворца, да таго, як набываць у яго тавар. 23 % мясцовых спажыўцоў ужо сутыкаліся нязгоды з пазіцыяй брэнда і адмаўляліся купляць тавар, ці паслугу, піша партал «Delfi».

Апытанне праводзіла кампанія Norstat на пачатку красавіка 2022 году. У ім удзельнічалі рэспандэнты ад 18 да 74 гадоў.

У Цэнтры беларускай культуры Даўгаўпілсу мясцовыя беларусы паказалі прылады працы вяскоўцаў сваёй гістарычнай радзімы. Удзельнікі выставы «Артэфакты маёй сям’і» казалі, што рэчы прынесеныя на яе дарагія ім рэліквіі, якія не даюць забыць адкуль яны родам.

«Памятую, як мама сядзела ля печы і пад шорганне калаўроту расказвала нам пра сваё дзяцінства», – дзялілася ўспамінамі з парталам LSM.lv адна з удзельніц.


Сынджарэй, Молдова

(Горад пабрацім Асіповічаў. Месціцца за 25 кіламетраў ад гораду Бельцы. Насельніцтва 15 тысяч чалавек).


Мэр Сынджарэя Аркадзь Кавалёў звінаваціў уладальнікаў вінаградных палёў у падпальванні сухой травы. Як перадае Бельцкі незалежны партал «СП». Прымар гораду прыехаў на адзін з пажараў, выклікаў ратавальнікаў і апавядаў, што адбываецца ў рэжыме онлайн.

На ягоную думку прычынай ўзгарання стала нядбайнасць гаспадароў, якія прабіраючы свае вінаграднікі спальвалі скмецьце ад яго. У выніку загарэўся сухастой.

«Не падпальвайце расліннасць. Бачыце, што адбываецца, калі вецер разносіць полымя? – казаў ён з месца падзеі. – Колькі ўжо пажараў у Малдове было гэтай вясной. Па ўсёй краіне гарэла».

У Малдове супрацоўнікі турмаў і зняволеныя сталі донарамі крыві. Нацыянальная адміністрацыя пенітэнцыярных установаў запэўнівае, што працэдура «была выключна добраахвотнай, і ўключала ў сябе абавязковы папярэдні медычны агляд».

Інфармацыйны рэсурс «СП» адзначае, што «донарская акцыя – дапамога медычным установам, што сутыкнуліся з нястачай неабходнай для пералівання крыві».

Паводле выдання болей за 100 асуджаных і 25 супрацоўнікаў двух папраўчых установаў пагадзіліся здаць кроў. «Яны перакананыя, што іхны жэст вырашыць пытанне жыцця і смерці для многіх хворых», – адзначаецца ў публікацыі.

фота: mykolaivskaoblrada

 

У Дняпры целамі расейскіх салдат запоўненыя моргі. У Мікалаеве з падбітай расейскай тэхнікі робяць бронекамізэлькі


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


З рэшткаў расейскай тэхнікі ў Мікалаеве мясцовыя прадпрымальнікі вырабляюць пласціны для бронекамізэлек, «печкі-буржуйкі» і іншыя металічны рыштунак для патрэбаў украінскіх вайскоўцаў. Такія бронекамізэлькі неўзабаве атрымаюць некалькі падраздзяленняў.

«Увесь металалом акупантаў, які быў разбіты нашымі Узброенымі сіламі, будзе выкарыстаны ў барацьбе з оркамі», – цытуе  старшыню аблсавету Ганну Замазееву выданне Сhas.news.

Па яе словах тэхніка, якую можна аднавіць, будзе служыць Узброеным Сілам. А тая, якую немагчыма ўжо выкарыстоўваецца на іншыя мэты.

У пасёлак Снігіроўка, якая акупавана некалькі тыдняў расейцамі, даставілі гуманітарную дапамогу. Папярэднія спробы былі няўдалымі. Як паведамляе газета «Николаевские новости» у паселішчы няма электрычнасці, вады і практычна адсутнічае сувязь, да таго ж расейцы здзекуюцца з насельніцтва.

Нягледзячы на рэгулярныя абстрэлы Мікалаева мясцовыя лекары працягваюць рабіць хірургічныя аперацыі пацыентам з анкалагічнымі хваробамі. Праводзіцца прамянёвая тэрапія і хіміятэрапія.

Паводле начальніка ўпраўлення аховы здароўя Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Максіма Бязносенкі большасць анкапацыентаў з’ехала ў бяспечныя раёны Ўкраіны.

«У першыя два тыдні вайны ў нас было ўказанне Міністэрства аховы здароўя Украіны аб прыпыненні працы. Калі сітуацыя стала больш стабільнай, мы аднавілі іх», – апавядае чыноўнік выданню «Суспільне Новини».  Паводле яго, у больніцах гораду дастаткова лекаў для анкапацыентаў.


Каменскае, Украіна

(Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным).


У моргах Дняпра больш за паўтары тысячы цел загінулых салдат. Імі запоўненыя чатыры рэфрэжыратары. Намеснік мэра Міхаіл Лысенка спадзяецца, што па загінулых прыедуць іхныя маці, піша газета «Любимый горад».

«Мы арганізуем усё, няхай толькі забяруць», – пераказвае словы чыноўніка выданне.

У Днепрапятроўскай вобласці ратуюцца ад вайны больш за 62 тысячы перасяленцаў. 16,5 тысяч – дзеці. Амаль 4,5 тысяч школьнікаў вучацца дыстанцыйна.

Кіраўніцтва вобласці заклікае прыбылых дзеля бяспекі падацца далей на захад краіны, – піша рэсурс «Событие».

Пра секс падчас вайны піша інфармацыйны рэсурс www.5692.com.ua. Разабрацца як уплывае яна на сэксуальнае здароўе дапамагала мясцовы сексолаг Маргарыта Шыўлоўская.

«Секс падчас вайны – рашэнне пары», – кажа ўрач. – Усё, што адбываецца – нармальна. Можна працягваць полавае жыццё ці рабіць паўзы. Галоўнае – гаварыць адно з адным пра пачуцці і падтрымліваць інтымнасць у той форме, якая задаволіць абодвух.

Паводле яе лібіда можа значна ўпасці, калі чалавек адчувае стрэс і нявызначанасць, адсутнічае нармальны сон. У выніку жанчыны не могуць атрымаць аргазм, а ў мужчын – заўчасная эякуляцыя або адсутнасць эрэкцыі.

Вельмі важна абмяркоўваць з партнёрам свае пачуцці, – раіць яна. Тады яму стане зразумела, што нежаданне сексу зусім не з-за яго. У выпадку, калі стан працягваецца доўга, то тады яго трэба абмеркаваць з  адмыслоўцам.

Вайна прыводзіць да асобасных канфліктаў, засцерагае сексолаг. Кожны па-свойму бачыць варыянты эвакуацыі, жыцця ў сховішчы ды іншае. На фоне гэтага могуць быць узаемныя крыўды, якія таксама ўплываюць на лібіда.

Выданне падае факты, якія ўплываюць на сексуальнае здароўе чалавека падчас вайны:

– Сіндром віны ацалелага моцна ўплывае на сексуальнае жаданне. Бо ў галаве круціцца: «як я магу займацца сексам, калі іншыя паміраюць».

 – Пры працяглым раставанні, закаханым лепш не чакаць гарачых начэй хуткім часам.

 – Пры працяглым устрыманні абодва партнёра могуць адчуваць цяжкасці.


Даўгаўпілс, Латвія

(горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


Караблі ваенна-марскіх сіл Латвіі цяпер суправаджаюць на Балтыйскім моры судны, які транспартуюць у Клайпедскі порт газ. Робіцца гэта дзеля бяспекі газавозаў і забеспячэння жыццяздольнасці краіны, паведамляе інфармацыйны рэсурс Atvira Klaipėda.


Габрава, Балгарія

(Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару).


Канфіскаваныя мытным агенцтвам тавары першай неабходнасці на суму больш за 394 тысячы леваў (больш за 217 тыс. даляраў, 6tv.by ) перададуць на дапамогу ўцекачам з Украіны. Гэта абутак, пасцельная бялізна, ручнікі, піша рэсурс «BNR Хоризонт».

Цяпер у Балгарыі 84 600 грамадзян Украіны іх колькасць павялічылася больш чым на 2,5 тысячы за дзень, сведчаць звесткі адзінага парталу «Балгарыя для Украіны».

фота: 0512.com.ua

 

 

У Клайпедзе пераназавуць вуліцу Магілёўскую. У Латвійскіх школах настаўнік не мусіць падтрымліваць расейскай агрэсіі супраць Украіны

Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.

Цяпер у Еўропе зноў вайна. Параднёныя гарады апынуліся па два бакі фронту. Як вайна, распачатая Расеяй супраць Украіны і падтрыманая рэжымам Лукашэнкі ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў-пабрацімаў. Ці захоўваюць яны партнёрскія ўзаемадачыненні. Пра гэта наша рубрыка «Гарады-пабрацімы: навіны, цытаты, прагнозы»


Клайпеда, Літва (8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек)


У Клайпедзе вуліцы Магілёўскай (Mogiliovo gatvė) шукаюць іншую назву. Камісія па ўшанаванні памяці знакамітых людзей, гістарычных датаў, падзеяў і надання назваў вуліц аднагалосна ўхваліла прапанову аб пераназваньні. Ініцыятары настойваюць, што цяперашняя назва «заўсёды была чужой мясцовай супольнасці» і «яе трэба мяняць на звязаную з гісторыяй Клайпедскага краю, літоўскай, ці прускай спадчынай», піша Інтэрнэт-рэсурс Atvira Klaipėda.

У праекце змены назвы згадваецца, што ён падрыхтаваны ў адказ на вайну, абвешчаную Расеяй Украіне, і ролю ў ёй Беларусі. Atvira Klaipėda падае словы ўпаўнаважанага мовазнаўцы Альбінасы Друктэйніса, які заўважае: «разарваная дамова аб супрацоўніцтве ўжо з’яўляецца істотным стымулам для змены назвы». У публікацыі не ўдакладняецца, пра якую дамову гаворыцца.

Між Магілёвам і Клайпедай існуе пагадненне аб пабрацімскіх сувязях. Магілёўскі гарвыканкам не паведамляў аб скасаванні супрацоўніцтва. На сайце гарвыканкаму Клайпеда пазначаная, як горад пабрацімы. Наша выданне звярнулася ў мэрыю Клайпеды з просьбай патлумачыць, ці застаюцца беларускі і літоўскі гарады параднёнымі.


Даўгаўпілс, Латвія (горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск)


У Даўгаўпілсе ля будынку самаўпраўлення не зʼявіўся на флагштоку ўкраінскі сцяг, што выклікала незадаволенасць у грамадстве. Адным з тых хто прапаноўваў з салідарнасці з горадам пабрацімам Даўгаўпілса Харкавым вывесіць сцяг быў віцэ-мэр Пэтэрыс Дзалбэ, але ініцыятыву адхілілі. На ягоную думку горад недастаткова робіць для дапамогі бежанцам з Украіны і ў яго няма інфармацыі, як ён тое можа зрабіць.

Цяпер ля будынку мэрыі вывешаныя тры сцягі: Латвіі, гораду і Еўрапейскага звязу. «І ніякага іншага сімвалу не павінна быць», настойвае мэр Андрэй Элксніньш.

«Даўгаўпілс больш засяроджаны на аказанні рэальнай дапамогі, чым сімвалічнасці дзеянняў», – цытуе яго канал LSM.lv.

«Харкаў – горад пабрацімы Даўгаўпілсу. Мы адпраўляем аўтобусы на мяжу, якія забіраюць дзяцей і вязуць сюды. Забяспечваем іх усім неабходным. Падтрымка гораду – гэта ўзважаная і слушная пазіцыя», – кажа мэр Даўгаўпілсу.

У латвійскіх школах нават на тэхнічных пасадах не могуць працаваць людзі, якія падтрымліваюць расейскую агрэсію ва Украіне. Не кажучы ўжо пра настаўнікаў, лічыць старшыня Латвійскага прафсаюзу педагогаў Інга Ванагі. У інтэрвʼю выданню «PRESS» яна заявіла, што «мы падтрымліваем выключэнне Расеі з міжнародных адукацыйных інстытуцыяў, сабралі 30 тысяч еўра дзеля дапамогі ўкраінцам, якія пацярпелі ад вайны.

«Гэтая краіна зараз змагаецца за права жыць, і мы павінны ёй дапамагаць усімі сіламі, – адзначае кіраўніца прафсаюзу педагогаў. – У тым ліку і адукоўваючы нашых дзяцей, засцерагаючы іх ад дэзынфармацыі. І гэта – задача педагогаў. Не караць за няправільнае меркаванне, а даваць якасную, правераную інфармацыю і вучыць думаць сваімі галовамі».

Нагодай для гутаркі з Інгай Ванагі стала незадаволенасць некаторых бацькоў апытаннем, якое праводзіла інспекцыя Міністэрства адукацыі 14-гадовых вучняў. Пытанні тычыліся вайны ва Украіне і адносінаў да гэтага бацькоў і настаўнікаў.

Як вынікае з публікацыі апытанне праводзілася пасля канфлікту ў адной са школаў, дзе вучыўся хлопец з Украіны. У гутарках з аднакласьнікамі ён бараніў сваю радзіму. Іншыя вучні трымаліся прарасейскай пазіцыі. У выніку ўцекачу давялося змяніць школу.

У Латвіі бракуе памочнікаў для настаўнікаў, якія б ведалі ўкраінскую мову. На занятках настаўнікам даводзіцца гаварыць з дзецьмі ўцекачамі па-расейску, бо яны не ведаюць латышкай.

Кіраўніца Латвійскага прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі Інга Ванага ў інтэрвію навіннаму каналу LSM.lv адзначыла, што настаўнікаў з веданнем украінскай мовы трэба болей, каб палепшыць эмацыйнае адчуванне ўкраінскіх дзяцей. На яе погляд трэба зрабіць усё магчымае, каб дзеці з Украіны інтэграваліся ў навучальныя ўстановы.

У Даўгаўпілсе 450 уцекачоў з Украіны. Больш за дзвесце з іх жывуць у службовых гасцініцах. Астатнія знайшлі прытулак у сем’ях родзічаў і сяброў. У самакіраваньня няма звестак, што ў адносінах да ўкраінцаў былі ўчыненыя правапарушэнні, ці выказвалася агрэсіўнае стаўленне да іх, піша выданне «Наша газета».


Мікалаеў, Украіна (Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»)


Кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім просіць жыхароў меней пісаць у сацыяльных сетках пра абстаноўку ў рэгіёне. Паводле яго «вораг цяпер актыўна ўкараняецца ў інфармацыйную прастору. Мы на гэта рэагуем, а яны збіраюць інфармацыю аб нашай рэакцыі»

«Як гэта працуе: кідаюць, а потым глядзяць, як людзі абмяркоўваюць». Не, там нікога няма, гэта падман, я хаджу ў краму, там ваенныя. І бяруць адтуль інфармацыю», – падае словы Віталя Кіма інфармацыйны рэсурс Espresso.

Расейскія войскі нанеслі Мікалаеву шкоды на больш чым 110 мільёнаў грыўняў (больш за 3,5 мільёнаў даляраў, 6tv.by).

Мэр Аляксандр Сянкевіч адзначае, што ў выніку дзеянняў расейскіх вайскоўцаў пацярпелі ўстановы сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі, жыллёвая сфера, піша выданне LB.ua.

Паводле падлікаў Кіеўскай школы эканомікі, за тыдзень прамыя страты эканомікі Украіны праз вайну выраслі на $12,2 млрд. Агульныя страты складаюць ужо 564-600 мільярдаў даляраў.

Гадаванцам Мікалаеўскага заапарку дапамагаюць выжыць заапаркі Еўропы. Неабыякавыя да лёсу жывёлаў людзі сабралі сабралі гуманітарную дапамогу, піша інфармацыйнае агенцтва Інше.ТB.

«Гэта канцэнтраваныя кармы для розных відаў жывёл, біядабаўкі, ветпрэпараты», – паведаміў дырэктар заапарку Ўладзімер Топчый.

Паводле яго падтрымалі заапарк калегі Зь Нямеччыны, Чэхіі, Польшчы, Галандыі, Эстоніі, Еўрапейскай асацыяцыі заапаркаў і акварыумаў.


Каменскае, Украіна (пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным)


У Каменскім перапоўнены асноўны Цэнтр турботы. Аператыўна створаныя некалькі філіяў. У горадзе зарэгістравана больш за 8 тысяч перамешчаных асобаў. Мэр Андрэй Белавусаў заклікае прыбылых трымацца ўстаноўленага парадку прыёму грамадзян і запэўнае: ніводзін не застанецца без увагі.


Сынжэрэй, Молдова. (Горад пабрацім Асіповічаў. Месціцца за 25 кіламетраў ад гораду Бельцы. Насельніцтва 15 тысяч чалавек)


У Малдове ратуюцца ад вайны больш за 96 тысяч грамадзян з суседняй краіны. 48 тысяч з іх непаўналетнія.

Паводле звестак памежнай паліцыі ад 24 лютага, калі Расея пачала поўнамаштабныя ваенныя дзеянні, у Малдову прыехалі 377 277 жыхароў Украіны. З іх 276 913 зʼехалі ў Румынію. 36 тысяч вярнуліся на радзіму, піша інфармацыйны рэсурс «СП».

У Сінгерэйскім раёне мясцовыя школы наведваюць 39 дзяцей з Украіны і 19 дзіцячыя садкі, адзначана на сайце Сінгерэйскага райсавету.

Саліст малдаўскай групы Zdob și Zdub Роман Ягупов заявіў, што калектыў падтрымаў украінскіх уцекачоў, узяўшы ўдзел у кампаніі Stand Up For Ukraine. Музыка заклікаў ахвяраваць сродкі для дзяцей, якія вымушана пакінулі радзіму, – піша інфармацыйны партал «СП».

Сотням тысяч бежанцаў – жанчынам, дзецям, старым – усё яшчэ патрэбна дапамога. Мы не апускаем рукі, – цытуе каментар Ягупава выданне. – Кожны можа чымсьці дапамагчы: часам, фактамі ці фінансавымі сродкам».

Кампанія Stand Up For Ukraine – адна з шматлікіх ініцыятываў, што зʼявілася, каб падтрымаць украінскіх уцекачоў. Паводле арганізатараў гэта «найбуйнейшая ў свеце кампанія падтрымкі ўцекачоў у сацыяльных сетках».

Фота: EPA/UPG

Мэр Мікалаева просіць жыхароў пакінуць горад. У Латвію не пускаюць грузавікі з беларускімі і расейскімі нумарамі


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


Мэр Мікалаева Аляксандр Сянкевіч звярнуўся да грамадзян з просьбай «па магчымасці пакінуць горад». Паводле яго ён «у небяспечнай зоне, усе раёны абстрэльваюць».

«Гэта не экстраная эвакуацыя, – цытуе Сянкевіча інфармацыйнае агенства «УНІАН». – Але мы просім вас пакінуць горад, каб вы былі ў бяспецы».

У інтэрв’ю тэлекампаніі НІС-ТВ Аляксандр Сянкевіч дапусціў, што расейскія войскі, якія канцэнтруюцца ў Херсонскай вобласці, могуць рушыць на Мікалаеў.

«Зразумелая справа, што ў нас могуць быць розныя здагадкі, як будуць развівацца падзеі, але мы разумеем, што ўсход Украіны, луганскі кірунак будзе атакавацца і далей, таму што Пуціну патрэбныя хоць нейкія перамогі», – адзначыў ён.

На думку старшыні Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталя Кіма расейцы не збіраюцца захопліваць Мікалаеў. У інтэрвʼю інфармацыйнай кампаніі «РБК-Украіна» ён адзначыў: абстрэльваючы Мікалаеў, расейцы «могуць прыкрыць любыя ваенныя дзеянні».

Паводле яго яны пойдуць на мірнае пагадненне, калі ім стане нявыгадна працягваць вайну.

«Мы зацікаўленыя, каб спыніць агонь хоць сёння, бо ў на гінуць людзі, нашы цывільныя», – кажа Віталь Кім.

У Мікалаеве за 44 дні вайны распісаліся 110 закаханых пар. Мінюст спрасціў працэдуру рэгістрацыі для вайскоўцаў. Зʼявілася паслуга «вяселле за дзень». Рэгіструюцца адначасова і па некалькі пар, піша інтэрнэт-рэсурс «Николаевские новости».

У Мікалаеўскім заапарку расцвілі магноліі – рэліктавая расліна даледавіковай эпохі, якая бачыла дыназаўраў.

«Магнолія зачароўвае сваёй прыгажосцю і вытанчанасцю формы«, – адзначана на старонцы ўстановы.


Каменскае, Украіна

(Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным).


У больніцах Днепрапятроўскай вобласці ратуюць 15 дзяцей, пацярпелых падчас ракетнага ўдару па вакзалу Краматорска. Расейцы атакавалі яго 8 красавіка. Загінула 57 чалавек і 109 атрымалі параненьні.

«Яны (дзеці, 6TV.by) не трымалі ў руках зброю. Яны хацелі выжыць, проста ўцякалі ад вайны, ехалі туды, дзе не страляюць» – цытуе кіраўніка Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Вадзіма Рэзьнічэнкі інтэрнэт-рэсурс «Событие».

На вакзале знаходзіліся тысячы чалавек, якія спрабавалі пакінуць горад. На абломках ракеты «Точка-У застаўся надпіс «За дзяцей». Паводле ваенных экспертаў Украіны атака расейцамі была загадзя падрыхтаваная.


Улацлавек, Польшча

(Дамова аб сяброўскіх адносінах падпісаная з Магілёвам 8 снежня 1995 года. Горад у Куяўска-Паморскім ваяводстве (цэнтральная Польшча). Насельніцтва – 115 тысяч чалавек).


Ва Ўлацлавеку сёлета абышліся без традыцыйнай сірэны да гадавіны трагедыі пад Смаленскам. 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе загінула прадстаўнічая дэлегацыя вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў начале з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. 

Пастанову не ўключаць гукавых сігналаў прэзідэнт гораду Марэк Вайткоўскі патлумачыў тым, што не хоча траўмаваць украінскіх уцекачоў.

«Смаленская катастрофа, несумненна, была вялікай трагедыяй. Аднак нельга забываць пра цяперашнюю сітуацыю… 2,5 мільёна бежанцаў з Украіны знаходзяцца ў Польшчы. 2,5 мільёна чалавек, для якіх гук сірэн – траўматычны вопыт», – напісаў ён у адной з сацыяльных сетак.

Самалётам Ту-154М польскія ўрадоўцы ляцелі на гадавіну расстрэлу польскіх жаўнераў, захопленых савецкай арміяй у верасні 1939 году. Тады Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына напалі на Польшчу і падзялілі яе.

У 1940 годзе паблізу мястэчка Катынь супрацоўнікі НКВД забілі больш за 2 тысячы палонных вайскоўцаў. На месцы расстрэлу цяпер мемарыял. 

Да яго і кіравала дэлегацыя, узначаленая Качыньскім. Разам з ім і ўрадоўцамі загінула ягоная жонка. Штогод 10 красавіка ў польскіх гарадах уключаюць сірэны, каб згадаць трагедыю і яе ахвяраў.


Айзенах, Германія

(Дамова аб пабрацімстве з Магілёвам падпісаная ў снежні 1996 году. Горад з насельніцтвам у 42 тысячы чалавек месціцца ў Цюрынгіі (адной з самых эканамічна развітых федэральных земляў на ўсходзе краіны). Дабрачынныя арганізацыі гораду дапамагалі пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусам. Арганізоўвалі аздараўляльныя паездкі для дзяцей, якія жылі на забруджаных радыяцыяй раёнах Магілёўшчыны).


Эканамічныя цяжкасці ад вайны ва Ўкраіне зазнае гандаль Цюрынгіі, кажа прэзідэнт Цюрынгійскага Дня рамёстваў Стэфана Лабенштэйна інфармацыйнаму рэсурсу «MDR THÜRINGEN».

Паводле яго кампаніі занепакоеныя, што не могуць прыняць або апрацаваць заказы з-за праблем з дастаўкай матэрыялаў. Рост коштаў на энерганосьбіты і матэрыялы не дазваляе зрабіць надзейную ацэнку выдаткаў. 

Ён заклікае федэральны ўрад знізіць падатак на нафту, каб зняць нагрузку на эканоміку і спажыўцоў.


Даўгаўпілс, Латвія

(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


Калі мяжа з Беларуссю і Расеяй будзе зачынена поўнасцю, то многія перавозчыкі збанкрутуюць, і гэта паўплывае не толькі на кіроўцаў, але і на звязаныя прадпрыемствы – аўтасэрвісы, склады, мяркуе старшыня асацыяцыі грузавых перавозчыкаў »Latvijas auto« Аляксандр Пацалуйко, каментуючы санкцыі Еўрапейскага саюзу. Паводле яго праблемы закрануць ад 200 000 да 250 000 чалавек.

Ён лічыць, што сытуацыю цяжка спрагназаваць, бо пакуль не вядома, якой быдзе рэакцыя ў адказ на санкцыі Расеі і Беларусі.

Раней Пацалуйко адзначыў, што многія перавозчыкі пакідаюць расейскі, беларускі і ўкраінскі рынкі, і большасць кіроўцаў не жадаюць ездзіць у гэтыя краіны, піша інтэрнэт-рэсурс «Наш горад».

ЕС увёў санкцыі супраць Расеі і Беларусі, якія ў транспартнай сферы прадугледжваюць забарону аўтатранспартным прадпрыемствам гэтых краін ажыццяўляць грузавыя аўтаперавозкі ў ЕС і заходзіць у парты ЕС судам пад расейскім флагам.

Тым часам, паводле кіраўніка ўпраўлення Службы дзяржаўных даходаў Андрэя Вайварса 10 красавіка супрацоўнікі Мытнага ўпраўлення не прапусцілі ў Латвію 152 грузавікі з расейскімі і беларускімі нумарамі, піша  інтэрнэт-рэсурс «Press».

фота: sobitie.com.ua

 

 

 

Мэр Дняпра раіць эвакуявацца з гораду дзецям, жанчынам і пажылым. Ягоны калега з Даўгаўпілсу прагназуе эканамічны крызіс


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Каменскае, Украіна

(Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным).


Мэр Дняпра Барыс Філатаў параіў жанчынам, дзецям і пажылым людзям эвакуявацца з горада праз абвастрэнне на Данбасе. Таксама ён рэкамендаваў з’ехаць тым, хто не працуе на прадпрыемствах крытычнай інфраструктуры, перадае інтэрнэт-выданьне «Суспільне Новины»

Па словах чыноўніка камунальныя прадпрыемствы і лякарні горада пакуль працуюць як заўсёды, а запасу лекаў хопіць на некалькі месяцаў. 

Сітуацыя ў Данбасе пагаршаецца, кажа ён. Цяпер праводзіцца эвакуацыя жыхароў Луганскай і Данецкай абласцей. 

«Па нашым абласным цэнтры цяпер шмат людзей перасоўваецца. Нам вельмі дапамагае тое, што запушчаны прамы эвакуацыйны цягнік з Пакроўска. Вялікая колькасць людзей ездзіць на асабістым транспарце і аўтобусах. Я рэкамендую ім ехаць далей, у бок Заходняй Украіны, дзе ў любым выпадку бяспечна, – адзначае Барыс Філатаў.

Рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей з хібамі развіцця аднавіў сваю працу. Спыніцца яе быў вымушаны пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейскіх войск. Да лячэння вярнуліся блізу 40 гадаванцаў. Гэта значна меней, чым было да вайны, бо многія зʼехалі з краіны, піша інфармацыйны рэсурс «Событие».

«Важна, што цяпер наша праца дапамагае значна знізіць узровень трывогі, дае адчуванне нармальнага мірнага жыцця. І для дзяцей і дарослых», – расказвае выданню кіраўніца цэнтру Нестані Мехацішвілі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


У сацыяльныя сеткі выклалі фотаздымкі зруйнаванага расейцамі міжнароднага аэрапорту ў Мікалаеве. На іх бачна, што ад яго засталіся толькі знявечаныя бетонныя каркасы будынін. Мясцовыя жыхары, адзначаецца ў каментары да фота, звязвалі з гарадскім аэрапортам надзеі на паспяховае эканамічнае развіццё рэгіёну, чакалі зменаў да лепшага і рушэння на наперад.

Аднаўленне аэрапорту каштавала мільёны грыўняў, а цяпер яго ўжо не існуе. Суцэльныя аскепкі шкла, усё разбітае, каментуе стан аб’екта выданне «Цензор.нет».

Баі ў мікалаеўскім аэрапорце адбыліся 7 сакавіка – тады на яго тэрыторыю змаглі зайсці расейскія войскі, але ўзброеныя сілы Ўкраіны здолелі іх адтуль выбіць.

У Мікалаеве ратаваць параненых будуць лекары з ЗША. З гуманітарнай місіяй у адзін з гарадскіх шпіталяў прыбылі ўрачы з Масачусецкай бальніцы. Хірургічная брыгада будзе дзяліцца досведам і аказваць дапамогу пацыентам, цывільным і вайскоўцам, якія паступаюць ва ўстановы аховы здароўя з траўмамі рознай ступені цяжкасці, апавядае  ў інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву «Інше.ТВ» старшыня гарсавету Ірына Шамрай.

Габрэйскія дабрачынныя арганізацыі развозяць па паселішчах Мікалаеўскай вобласці неабходныя для жыхароў прадукты і медыкаменты. Гуманітарную дапамогу аказваюць Асацыяцыя памяці Галакосту з ЗША і фонд «Традыцыі і будучыня». Найбольш запатрабаваны ў некаторыя сёлах хлеб. Актывісты даставілі сялянам больш за 1000 буханак, гаворыцца на сайце Абʼяднанай габрэйскай грамады Ўкраіны.

Міжнародная місія «Лекары без межаў» трапілі пад расейскі абстрэл у Мікалаеве. Ніхто з чальцоў каманды не пацярпеў.

Расейцы абстралялі тэрыторыю вакол гарадскога анкалагічнага дыспансера, дзе знаходзілася брыгада з чатырох лекараў, – піша інфармацыйны рэсурс Gazeta.ua.

Выданне цытуе кіраўніка місіі Мішэля-Аліўе Лашарыт, які кажа, што «Некалькі выбухаў прагрымелі ў непасрэднай блізкасці ад нашых супрацоўнікаў, калі яны пакідалі тэрыторыю, то ўбачылі параненых і прынамсі аднаго загінулага». Паводле Лашарыта місія «Лекары без межаў» збіраецца пашыраць сваю дзейнасць у Мікалаеве.

У мясцовых шпіталях знаходзяцца 306 чалавек, якія пацярпелі ад абстрэлаў гораду расейскамі вайскоўцамі, паведамляе інтэрнэт-выданне «Суспільне Новины», спасылаючыся старшыня абласнога савету Ганну Замазееву.


Даўгаўпілс, Латвія

(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


Мэр Даўгаўпілса Андрэй Элксніньш лічыць, што ўвосень, ці ўзімку надыдзе эканамічны крызіс. На ягоны погляд эканамічнай стабільнасці будзе пагражаць зніжэнне пакупніцкай здольнасці насельніцтва, рост беспрацоўя і інфляцыя. Гэтыя праблемы стануць вынікам росту цэн на энерганосьбіты.

«Увосень, калі цэны на малако і хлеб вырастуць удвая нам давядзецца падумаць аб тым, як рэгуляваць палітыку нацэнак у сетках супермаркетаў», – цытуе старшыню Даўгаўпілскай думы выданне «Наша газета».

Старшыня праўлення харчовага канцэрну Orkla Latvija Том Дыдрыхсонс мяркуе, што праз вайну Расеі супраць Украіны цэны на прадукты ў 2023 годзе працягнуць расці. На ягоную думку вайна паўплывае на глабальны ланцужок паставак харчавання, што прывядзе да пераарыентацыі і пошуку новых рашэнняў у кожным сектары.

У кароткатэрміновай перспектыве такая сітуацыя створыць недаступнасць рознай сыравіны, рэзкае павышэнне цэн на яе і замяшанне на сусветным рынку, падае словы эксперта, выданне «Наш горад».

Том Дыдрыхсонс кажа, што Ўкраіна і Расеі былі заўважнымі пастаўшчыкамі на сусветны рынак алею, бульбы, кукурузу, пшаніцы, а таксама прыроднага гада і ўгнаенняў.


Клайпеда, Літва

(8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца порт на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек).


Клайпедская арганізацыя Ліберальнага руху патрабуе ад мясцовага самакіравання і Міністэрства культуры вырашыць пытанне аб дэмантажу ў гарадскім парку скульптур усіх помнікаў ушанавання Савецкай арміі. Раней арганізацыя падтрымала заклік журналіста Андруса Тапінаса абвясціць 9 мая «Нацыянальным днём чысткі ад акупацыі» і знесці «помнікі, што праслаўляюць акупантаў».

Паводле інтэрнэт-рэсурсу Atvira Klaipėda зварот аб дэмантажу помнікаў актуалізавала вайна ва Ўкраіне, распачатая Расеяй.

Міністр замежных справаў Габрыэліус Ландсбергіс заклікаў муніцыпалітэты абгарнуць савецкія помнікі ўкраінскімі суцягамі, а побач пасеяць сланечнікі.

«Пакінутыя ў Літве савецкія помнікі ўшаноўваюць «дэнацыфікацыю» і «дэмілітарызацыю» нашай краіны, як сказалі б крамлёўскія забойцы восемдзесят гадоў таму, – напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук кіраўнік зьнешнепалітычнае ведамства. – Вызвалім Літву ад вызваліцеляў. Няхай барацьба ва Украіне будзе натхненнем».

Мэр Клайпеды Вітаўтас Грубляўскас у адказе на грамадзянскую ініцыятыву пытаецца, ці варта зносіць помнікі менавіта на 9 мая. На ягоны погляд мусяць быць выкананыя неабходныя працэдуры, а дэмантаж помнікаў мае разглядацца асобна ад вайсковых могілак, якія побач з ім. «Усё трэба рабіць з халодным розумам», акцэнтуе ўвагу ён.


Габрава, Балгарія

(Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару).


Балгарыя бясплатна дашле ва Ўкраіну 2000 бронекамізэлькі шаломаў для індывідуальнай абароны насельніцтва. Такое рашэнне прынятае ўрадам, піша інфармацыйнае агенцтва «Информо». Неўзабаве будзе прынятая пастанова аб аказанні фінансавай дапамогі гэтай краіне, адзначае выданне.

Тым часам перад будынкам Нацыянальнага сходу з ініцыятывы партыі «Възраждане» адбыўся пратэст супраць магчымага аказання Балгарыяй ваеннай дапамогі Украіне. Лідар партыі Кастадзін Кастадзінаў заявіў, што «Възраждане» не дазволіць краіне ўцягнуцца ў канфлікт паміж Расеяй і Украінай. Партыец запатрабаваў адправіць урад у адстаўку, паведамляе агенцтва «Информо».

300 маладых гараджанаў утварылі на плошчы Адраджэнне вялізнага голуба. Гэтак яны адправілі «усяму свету пасланне міра», інфармуе сайт мэрыі Габрава.

Ініцыяваў акцыю мясцовы маладзёжны цэнтр. Яна стала адказам на вайну ва Ўкраіне. Удзельнікі лічаць, што ваенныя канфлікты цяпер не прыймальныя і не зʼяўляюцца спосабам вырашэння канфліктаў.


Айзенах, Германія

(Дамова аб пабрацімстве з Магілёвам падпісаная ў снежні 1996 году. Горад з насельніцтвам у 42 тысячы чалавек месціцца ў Цюрынгіі (адной з самых эканамічна развітых федэральных земляў на ўсходзе краіны). Дабрачынныя арганізацыі гораду дапамагалі пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусам. Арганізоўвалі аздараўляльныя паездкі для дзяцей, якія жылі на забруджаных радыяцыяй раёнах Магілёўшчыны).


Федэральная крымінальная паліцыя правяла маштабны рэйд па сетцы ваяўнічых неанацыстаў. Пад падазрэнне ў сувязях з забароненымі групоўкамі трапілі 50 грамадзян. У дачыненні да чатырох выдадзеныя ордары на арышт. Трое з іх у Айзенаху, – піша інфармацыйны рэсурс «Eisenach Online» Выданне адзначае, што ў будучыні ўлады мусяць рэагаваць больш аператыўна на ўжыванне неанацысцкімі структурамі гвалту і стварэння сетак са сваіх прыхільнікаў. «Гвалту і пагрозам трэба пакласці канец», – кажа дэпутат Бундэстагу ад Айзенаха Каці Энгель (Kati Engel).

фота: censor.net

За два дні ў Мікалаеве загінулі 20 чалавек. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці просіць дапамагчы валанцёрам гораду


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


4 красавіка ў Мікалаеве падчас абстрэлу 12 чалавек загінула і 41 быў паранены. Пацярпелі чацвёра дзяцей. Інтэрнэт-выданне «УКРАЇНСЬКА ПРАВДА» піша, што пашкоджаныя жылыя дамы, аўтамабілі мірных жыхароў, а таксама аб’екты цывільнай інфраструктуры. 

Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім апублікаваў запіс камераў відэаназірання, на якіх расейскі снарад трапляе ў двор дзіцячай больніцы.

Расейцы стралялі касетнымі снарадамі, забароненымі міжнароднымі канвенцыямі. Іх ладунак разрываецца ў паветры, выпускаючы дзясяткі, а іншым разам і сотні маленькіх выбуховак, здольных пакрыць плошчу ў некалькі футбольных палёў.

Днём раней ад ракетнага нападу на Мікалаеў і Ачакаў 8 чалавек загінулі і 34 былі параненыя.

За час расейскай агрэсіі ў Мікалаеўскай вобласці забіта 161 чалавек. 6 з іх дзеці. 630 грамадзян параніла, паведамляе інтэрнэт-рэсурс «Цензор. Нет», спасылаючыся на кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Віталія Кіма.

Кіраўніца Беларускага Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя заклікае дапамагчы валанцёрам у Мікалаве. Праз перабоі з электрычнасцю добраахвотнікам цяжка працаваць у пунктах аказання дапамогі пацярпелым ад вайны, даводзіць яна.

Актывістка просіць грамадзянскую супольнасці ў Варшаве, землякоў і сяброў тэрмінова здабыць 5 генератараў для валанцёрскіх хабаў ды максімальную колькасць партатыўных заладовак, нават, што былі ва ўжыванні.

«Генератары і заладоўкі – адзіныя крыніцы энергіі для працы валанцёраў», – гаворыцца ў звароце апублікаваным на старонцы Фонду спартовай салідарнасці.

Лідэрка спартыўнай супольнасці дадае, што Мікалаеў на мяжы супрацьстаяння. «Расейскія войскі збіраюцца браць горад і валанцёрам патрэбная падтрымка».


Даўгаўпілс, Латвія

(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


У Даўгаўпілсе і Ліепаі ўрад Латвіі «звужвае дыпламатычныя адносіны з Расеяй». Выданне «Наша газета» адзначае : закрыццё дыпламатычных прадстаўніцтваў выклікана «ваеннымі злачынствамі Расейскай федэрацыі ва Ўкраіне».

З краіны будуць высланыя 13 дыпламатаў і супрацоўнікаў амбасады Расеі ў Латвіі, даводзіць міністр замежных спраў краіны Эдгар Рынкевіч.

У Латвіі з 2024 году навучання дзяржаўная абарона стане ў школе абавязковым. Пакуль жа ўстановы адукацыі падаюць заяўкі на выкладанне прадмету. Як піша«Наша газета» цікавасць да такіх заняткаў расце.

Сёлета адукацыю па дзяржаўнай абароне атрымаюць вучні з 26 школ. У наступным годзе яго збіраюцца выкладаць у 41 школе.

Паводле інфармацыйнага рэсурсу школьнікі ўдзельнічаюць у тэарэтычных і практычных занятках. Іх вучаць, як дзейнічаць у крытычных сітуацыях, каб абараніць сябе, а таксама абыходзіцца са зброяй, паводзіцца ва ўмовах бою ды камунікаванню.

Удзел Даўгаўпілса ў еўрапейскай праграме энэргаэфэктыўнасці для абнаўлення інфраструктуры гарадскога асвятлення дазволіць істотна заашчадзіць бюджэт, настойвае кіраўнік Камітэту па гаспадарцы і развіццю думы Ігар Аляксееў. Па ягоных словах інвестыцыі дапамогуць абнавіць існуючыя сеткі асвятлення ды пракласці туды, дзе іх ніколі не было. Гораду пры гэтым адразу не трэба траціць сваіх сродкаў. Разлічвацца трэба будзе паступова за кошт эканоміі, удакладняе «Наша газета».

«Гэта крок амбітны, але цяпер нам трэба выкарыстоўваць усе магчымасці для паляпшэння гарадской інфраструктуры», – цытуе выданне чыноўніка. Паводле якога ў выніку праграмы заменяць старыя бляклыя свяцільнікі на сучасныя энергаашчадныя і больш зыркія.

У Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры паказваць карціны мясцовай мастачкі з беларускімі каранямі Вельты Лоце. У персальнай выставе «Подых вясны» дзясятак карцін класічнага жывапісу, адзначае выданне «Наш горад». 

Вельта Лоце вядомая ў Даўгаўпілсе і за яе межамі мастачка-самвук. Яе выставы рэгулярна праводзяцца ў Беларускім доме. Для работ пейзажысткі не характэрныя пахмурныя, змрочны і цёмныя фары. Яна лічыць, што жывапісец заўжды робіць іх ярчэй, больш насычанымі і святлейшымі.


Каменскае, Украіна

(Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным).


Бульба, яйкі, бабовыя, ёгурты, яблыкі, аўсянка, рыба і цытрусавыя, сайт гораду Каменскага «5692» апублікаваў спіс харчоў, якія дапамагаюць справіцца са стрэсам ва ўмовах вайны. Паводле выдання такі набор прадуктаў «ідэальны», бо імгненна засвойваецца арганізмам і іх практычна заўжды і ўсюды можна купіць.

Таксама «5692» дае парады , як вызначыць па гуку ракеты, варожыя самалёты і супрацьпаветраную абарону. Адзначаецца, што такія веды дададуць шанцаў выратаваць жыццё.

Мэр Каменскага Андрэй Белавусов падчас нацыянальнага тэлемарафону ахарактарызаваў сітуацыю ў горадзе, як стабільную. У Каменскім, паводле яго, больш за 4000 вымушаных перасяленцаў. Штодня прыбывае іх па некалькі сот. Частка выязджае на захад. Буйнейшыя прадпрыемствы, адзначае чыноўнік, не спыняюцца ўзмацняць абароназдольнасць краіны. Гараджане чуюць трывогу раз на дзень.

Выхаванцаў Каменскага спецыялізаванага Дому дзіцяці эвакуявалі ў Швейцарыю. Сярод 25 сірот ёсць дзеці з пэўным станам здароўя. Усім гадаванцам ад чатырох месяцаў да пяці гадоў. На сайце прэзідэнта Ўкраіны адзначана , што ў Швейцарыі дзятве будзе спакойна жыць і яны атрымаюць належны медычны прыгляд.


Клайпеда, Літва

(8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца порт на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек).


У Клайпедзе ўрад Літвы зачыняе расейскае консульства, піша інтэрнэт-рэсурс Atvira Klaipėda. «З улікам агульнай неканструктыўнай ролі расейскай дыпламатычнай службы ў агрэсіі супраць Украіны», – цытуе выданне міністра замежных спраў Літвы Габрыэліуса Ландсбергіса.

Амбасадару Расеі ў Літве даручана пакінуць краіну, як адзначаецца, у «адказ на працяг вайсковай агрэсіі Расеі супраць суверэннай Украіны і зверствы расейскіх узброеных сіл у розных акупаваных украінскіх гарадах, уключаючы жорсткую бойню ў Бучы і іншых гарадах Украіны».


Габрава, Балгарія

(Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару).


У Балгарыі «Чырвоны крыж» за месяц сабраў украінцам 3,3 мільёна леваў (больш за 1,5 мільёна даляраў, 6tv.by). Інфармацыйнае агенцтва «Информо» адзначае , што большасць ахвярадаўцаў – пажылыя людзі. Акрамя таго, дадае выданне «Чырвоны крыж» накіраваў ва Ўкраіну 15 грузавікоў з больш, чым 220 тонамі гуманітарнай дапамогі.

фота: Суспільне Миколаїв

У Мікалаеве загінула старшыня суполкі Беларусаў. У Латвіі распачата 13 крымінальных спраў за падтрымку расейскай агрэсіі. Немцы дапамагаюць венграм ратаваць украінцаў


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


Старшыня культурнага таварыства беларусаў «Голас Радзiмы» Тацяна Дзяменьнікава загінула падчас ракетнага абстрэлу расейцамі Мікалеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Яе цела адшуканае пад заваламі будынку і апазнана родзічамі.

Тацяна Дзяменьнікава працавала ў эканамічным дэпартаменце абласной адміністрацыі. Яе шукалі ад 31 сакавіка.

Адна з ракетаў, выпушчаная, як паведамляецца расейцамі, трапіла ў будынак абласной адміністрацыі 29 сакавіка. Яго цэнтральная частка абрынулася з 1 па 9 паверх. Ратавальнікі дагэтуль разбіраць завалы. Намеснік начальніка Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Ігар Кузьмін кажа, што на 3 красавіка з-пад руінаў дасталі 36 загінулых і 34 траўмаваных.

3 красавіка расейцы абстралялі ракетамі Мікалаеў і Ачакаў. Паводле кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Віталія Кіма ў Мікалаеве 14 пацярпелых даставілі ў больніцу, 11 з іх шпіталізаваныя. 15-гадовы падлетак чакае аперацыю. Адзін пацярпелы сканаў.

Паведамляецца, што ёсць загінулыя і параненыя ў Ачакаве.

Па ўварванні расейцаў ва Ўкраіну за межы Мікалеўскай вобласці эвакуяваныя 9840 чалавек. 85 паселішчаў у рэгіёне адключаныя ад электрычнасці. Часткова, ці цалкам разбурана 1750 будынкаў. Найбольш пацярпеў ад абстрэлаў жылы фонд рэгіёну, піша газета «Николаевские новости».

У Нікалаеве пілуюць старыя таполі для вайсковых патрэбаў. З прыдатнага ствальля салдаты ўзводзяць на фронце ўмацаванні. Некаторыя дрэвы выкарыстоўваць для ацяплення шпіталяў і іншых устаноў. Перапрацоўваецца драўніна таксама на шчапу, якой пасыпаюць падлогу ў вальерах мясцовага заапарка. Камунальныя службы запэўніваюць, што пасля вайны замест спілаваных высадзяць маладыя дрэвы і адновяць фонд раслін гораду.


Даўгаўпілс, Латвія

(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


Кампанія «LG Electronics» (LG) перадала бытавую тэхніку – лядоўні, пралкі, мікрахвалеўкі – для 500 украінскіх уцекачоў, якія знайшлі прытулак у Рызе, Даўгаўпілсе ды Вентспілсе. Размяркоўваць яе будуць няўрадавыя арганізацыя, якія дапамагаюць уладкоўваць украінцаў, напісана на афіцыйным сайце гарадскога самакіравання Даўгаўпілсу.

На ім адзначана, што кампанія «заклапочана здароўем, бяспекай людзей, якіх закрануў канфлікт і пацвярджае рашучасць падтрымліваць жыхароў Украіны». LG ахвяравала ўкраінцам, якія вымушана з’ехалі з радзімы, бытавую тэхніку і аказала іншай дапамогі на мільён даляраў. Кампанія супрацоўнічае з недзяржаўнымі арганізацыямі не толькі Латвіі, але Літвы, Эстоніі, Польшчы ды шэрагу іншых краін.

Тым часам Даўгаўпілскі медычны каледж, які прытуліў у сваёй службовай гасцініцы 48 уцекачоў (у асноўным дзяцей з маці) атрымаў ад LG Electronics Latvia, лядоўню, па дзве мікрахвалеўкі і пралкі, інфармуе рэсурс «Наш горад».

У Латвію з першага красавіка перастаў паступаць газ з Расеі. Спыненне паставак, не паўплывае на газазабесьпячэньне латвійскіх спажыўцоў, а таксама спажыўцоў з краінаў Балтыі, піша «Наш горад». Газ ім будзе і надалей паступаць з Інчукалнскага сховішча, якое запоўнена на 34 працэнты.

Расея патрабуе, каб краін, якія вызначаныя не сяброўскімі, плацілі за газ расейскімі рублямі. Кампанія Latvijas gāze, якая купляе яго ў расейскага канцэрна «Газпром», заявіла, што не бачыць неабходнасці выконваць патрабаванне расейскага боку.

Латвійскі аператар сховішчаў прыроднага газу паведаміў, што краіны Балтыі больш не імпартуюць расейскі газ. 3 красавіка Літва стала першай краінай Еўрапейскага звязу, якая цалкам адмовілася ад імпарту расейскага газу. Цяпер Латвія, Літва і Эстонія выкарыстоўваюць сыравіну з запасаў, якія захоўваюцца ў латвійскім падземных сховішчы.

Зараз краіны Балтыі выкарыстоўваюць сыравіну з запасаў, якія захоўваюцца ў латвійскім падземным сховішчы.

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі распачала 14 крымінальных спраў за выказванне падтрымкі агрэсіі Расеі супраць Ўкраіны і яе народу. Трое падазраваных арыштаваныя, піша «Наш горад».

У зняволенні прадстаўнік центра духоўнага развіцця і вылечвання «DVS Urantija», заснавальнік и адміністратар русскамоўнай тэматычнай групы «Криминальная Латвия», а таксама адзін з блогераў.


Айзенах, Германія

(Дамова аб пабрацімстве з Магілёвам падпісаная ў снежні 1996 году. Горад з насельніцтвам у 42 тысячы чалавек месціцца ў Цюрынгіі (адной з самых эканамічна развітых федэральных земляў на ўсходзе краіны). Дабрачынныя арганізацыі гораду дапамагалі пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусам. Арганізоўвалі аздараўляльныя паездкі для дзяцей, якія жылі на забруджаных радыяцыяй раёнах Магілёўшчыны).


Айзенах дапамагае гораду-пабраціму з Венгрыі Сараспатаку справіцца з хваляй уцекачоў з Украіны. З дабрачыннага рахунку, адкрытага неўзабаве пасля ўварвання расейскіх войск, венгерскаму пабраціму пералічана больш за 36 тысяч еўра, паведамляе афіцыйны гарадскі сайт Айзенаха.

1 красавіка ў Сараспатак з Айзенаху выправіўся гуманітарны канвой, наладаваны пасьцельнай бялізнай, бінтамі, сродкамі гігіены, сабраныя жыхарамі гораду.

Намеснік мэра Сараспатаку Атыла Сікора кажа, што самымі цяжкімі выдаліся першыя дні вайны. Да вялікай хвалі бежанцаў, прызнаецца ён, горад не быў гатовы. Цяпер праца з уцекачамі ўпарадкаваная. Пад увагай не толькі ўкраінцы, якія трапілі ў Венгрыю, але і тыя што туляцца яшчэ на памежжы.

Мэр Янаш Арос у першыя дні вайны распачаў кампанію дапамогі 500 дзецям-сіротам з Украіны, якія дзякуючы ёй знайшлі прытулак у Германіі, Швейцарыі і Італіі.

Сараспатак дапамагае ўкраінскаму гораду Ўжгараду, які за сто кіламетраў ад яго. 100 тысячны Ўжгарад прыняў 80 тысяч уцекачоў суайчыннікаў. Многія выехалі ў Славакію, Венгрыю, але нямала людзей застаецца ў горадзе са спадзевам вярнуцца ў родныя мясціны па сканчэнні вайны.


Габрава, Балгарія

(Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару)


У Габрава пачаўся міжнародны фестываль монадрамы «Сольны акт». Свае работы на сцэне мясцовага драматычнага тэатру пакажуць 13 калектываў з Балгарыі, Украіны і Рэспублікі Косава, перадае Балгарскае нацыянальнае радыё.

Украіну на фестывалі прадставіць пастаноўка «Споведзь». Яе пакажуць у відэафармаце, а сабраныя сродкі накіруюць на дапамогу ўкраінскім ўцекачам, якія знаходзяцца ў Габраве.

Спектакль вяртае гледача ў біблейскія часы і закранае тэму хрысціянскіх каштоўнасцяў. Галоўны герой дзейства сумнавядомы персанаж Понцій Пілат.

У пастаноўцы галоўнага рэжысёра Херсонскага акадэмічнага тэатру Сяргея Паўлюка галоўную ролю выконвае актор з Мікалаева, гораду-пабраціму Магілёва, Андрэй Карай.

У сталіцы краіны Сафіі адбыўся дабрачынны канцэрт «Разам для Ўкраіны». Яго арганізавалі Балгарскае нацыянальная радыё і тэлебачанне ды нацыянальны тэатр. Ён прайшоў пад патранажам прэзідэнта краіны Румера Радзіва і быў пакліканы аб’яднаць намаганні грамадскасці дзеля падтрымкі ахвярах вайны ва Ўкраіне.

Больш за 62 тысячы ўкраінцаў, якіх вайна пагнала з радзімы, знайшлі прытулак у Балгарыі. Палова з іх атрымалі часовую рэгістрацыю ў краіне, паведамляе Балгарскае нацыянальнае радыё.

Усяго ж ад пачатку ўварвання расейскіх войск ва Ўкраіну ў Балгарыі пабывала 136 тысяч уцекачоў.


Каменскае, Украіна

(Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным).


У Каменскім супрацоўнікі паліцыі ўратавалі ад самасуду абураных гараджан 26-гадовага мужчыну, які выйшаў па цыгарэты ў майцы з савецкай сімволікай. Як перадае інтэрнэт-рэсурс «Событие» мясцовыя жыхары збіраліся правесці з земляком «выхаваўчую працу».

Паліцыя выказала падзяку грамадзянам за паведамленне аб падазроных асобах, але заклікала ўстрымлівацца ад распраў, устанаўлення «справядлівасці» і іншых метадаў уздзеяння.


Клайпеда, Літва

(8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца порт на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек).


У Клайпедзе  ўкраінцы далучыліся да імпрэзы ў гонар яўрэйскага дабрачынца Юліюса Людвікаса Вынерыса (Julius Liudvikas Vyneris ). Ён нарадзіўся 1 красавіка 1795 году, а памёр 24 лютага 1869 годзе. Праз 153 гады ў дзень яго смерці Расея ўварвалася ва Украіну.

Такое супадзенне, адзначае інтэрнэт-рэсурс Atvira Klaipėda, надало мерапрыемству, якое штогод ладзіць Фонд імя Вынерыса сумесна з Музеем гісторыі Малой Літвы, новы сэнс. У гарадскім парку, дзе адзначалі дзень народзінаў знанага жыхара Клайпеды, праходзіла і акцыя салідарнасці з народам Украіны, які, як піша выданне, змагаецца за сваю свабоду. На ёй гаварылі пра каштоўнасці адкрытай Еўропы.

У імпрэзе ўзялі ўдзел украінскія студэнты мясцовага ўніверсітэту ды рупліўцы Ўкраінскага культурнага цэнтру «Радзіма». Пасьля яе афіцыйнай часткі яны частавалі ўдзельнікаў гарбатай і баршчом.

Юліюс Людвікас Вынерыс фінансаваў праекты, які паляпшалі інфраструктуру гораду. Па смерці пакінуў яму 300 000 талераў (у цяперашні час 0,5 мільёна еўра).

фота: suspilne.media

У Мікалаеве прапала кіраўніца таварыства беларусаў. У Латвіі забароненыя імпрэзы ля савецкіх помнікаў і сымвал «Z». У Цюрынгіі бракуе агульнай канцэпцыі навучання дзяцей з Украіны


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

(Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой»).


У Мікалаеве намагаюцца высвятліць лёс Таццяны Дзяменнікавай, якая працавала ў эканамічным дэпартаменце абласной адміністрацыі і ачольвала Мікалаеўскае абласное нацыянальна-культурнае таварыства беларусаў «Голас Радзiмы». Таццяна была на працы, калі па будынку абласной адміністрацыі расейцы стрэлілі ракетай.

Напад на адміністрацыйны будынак адбыўся 29 сакавіка і дагэтуль ратавальнікі разбіраюць завалы. Колькасць загінулых узрасла да 21 чалавека, паведамляе інфармацыйнае агенцтва inshe.tv. Сярод загінулых дзве супрацоўніцы гаспадарчага суда Мікалаеўскай вобласці, піша інтэрнэт-выданне Newsroom.

За месяц поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны Мікалаеву нанесеная шкода на больш чым 83 мільёны грыўняў (амаль 3 мільёны долараў). Па словах мэра гораду Аляксандра Сянкевіча найбольш пацярпеў жылы сектар. Разбурэнняў тут на 62 мільёны грыўняў. Установам адукацыі нанесеная шкода на 12 мільёнаў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва inshe.tv.


Айзенах, Германія

(Дамова аб пабрацімстве з Магілёвам падпісаная ў снежні 1996 году. Горад з насельніцтвам у 42 тысячы чалавек месціцца ў Цюрынгіі (адной з самых эканамічна развітых федэральных земляў на ўсходзе краіны). Дабрачынныя арганізацыі гораду дапамагалі пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусам. Арганізоўвалі аздараўляльныя паездкі для дзяцей, якія жылі на забруджаных радыяцыяй раёнах Магілёўшчыны).


 З пачатку вайны ва Украіне ў Цюрынгію прыбылі больш за 10 тысяч бежанцаў, у тым ліку шмат дзяцей. Іх колькасць расце хутчэй, чым меркавалася першапачаткова, адзначае інтэрнэт-рэсурс MDR.de.

Міністр міграцыі Цюрынгіі Дзірк Адамс (Dirk Adams) прагназаваў, што такая колькасць бежанцаў прыбудзе ў рэгіён толькі напрыканцы красавіка. Па ягоных словах дакладнай лічбы колькі грамадзян Украіны знаходзяцца ў Цюрынгіі няма, бо яны могуць безперашкодна пакідаць яе тэрыторыю.

Асацыяцыя настаўнікаў Цюрынгіі патрабуе вызначыць адзіную канцэпцыю навучання ўкраінскіх дзяцей. У гэтым пытанні няма дапамогі з боку адказных дзяржаўных школьных органаў і Міністэрства адукацыі, наракаюць у асацыяцыі.

Многія школы самі распрацоўваюць асобны курс нямецкай мовы для дзяцей з Украіны. У некаторых навучальных установах праводзяцца заняткі па ўкраінскай мове. Дадзеных пра колькасць украінскіх школьнікаў, якія вучыцца ў Цюрынгіі, няма. Ва ўсёй Германіі прынята ў школы блізу 20 тысяч вучняў, піша MDR.de.


Даўгаўпілс, Латвія

(Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе пражывала 90 399 жыхароў. У ім знаходзіцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць центр беларускай культуры. Месьціцца ў латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Сам Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск).


Дзяржаўная паліцыя і валанцёрская арганізацыя Bezvests.lv расшукваюць Алу Сакаленка і Дыяну Бахмут, якія не вярнуліся ў Латвію з Беларусі. Апошні раз жанчын  бачылі ў Гомелі, дзе яны меліся сесці на цягнік, піша інфармацыйны рэсурс «Наш горад».

У Латвіі забароненыя імпрэзы ля помнікаў савецкай арміі, а таксама сімвал «Z». Згодна з унесенымі зменамі ў Закон «Аб бяспецы публічных забаўляльных і святочных мерапрыемстваў» не дапушчальная прапаганда і ўслаўленне на публічных імпрэзах падзеяў, якія ўтрымліваюць ідэалогію нацысцкага і камуністычнага рэжымаў, у тым ліку дні народзінаў іх прадстаўнікоў, дні памяці бітваў, перамог і акупацыі.

Выданне «Наш горад» адзначае: адзін з ініцыятараў унясення паправак у закон дэпутат Артус Кайміньш падчас дэбатаў у Сейме даводзіў калегам што новая норма па сутнасці забараняе правядзенне публічных імпрэзаў да 9 мая.

Іх нельга ладзіць бліжэй чым за 200 мэтраў ад помнікаў, што ўслаўляюць савецкую армію і яе перамогі. Пад забарону трапілі сімвалы, звязаныя з ваеннай агрэсіяй і ваеннымі злачынствамі. Сярод іх і знак «Z», якой расейскія войскі ва Ўкраіне пазначаюць сваю тэхніку.

За парушэнне закону прадугледжаны штраф для фізічнай асобы да 400, а юрыдычнай да 3200 еўра.

Вайна ва Ўкраіне і санкцыі накладзеныя на Беларусь вымусілі Латвію закупляць соль у вытворцаў з іншых краінаў. Мясцовыя спажыўцы сталі масава набываць прадукт і выклікалі «неапраўданы» ажыятаж, адзначае партал навінаў Даўгаўпілсу «Наш горад».

Старшыня праўлення кампаніі «Latvijas sāls tirdzniecības kompānija», якая пастаўляе соль на латвійскі рынак, папярэджвае: праз павышаны попыт на соль магчымыя часовыя перабоі, але прычынаў для хвалявання, што тавару працяглы час ня будзе няма супакойвае ён. Паводле службоўцы заказы на закуп аформленыя і соль ужо адпраўленая.

Самай таннай была соль з Беларусі, якую латышы куплялі ў акцыянернага таварыства «Мазырсоль».

Беларускія аматарскія калектывы «Паўлінка» і «Купалінка» адабраліся на фестываль краінаў Балтыі «Балтыка-2022», які ладзіцца раз на тры гады. Сёлета ён пройдзе ў шэрагу гарадоў Латвіі. На яго запрошаныя больш за 250 фальклорных і этнаграфічных гуртоў. Прадстаўнікі беларускай дыяспары сталі адзінымі з нацыянальных меншасьцяў Даўгаўпілсу хто выступіць на ім, адзначана на афіцыйным сайце Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.

Тэатральная студыя «Паўлінка» на адборачным конкурсе паказала, як беларусы адзначаюць Тройцу. Найстарэйшы ансамбль народнай песні «Купалінка», якому сёлета споўніцца 30 гадоў, праз элементы гульні знаёміў з беларускай культурай, традыцыямі і абрадамі.


Пухаў, Славакія

(Горад пабрацім Бабруйску. Мае статус раённага цэнтру ў Сярэднім Паважжы (Stredné Považie ) – паўночны захад Славакіі. Насельніцтва 17 тысяч чалавек. Дамова аб сяброўстве і супрацоўніцтве была заключаная ў 2005 годзе. На сайце Пухава адзначана, што з беларускім горадам паспяхова рэалізуюцца партнёрскія адносіны ў сферы адукацыі, культуры, самакіравання ды спорту).


У суседнім з Пухавым горадзе Паважская Быстрыца знайшлі прытулак блізу 300 уцекачоў ад вайны ва Ўкраіне: пераважна жанчыны і дзеці. Як адзначае інфармацыйны рэсурс My povazska большасць з іх часова перабываюць у раёне, каб адпачыўшы рушыць далей.

Украінцы маюць патрэбу ў «тэрміновым жылле» на некалькі дзён, але знайсці яго не проста. У горадзе адсутнічае дзяржаўны жыллёвы фонд і толькі з 1 красавіка запрацуе служба прыёму бежанцаў. Пакуль жа іх селяць у інтэрнаты, студэнцкія гасцініцы.

Мясцовыя прадпрымальнікі заклапочаны, як захаваць калектывы, бо іхныя бізнэс-інтарэсы распаўсюджваліся на Ўкраіну і Расею. Вайна не дазваляе супрацоўнічаць з тамтэйшымі кампаніямі. Бізнэсоўцы запаўняюць вакансіі ў сваіх кампаніях бежанцамі. Знайсці занятак і матэрыяльную падтрымку ўкраінцам дапамагае мясцовае бюро працы. 

У Пухаве гібее стары будынак Дому культуры, у ім туляцца бадзягі. У горадзе чакаюць інвестара, які выратуе яго, піша газета «My povazska».

Дом культуры ўзвялі на сродкі мясцовых заводаў у 1960 гады. У занядбанні апынуўся праз не рэалізаваныя інвестыцыйныя планы ўласніка. Паводле мясцовых чыноўнікаў будынак становіцца небяспечным прылеглай тэрыторыі, законны ўладальнік больш яго не выкарыстоўвае. Права на будыніну належыць прадпрыемству, якое згодна з камерцыйным рэестрам ліквідаванае ў 2020 годзе. Горад шукае спосабы вярнуць жыццё старому Дому культуры.


Каменскае, Украіна

(Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным).


Духоўны савет Каменскага звярнуўся да мясцовай управы праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, каб «зразумець» пазіцыю епархіі адносна вайны, развязанай Расеяй супраць Украіны.

Як піша сайт гораду Каменскага з першага дня расейскай агрэсіі ўсе хрысціянскія канфесіі ладзяць малітвы за мір ва Ўкраіне і ім важна было б, каб мясцрвая епархія Маскоўскага патрыярхату праводзіла падобныя набажэнствы.

Пра адказ на зварот выданне пакуль не паведаміла, але паінфармавала, што тры рэлігійныя грамады выйшлі з-пад юрысдыкцыі маскоўскага патрыярхату і сталі часткай праваслаўнай царквы Ўкраіны.


Клайпеда, Літва

(8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца порт на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек).


У публічнай бібліятэцы імя Імануіла Канта выстаўленыя фотаздымкі вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе. У 2019 годзе іх зрабіў латышкі фатограф Віргіліюс Скуодас, які са сваімі калегамі наведваў Харкаў.

Як адзначае інтэрнэт-рэсурс Atvira Klaipėda выставу «Пункт размеркавання» бібліятэка не планавала, але вайна ва Ўкраіне змяніла ход падзеяў.

У каментарах пра выставу гаворыцца, што Віргіліюсу Скуодасу фатаграфаваў салдат, вочы якіх былі напоўненыя адвагай і рашучасцю. У знятых надпісах на сцягах, салдацкіх кашулях, паперках — мары, чаканні, надзеі вайскоўцаў. Яны перадаць баявы дух народу праз нацыянальныя сімвалы Украіны.

Урад Клайпеды не пагадзіўся з ініцыятывай мэра назваць папулярны маршрут для прагулак на ўзбярэжжы Балтыйскага мора імем горада-пабраціма – Адэсы (6tv.by паведамляў у выпуску навінаў гарадоў-пабрацімых за 30 сакавіка).

Альтэрнатыўныя прапановы кіраўніка гораду таксама не знайшлі падтрымкі, бо існуючыя назвы мясцін Клайпеды гістарычна абгрунтаваныя. Камісія па знакамітых асобах, гістарычных датах, ушанаванні падзеяў і найменні вуліц аднагалосна прагаласавала за наданне імя Адэсы галоўнай алеі ў гарадскім парку.

фота:Inshe.tv