Украінскія мэдыкі выратавалі 9-гадовую дзяўчынку, параненую расейцамі ў галаву. У Даўгаўпілсе звольнілі 200 працаўнікоў заводу, які вырабляе цягнікі (фота)


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».

У Мікалаеўскай вобласці ў выніку расейскага абстрэлу загінуў 80-гадовы мужчына, а ягоны дом згарэў.  Трагедыя адбылася 9 мая, піша газета «Николаевские новости».

Снарад трапіў у гараж, дзе стаяў аўтамабіль. Ратавальнікі загасілі пажар і адшукалі не жывога гаспадара дому.

Ад 9 мая ў больніцы гораду трапіла 15 пацярпелых ад расейскіх снарадаў.

Медыкі выратавалі 9-гадовую жыхарку Мікалаева пасля цяжкога ранення ў галаву. Асколак касетнага снараду прайшоў 11 сантыметраў праз увесь мозг ад лобнай вобласці да патыліцы.

Медыкі кажуць, што пасля такіх траўмаў людзі не выжываюць, але дзяўчынка выжыла. Цяпер яна зноў вучыцца хадзіць і размаўляць, перадае «5 канал».

www.5.ua

4 красавіка разам з маці яна трапіла пад абстрэл у адным з мікрараёнаў Мікалаева. Ратаваць дзяўчынку кінуліся мінакі не чакаючы хуткай дапамогі, адвезлі яе ў больніцу.

Гераіня рэпартажу «5 каналу» некалькі дзён была ў коме, ніякіх прагнозаў лекары не давалі. Яе вывелі з цяжкага стану ў Мікалаеве, пазней перавялі ў Адэсу, адтуль у Львоў. Там медыкі выдалілі з галавы дзяўчыны асколак.

Цяпер яна ізноў вучыцца хадзіць і гаварыць. Ужо малюе. Пэндзаль у руках ёй цяжка трымаць, таму малюнкі стварае пальцамі.

З 2 па 9 мая ў Мікалаеве нарадзіліся 12 дзяцей – 6 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак, піша выданне «Суспільне Новини».

Паводле яго журналістаў да вайны за тыдзень у горадзе нараджалася да 100 дзяцей.


8

Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.

У Даўгаўпілсе блізу 200 працаўнікоў мясцовага лакаматыварамонтнага заводу звольненыя. Усяго скарачэння чакаюць 240 завадчан.

У інтэрв’ю выданню «Наша газета» член праўлення заводу Наталля Пятрова адной з галоўнай прычынай калектыўнага звальнення працаўнікоў назвала «геапалітычны крызіс». Паводле яе Прадпрыемства згубіла «долю рынку ва Ўкраіне і Расеі».

Яна кажа, што ўкраінскі партнёр, якому былі зробленыя лакаматывы, не можа расплаціцца, праз накладзены Нацбанкам Украіны мараторый на валютныя аперацыю за мяжу.

Прадстаўніца заводу таксама адзначыла, што прадпрыемства з цяжкасцю перажыло ацяпляльны сезон гэтага году, бо цана на газ вырасла з 15 да 130 еўра.

gorod.lv

Цягам мінулага году адбыўся рэзкі скачок цэнаў на суправаджальныя матэрыялы, запатрабаваныя ў вытворчасці.

Паводле суразмоўніцы выдання завод звяртаўся да дзяржавы з просьбай аказаць дапамогу з абаротнымі сродкамі, але з міністэрстваў атрымалі «фармальныя адказы».

27 930 украінскіх уцекачоў зарэгістравалася ў Латвіі ад пачатку вайны Расеі супраць Украіны. Як паведамляе партал Press.lv.

21 746 выдадзеныя дазволы на пражыванне з правам працаўладкавання ў краіне.

Зацверджаны ўрадам Латвіі план падтрымкі ўцекачоў прадугледжвае аказанне дапамогі 40 тысячам грамадзянаў Украіны на суму да 116, 277 мільёнаў еўра.

фота: niknews.mk.ua