Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж (МДТК)

Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж (МДТК)

Тэлефон (прыёмная дырэктара): +375 (222) 78-73-00

Тэлефон прыёмнай камісіі: +375 (222) 63-41-40

E-mail: [email protected]

Сайт: mgtk.mogilev.by

Паштовы адрас: 212027 Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, вул. Сіманова, 2.

Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж заснаваны ў 1967 годзе. Рыхтуе спецыялістаў у галіне тэхналогій харчавання, харчовых вытворчасцей і грамадскага харчавання. Каледж мае два вучэбныя корпусы і інтэрнат. Прапануецца дзённая і завочная формы навучання.


Спецыяльнасці сярэдняй спецыяльнай адукацыі


Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання

Кваліфікацыя: тэхнік-тэхнолаг. Падрыхтоўка спецыялістаў для працы на прадпрыемствах грамадскага харчавання: арганізацыя вытворчага працэсу, кантроль якасці, тэхналагічныя разлікі і афармленне дакументацыі. Выпускнікі таксама могуць працаваць выкладчыкамі ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Тэхналогія харчовых вытворчасцей

Кваліфікацыя: тэхнік-тэхнолаг. Падрыхтоўка спецыялістаў для працы на прадпрыемствах харчовай прамысловасці: аналіз і кантроль якасці сыравіны і гатовай прадукцыі, вядзенне тэхнічнай дакументацыі.

Вытворчасць хлебабулачных, макаронных, кандытарскіх вырабаў і харчовых канцэнтратаў

Кваліфікацыя: тэхнік-тэхнолаг. Падрыхтоўка спецыялістаў для прадпрыемстваў хлебапякарнай і кандытарскай прамысловасці.


Прафесіі прафесійна-тэхнічнай адукацыі


Повар. Кандытар. Прадавец

Падрыхтоўка рабочых кадраў для прадпрыемстваў грамадскага харчавання і гандлю на аснове агульнай базавай адукацыі. Тэрмін навучання — 2 гады 10 месяцаў.

Артыкулы па тэме: