Беларуска-Расійскі ўніверсітэт

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт

Тэлефон (прыёмная рэктара): +375222244777

Тэлефоны прыёмнай камісіі: +375222240888 +375222712447

E-mail: [email protected]

Сайт: bru.by

Графік працы: 8:15 – 17:15, абед – 12:30 – 13:18

Паштовы адрас: 212000 Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, праспект Міру, 43

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт быў створаны ў 1961 годзе як Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (ММІ, “машынка”). У 2000 годзе быў ператвораны ў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, у 2010-м – у Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.

Фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту Рэспублікі Беларусь і з бюджэту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Навучанне вядзецца па беларускіх і расійскіх адукацыйных стандартах.


Беларускія адукацыйныя стандарты (дзённая форма навучання)


Аўтамеханічны факультэт


Аўтамабілебудаванне

Кваліфікацыя: інжынер

Тэрмін навучання: 5 гадоў

Падрыхтоўка спецыялістаў накіравана на глыбокае вывучэнне канструкцый сучасных аўтамабіляў і іх механізмаў, а таксама метадаў іх праектавання. Асноўная прафесійная дзейнасць інжынераў дадзенай спецыяльнасці звязана са стварэннем і распрацоўкай канструкцый сучасных мабільных машын.

Аўтасэрвіс

Кваліфікацыя: інжынер-механік

Тэрмін навучання: 4 гады

Асноўная прафесійная дзейнасць звязана з арганізацыяй функцыянавання станцый тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў, укараненнем сучасных тэхналагічных працэсаў абслугоўвання і рамонту легкавых аўтамабіляў, а таксама распрацоўкай і ажыццяўленнем маркетынгавай палітыкі і менеджменту.

Інавацыйная тэхніка для будаўнічага комплексу (па напрамках)

Напрамкі: пад’ёмна-транспартныя машыны і абсталяванне, будаўнічыя машыны і абсталяванне вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, дарожныя машыны і абсталяванне.

Кваліфікацыя: інжынер

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка выпускнікоў накіравана на вывучэнне сродкаў механізацыі: пад’ёмных кранаў, пагрузчыкаў, экскаватараў, бульдозераў, скрэпераў, грэйдэраў, асфальтаўкладчыкаў, каткоў, канвеераў, комплексаў для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш.

Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў

Кваліфікацыя: інжынер-механік

Тэрмін навучання: 4 гады

Асноўная прафесійная дзейнасць звязана з распрацоўкай тэхналагічных працэсаў дыягнаставання, абслугоўвання і рамонту аўтамабіляў, арганізацыяй, планаваннем і кіраваннем гэтымі працэсамі.


Машынабудаўнічы факультэт


Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей

Кваліфікацыя: інжынер па аўтаматызацыі

Тэрмін навучання: 4 гады

Спецыяльнасць ахоплівае перспектыўныя напрамкі працы інжынера ў галіне аўтаматызаванага праектавання тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей у машынабудаванні.

Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці

Кваліфікацыя: інжынер

Тэрмін навучання: 4 гады

Базавая падрыхтоўка інжынераў-зваршчыкаў грунтуецца на вывучэнні тэарэтычнай і прыкладной механікі, матэрыялазнаўства, тэхналогіі матэрыялаў, эканомікі і арганізацыі вытворчасці.

Тэхналогія машынабудавання

Напрамкі: тэхналогія механасборачных вытворчасцей; тэхналогія аўтаматызаванай вытворчасці.

Кваліфікацыя: інжынер

Тэрмін навучання: 4 гады

Студэнты атрымліваюць фундаментальную падрыхтоўку па тэхналогіі машынабудавання, САПР тэхналагічных працэсаў, аўтаматызацыі вытворчых працэсаў у машынабудаванні.

Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці

Напрамкі: металарэзальныя станкі; інструментальная вытворчасць.

Кваліфікацыя: інжынер

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка спецыялістаў накіравана на глыбокае вывучэнне канструкцый металарэзальных станкоў і рэжучага інструмента на аснове сістэм аўтаматызаванага праектавання і камп’ютарнага мадэлявання.

Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў

Кваліфікацыя: інжынер

Тэрмін навучання: 4 гады

Спецыяльнасць ахоплівае перспектыўныя напрамкі працы інжынера ў галіне сучаснага машынабудавання. Студэнты вывучаюць адытыўныя тэхналогіі, 3D-прататыпаванне, тэхналогіі лічбавай вытворчасці.

Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці)

Кваліфікацыя: інжынер-праграміст

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца ў рамках сучасных інфармацыйных тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў аперацыйных сістэмах, базах даных, камп’ютарных сетках.

Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій

Кваліфікацыя: інжынер

Тэрмін навучання: 4 гады

Студэнты атрымліваюць фундаментальныя веды ў галіне адытыўных тэхналогій, канструявання і вытворчасці машынабудаўнічых вырабаў з палімерных, металічных і іншых матэрыялаў.


Будаўнічы факультэт


Аўтамабільныя дарогі

Кваліфікацыя: інжынер-будаўнік

Тэрмін навучання: 5 гадоў

Пры падрыхтоўцы спецыялістаў асаблівая ўвага ўдзяляецца пытанням аўтаматызаванага праектавання дарог пры дапамозе сучасных праграмных прадуктаў, арганізацыі і тэхналогіі правядзення работ на прадпрыемствах дарожнай галіны.

Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва

Кваліфікацыя: інжынер-будаўнік

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка спецыялістаў накіравана на глыбокае вывучэнне пытанняў тэхналогіі будаўнічых працэсаў, канструктыўных і аб’ёмна-планіровачных рашэнняў будынкаў рознага прызначэння.


Электратэхнічны факультэт


Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі

Кваліфікацыя: інжынер па інфармацыйных тэхналогіях

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка накіравана на глыбокае вывучэнне праграмавання, электратэхнікі і электронікі, аперацыйных сістэм, тэхналогіі праектавання аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі.

Аўтаматызаваныя электрапрывады

Кваліфікацыя: інжынер-электрык

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка спецыялістаў накіравана на глыбокае вывучэнне інфарматыкі, камп’ютарных сістэм, электратэхнікі і электронікі, электрычных машын, сілавой пераўтваральнай тэхнікі.

Метады і прыборы кантролю якасці і дыягностыкі стану аб’ектаў

Кваліфікацыя: інжынер

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка спецыялістаў накіравана на глыбокае вывучэнне вымяральнай тэхнікі, тэхналогіі стварэння і эфектыўнай эксплуатацыі прыбораў і сістэм, усіх відаў неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі.


Эканамічны факультэт


Транспартная лагістыка

Кваліфікацыя: інжынер-эканаміст

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка лагіста патрабуе авалодання сучаснымі эканоміка-матэматычнымі метадамі, глыбокага ведання лагістыкі ў розных галінах дзейнасці, аўтамабільнага транспарту і арганізацыі перавозак.

Фінансы і крэдыт

Напрамкі: банкаўская справа; падаткі і падаткаабкладанне.

Кваліфікацыя: эканаміст

Тэрмін навучання: 4 гады

Спецыяльнасць дае комплекс ведаў у галіне дзяржаўных і карпаратыўных фінансаў, банкаўскай справы, грашовага звароту, фінансавага менеджменту, рынку каштоўных папер, падаткаў і падаткаабкладання.

Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

Кваліфікацыя: эканаміст-менеджэр

Тэрмін навучання: 4 гады

У працэсе навучання студэнты спецыяльнасці паглыблена вывучаюць менеджмент у розных галінах дзейнасці, арганізацыю вытворчасці на прамысловым прадпрыемстве.

Электронны маркетынг

Кваліфікацыя: маркетолаг-праграміст

Тэрмін навучання: 4 гады

Спецыяльнасць дае комплекс ведаў у галіне маркетынгу і IT-тэхналогій: даследаванне рынку, стварэнне рэкламы ў інтэрнэце, электронная камерцыя, вэб-аналітыка, прасоўванне сайтаў.


Расійскія адукацыйныя стандарты (дзённая форма навучання)


Інжынерна-эканамічны факультэт

Інфарматыка і вылічальная тэхніка

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка спецыялістаў накіравана на глыбокае вывучэнне матэматычных метадаў апрацоўкі інфармацыі, моў праграмавання, сучасных сеткавых тэхналогій перадачы інфармацыі.

Наземныя транспартна-тэхналагічныя комплексы

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Вучэбным планам прадугледжана вывучэнне праграмных прадуктаў для аўтаматызаванага праектавання, якія выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах машынабудаўнічага профілю.

Праграмная інжынерыя

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка спецыялістаў накіравана на глыбокае вывучэнне моў праграмавання, прынцыпаў распрацоўкі прыкладнога і сістэмнага праграмнага забеспячэння.

Электраэнергетыка і электратэхніка

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка спецыялістаў звязана з вывучэннем мікрапрацэсарнай тэхнікі, праграмавання, сістэм камп’ютарнай графікі, метадаў штучнага інтэлекту, тэхналогіі вытворчасці электронных прылад аўтамабіляў.

Мехатроніка і рабататэхніка

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Напрамак аб’ядноўвае дзве самастойныя раней спецыяльнасці: рабататэхніку і мехатроніку. Студэнты атрымліваюць фундаментальную падрыхтоўку па інжынернай і камп’ютарнай графіцы, тэорыі матэматычнага кіравання, электронных прыладах мехатронных і рабататэхнічных сістэм.

Машынабудаванне

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка бакалаўраў грунтуецца на вывучэнні тэарэтычнай і прыкладной механікі, супраціву матэрыялаў, дэталей машын, электратэхнікі, матэрыялазнаўства, тэхналогіі матэрыялаў.

Прыборабудаванне

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка бакалаўраў накіравана на глыбокае вывучэнне матэматыкі, фізікі, інфармацыйных тэхналогій, электронікі і схематэхнікі, усіх відаў неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі.

Прыкладная матэматыка

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка бакалаўраў накіравана на глыбокае вывучэнне матэматыкі, інфармацыйных навук і праграмавання, у тым ліку штучнага інтэлекту, машыннага навучання і нейронных сетак.

Прыкладная механіка (камп’ютарны інжынірынг і рэнавацыя дэталей машын)

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Студэнты атрымліваюць падрыхтоўку ў галіне тэхналогій лічбавай вытворчасці, IT-тэхналогій і моў праграмавання, камп’ютарнага праектавання і графічнага дызайну інавацыйнай тэхнікі.

Нафтагазавая справа

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Здабыча, перапрацоўка, транспарціроўка нафты і газу. Падрыхтоўка спецыялістаў у галіне тэхнічнага абслугоўвання, рамонту і эксплуатацыі нафтагазавага абсталявання.

Інаватыка

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Інаватыка — гэта галіна ведаў, тэорыя і практыка арганізацыі працэсаў ператварэння навукова-тэхнічных дасягненняў у новыя канкурэнтныя тэхналогіі, тавары і паслугі.

Менеджмент (інавацыйны менеджмент)

Кваліфікацыя: магістр

Тэрмін навучання: 2 гады

Падрыхтоўка спецыялістаў накіравана на глыбокае вывучэнне розных аспектаў менеджменту ў арганізацыі, сучасных інструментаў вядзення бізнесу і прасоўвання інавацыйных прадуктаў на рынак.

Менеджмент (кіраванне электронным бізнесам)

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка спецыялістаў накіравана на глыбокае вывучэнне эканомікі, прадпрымальніцтва і электроннага бізнесу, менеджменту і маркетынгу, інфармацыйных тэхналогій і праграмавання.

Замежнае рэгіёназнаўства

Кваліфікацыя: бакалаўр

Тэрмін навучання: 4 гады

Падрыхтоўка бакалаўраў грунтуецца на вывучэнні комплексу сацыягуманітарных і камунікатыўна-моўных дысцыплін, гісторыі, палітычных навук, міжнароднага права, а таксама практычнага курса замежных моў.


Беларускія адукацыйныя стандарты (завочная форма навучання)


Завочная адукацыя ў Беларуска-Расійскім універсітэце ажыццяўляецца толькі па беларускіх адукацыйных стандартах на базе двух факультэтаў: эканамічнага і інжынернага факультэта завочнай адукацыі.


Эканамічны факультэт


  • Транспартная лагістыка
  • Фінансы і крэдыт
  • Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве
  • Электронны маркетынг

Інжынерны факультэт завочнай адукацыі


  • Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў
  • Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці
  • Тэхналогія машынабудавання
  • Аўтамабільныя дарогі
  • Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва
  • Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі
  • Аўтаматызаваныя электрапрывады
  • Транспартная лагістыка
  • Эканоміка і арганізацыя вытворчасці

Артыкулы па тэме: