Такія лічбы агучыў намеснік старшыні ўраду Мікалай Снапкоў. Па ягоных словах прамы ўплыў санкцыяў закрануў каля 20 працэнтаў эканомікі і ўскосна распаўсюдзіўся на астатнюю яе частку, перадае Краснапольскага раённая газета «Чырвона сцяг».
Нацыянальны валавы ўнутраны прадукт у студзені – красавіку, паводле ўрадоўца, – з-за санкцыяў знізіўся на 2,1 працэнта.
Негатыўны ўплыў недружалюбных дзеянняў на эканоміку нарастае, прызнае ён.
З чэрвеня еўрапейскі рынак будзе зачынены для пастаўкі драўніны, чорных металаў і вырабаў з іх, цэменту, шын.
Паводле Мікалая Снапкова гэтыя абмежаванні да страты блізу 1,8 млрд. долараў экспартнай выручкі:
«У цэлым санкцыйныя абмежаванні і страта ўкраінскага рынку ацэньваюцца ў 14 млрд даляраў страт экспартнай выручкі да канца года», прызнае ён.
Мікалай Снапкоў адзначыў, што санкцыі паўплывалі на рух тавару, прамыя гандлёвыя абмежаванні на пастаўку асобных відаў прадукцыі, лагістычныя і фінансавыя рэстрыкцыі, якія звужаюць экспарт нават не санкцыйную прадукцыю.
Накладзенай забаронай на імпарт, у тым ліку тэхналогіяў і абсталявання «недружалюбныя краіны» імкнуцца затармазіць развіццё Беларусі на аснове сучасных тэхналогіяў, настойвае ўрадовец.
Згадаў ён і наступствы адключэння ад SWIFT шэрагу буйных банкаў і забарону аперацыяў з Нацыянальным банкам, а таксама абмежаванне доступу на фінансавыя рынкі.
Выступаючы на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Мікалай Снапкоў, што нягледзячы на скарачэнне паставак энергетычных тавараў і калію, астатнія галіны нарасцілі экспарт больш як на 10 працэнтаў. Стабілізавалася сітуацыя на валютным рынку. Ужо ў 2022 годзе продаж валюты ўсімі суб’ектамі рынку перавысіў пакупку на 500 млн долараў.
Узровень запасаў тавараў найніжэйшы за апошнія гады, заяўляе ён.